Яўген Кавалеўскі

паўстанец 1863-1864 гадоў

Яўген Кавалеўскі (польск. Eugeniusz Kowalewski; каля 1842, Вялейка — пасьля 1907) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў у атрадах Вінцэнта Козел-Паклеўскага й Мэльхіёра Чыжыка, пакінуў каштоўныя ўспаміны аб падзеях паўстаньня 1863-1864 гадоў.

Яўген Кавалеўскі
Eugeniusz Kowalewski
Гады службы 1863
Частка Атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага
Бітвы/войны Паўстаньне 1863—1864 гадоў

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям'і ўдзельніка паўстаньня 1830—1831 гадоў зь Вялейскага павету. Навучаўся на на юрыдычным факультэце Харкаўскага ўнівэрсытэту, у 1861 годзе перавёўся ў Пецярбурскі ўнівэрсытэт, пазнаёміўся зь прафэсарамі права Ўладзімерам Спасовічам і Бальтазарам Каліноўскім, да якіх часта наведаваўся ў госьці. Красамоўна апісаў патрыятычны настрой падчас пачатку паўстаньня:

  Бура 1863 г., якую родныя шумы ветру прынесьлі да нас з-за Бугу, дагэтуль не дачакачалася цалкавітага гістарычнага апрацаваньня. Падзеі той крывай эпохі ўсё яшчэ распадаюцца на недакладныя шматкі адарваных успамінаў, эпізодаў, манаграфіяў. Шмат зь іх, не запісаных рукой гісторыка, гіне ў народнай памяці, уваходзячы ў сфэру паданьняў радзінных, легенд, а наават і казак. З тых, хто тады жыў, за гэтым назіраў ці браў удзел у змаганьні, засталося ўжо