Мэльхіёр Чыжык

удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў

Мэльхіёр Чыжык (1835 — пасьля 1878) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў і адзін з кіраўнікоў на тэрыторыі Барысаўскага павету.

Мэльхіёр Чыжык
Melchijor Čyžyk
1835
Род войскаў грэнадэр
Званьне штабс-капітан
Частка Макленбургзкі полк
Бітвы/войны Паўстаньне 1863—1864 гадоў

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1835 г., атрымаў вайсковую адукацыю. Служыў штабс-капітанам маскоўскага грэнадэрскага вялікага гэрцага Фрыдрыха Макленбургзкага палка[1]. 19 красавіка 1863 г. разам з Янам Адынцом выправіўся з Барысава ў маёнтак Смаляры Барысаўскага павету Леанарда Бачызмальскага[2]. Узначаліў атрад паўстанцаў у Барысаўскім павеце, куды ўвайшлі Леанард Бачыўмальскі, Рыгор Рудзінскі, Гэнрык Тышкевіч, Станіслаў Фэльдбэрг і інш.[3] 7 траўня атрад Мэльхіёра Чыжык, які налічваў ужо каля 75 добраахвотнікаў, аб’яднаўся ў атрадам Сухоцкага й атрадам Вінцэнта Козел-Паклеўскага [4]. У лясах каля маёнтку Дзьвіноса атрады заклалі супольны лягер[5]. Кіраўніком аб’яднанага атраду стаў Вінцэнт Козел-Паклеўскі, прызначаны Якубам Гейштарам вайсковым начальнікам Вялейскага павету[6]. Вінцэнт Козел-Паклеўскі падзяліў атрад на тры плютоны. Ён прызначыў кіраўнікамі атрадаў уласна Мэльхіёра Чыжыка, таксама Леапольда Асецімскага (Леапольда Асьвяцімскага) й Жаўняркевіча[7]. Ацалелы жаўнер атраду Вінцэнта Козел-Паклеўскага Яўген Кавалеўскі потым успамінаў, што:

  "Аднойчы камандзір плютона Леапольд Асецімскі сабраў нас, некалькі дзясяткаў чалавек, і зьвярнуўшы ўвагу на невыразную сытуацыю, пачаў асьцярожна распытваць: а ці ня лепш было б паставіць Чыжыка на месца Казелы? Аднак мы супраціўляліся гэтаму, на жаль, не жадаючы падымаць рокашы, якіх у нашым мінулым было дастаткова. Мы па-ранейшаму лічылі, што Казела проста чакае зручнага моманту для разьвіцьця сваёй дзейнасьці"[8].  

Увогуле Яўген Кавалеўскі характэрызаваў Мэльхіёра Чыжыка, як дасьведчанага афіцэра з вайсковым досьведам:

  Пасьля арганізацыі атрада яго трэба было крыху падвучыць вайсковаму майстэрству. З гэтай мэтай прысутныя ў партыі афіцэры расейскай арміі пачалі пераўтвараць гэтую непакорлівую групу людзей у жаўнераў. Так адбываліся навучаньні, у якіх удзельнічалі цэлыя плютоны. Навучаньне было элемэнтарнае: як карыстацца зброяй, страляць у цэль, паўпаварота направа, паўпаварота налева і г. д. Ланцугі раскідваліся, атакавалі, адступалі і г. д. Гэта не была паўнавартасная вайсковая муштра, але некаторыя веды аб тым, што дае дысцыпліну й пасьлядоўны рух гэтаму зборнаму арганізму, які мы прадстаўлялі. Праз некалькі дзён наш атрад па гэтай вайсковай муштры выглядаў інакш. Вялікую паслугу ва ўсім гэтым аказаў Чыжык, сапраўды адмысловец у сваёй справе, халаднакроўны й зь незвычайнымі здольнасьцямі[9].  

Яўген Кавалеўскі таксама заўважаў, што паміж Вінцэнтам Козел-паклеўскім і Мэльхіёрам Чыжыкам з часам узнік пэўны антаганізм, які толькі нарастаў[10]. 8 траўня 1863 г. атрад Козел-Паклеўскага заняў мястэчка Даўгінаў, а на наступны дзень ваяваў каля мястэчка Тараканаўка. Расейцы атакавалі паўстанцаў агнём з дальнабойных наразных стрэльбаў. На працягу гадзіны расейскія артылерысты вялі агонь па паўстанцах з адлегласьці 400 мэтраў[11]. Узброеныя паляўнічымі стрэльбамі паўстанцы не маглі страляць з такой адлегласьці. Расейскія пазіцыі абстрэльваў толькі Леапольд Асецімскі, які меў сучасную вінтоўку. Праз гадзіну расейскае войска адступіла з поля бою. На зваротным шляху расейцы спалілі памешчыцкую сядзібу ў маёнтку Дзьвіносы[12]. У сутычцы паўстанцы панеслі нязначныя страты. Леапольд Асецімскі сцвярджаў, што забіў двух расейскіх жаўнераў з адлегласьці 400 метраў[13]. Падобную гісторыю расказвалі й паўстанцы. Гэты факт ніхто не пацьвердзіў. З боку паўстанцаў загінуў лекар Ігнат Казлоўскі. Палонскі быў лёгка паранены[14]. Далей Вінцэнт Козел-Паклеўскі зладзіў засаду на дзьвюм казацкім сотням каля мястэчка Мацькаўцы.

10 траўня Вінцэнт Козел-Паклеўскі наведаў лясныя паселішчы, гміны, мястэчкі, вёскі й засьценкі Вяленскага павету. На сходах з павятовай шляхтай і сялянамі ў гмінах і дзяржаўных маёнтках ён паўсюдна абвяшчаў «Маніфест» і пастановы Народнага ўрада[15]. Таксама прасіў каталіцкіх сьвятароў, каб яны прачыталі іх з амбонаў. Некаторыя сьвятары адмаўляліся, баючыся рэпрэсый з боку вайсковай і цывільнай расейскай мясцовай адміністрацыі[16]. Праз тры тыдні паўстанцкі атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага налічваў ужо 200 паўстанцаў і паступова ператвараўся ў баявы партызанскі атрад[17]. Для яго ліквідацыі расейскае камандаваньне накіравала ў лясы Вяленскага раёна калону пяхоты ў складзе пяці частак (1 тыс. салдат). Апэрацыяй кіраваў генерал-лейтэнант Галгоеў праз палкоўніка Александра Галя[18]. Пакуль расейская калёна маршыравала да лягеру паўстанцаў, Вінцэнт Козел-Паклеўскі вырашыў пераправіць паўстанцаў на іншы бераг ракі Ільля[19]. Мэльхіёр Чыжык быў супраць пераправы, папярэджваючы, што вада ў рацэ яшчэ не спала й паўстанцы падыдуць да моцнай і шматлікай калёны расейскай пяхоты. Вінцэнт Козел-Паклеўскі не адмяніў пастановы, праігнараваў заўвагі дасьведчанага афіцэра і загадаў паўстанцам зьбіраць плыты для пераправы[20]. Пасьля высадкі плытоў, 28 траўня, пачалася пераправа. Спачатку пераправіліся два плютоны на чале з Вінцэнтам Козел-Паклеўскім. Падчас пераправы трэцяга плютона з паўстанцамі былі Мэльхіёр Чыжык і Жаўняркевіч[21]. Трэці плютон расейцы астралялі на сярэдзіне ракі. Апынуўшыся ў безвыходным становішчы, бо пяхота вяла агонь з берага, дзе пераправіліся два плютоны, камандзіры вырашылі павярнуць назад. Астатнія два плютоны, перабраўшыся на другі бераг, былі атакаваныя расейскай пяхотай. Наступленьне на паўстанцаў распачалі пяць пяхотных рот Інгерманландскага, Вялікалуцкага і Крэмянчужскага палкоў пад камандаваннем палкоўніка Аляксандра Галя. Паўстанцы адбілі гэту атаку й прымусілі пяхотнікаў адступіць у бок вёскі Ўладыкі[22]. Хуткі адыход расейцаў быў, верагодна, пасткай для паўстанцаў. Падчас атакі паўстанцаў, яны былі абкружаны рэзэрвам расейскай пяхоты. Акружаныя паўстанцы дзьве гадзіны вялі адчайны бой косамі, багнэтамі й прыкладамі стрэльбаў. У няроўным баі загінула 58 паўстанцаў і 25 трапіла ў палон, у тым ліку 23 паранена[23][24][25]. Верагодна, загінулі 53 паўстанцы, а жывымі ў пагроме засталіся 54 чалавекі. У баі загінуў Вінцэнт Казет-Паклеўскі. Сярод каманднага складу загінулі: Канапацкі, Копец, Даўкша, Зьдзіслаў і Альфрэд Ратынскія, Ірэнэвуш і Вінцэнт Адынец, Тышкевіч і Валіцкі[26]. Сярод афіцэраў у палон трапілі Аўгуст Козел-Паклеўскі і Вітольд Шаўкоўскі. Страты забітымі, палоннымі, параненымі і прапаўшымі без вестак склалі 75% паўстанцкага атрада, які ўдзельнічаў у баі[27].

Рэшту атрада (каля 40 чалавек) сабраў Мэльхіёр Чыжык каля Баброўкі і перавёў ў Ігуменскі павет[28][29][30]. У раёне Барысаўскага павету, каля мястэчка пад назвай Гарбаты Нос, два атрады дзьве роты расейскіх жаўнераў напалі на нападлі на атрад Мэльхіёра Чыжыка, параніўшы багнэтамі шараговага, які стаяў што стаяў на пікеце[31]. Аднак паўстанцам умела ўдалося адступіць без аніякіх страт. Нягледзячы на голад і няспынны перасьлед расейскіх войскаў, атрад Мэльхіёра Чыжыка пратрымаўся да позьняй восені 1863 г. Калі пачаліся моцныя маразы, Мэльхіёр Чыжык быў вымушаны распусьціць свой атрад[32]. Як адзначыў Яўген Кавалеўскі:

  Калі восеньскія маразы пачалі даціраць ужо вельмі моцна, Чыжык толькі тады распусьціў сваю партыю, удзельнікаў якой, праявіўшых незвычайную энэргію й стойкасьць, можна лічыць ледзь не легендарнымі героямі[33].  

Мэльхіёр Чыжык, жадаючы выехаць за мяжу, паехаў з чужым пашпартам праз Смаленск у Санкт-Пецярбург, але ў Смаленску яго сустрэў адзін з былых саслужыўцаў[34]. Арыштаваны, пры Мураўёве ён цудам пазьбег сьмяротнага пакараньня, якое было заменена катаргай. Ён быў прысуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасьці й ссылкі на катаргу ў рудніках на 20 гадоў[35]. Мэльхіёр Чыжык трапіў у Сыбір, у выгнаньне зь ім накіравалася і ягоная нарачоная Гейдройць зь Вялейкі[36]. У 1878 г. быў вызвалены ад нагляду паліцыі з забаронай пражываць у губернях «Заходняга краю»[37].

  1. ^ Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 615.
  2. ^ Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 615.
  3. ^ Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 615.
  4. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  5. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  6. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  7. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  8. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 55.
  9. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 52.
  10. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 73.
  11. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  12. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  13. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 85.
  14. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 85.
  15. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  16. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  17. ^ Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 169.
  18. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  19. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  20. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  21. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  22. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  23. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  24. ^ Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 169.
  25. ^ Stanisław Zieliński, Bitwy i potyczki 1863—1864; na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu, Rapperswil, 1913. S. 282—283.
  26. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  27. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  28. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 100.
  29. ^ Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с S. 390.
  30. ^ Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 169—170.
  31. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 103.
  32. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 104.
  33. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 104.
  34. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 104.
  35. ^ Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 615.
  36. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 104.
  37. ^ Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 615.

Літаратура

рэдагаваць
  • O silach narodowych, «Niepodległość» 1867, nr 39 z 30 sierpnia
  • Wacław Koszczyc, Wybrańcy losu, Lwów 1881
  • Wacław Koszczyc, Wici wyroczne, Lwów 1898
  • Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie — Dziennik Wileński — Wilno — 1907; 118 s. [1]
  • Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913.
  • Agaton Giller Historja powstania narodu polskiego w 1861—1864 r. T. 2, s. 336 [2] Paryż 1868.
  • Stanisław Zieliński, Bitwy i potyczki 1863—1864; na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu, Rapperswil, 1913. S. 282—283 [3].
  • Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s.
  • Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с.
  • Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 615.
  • Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 103, 169—170.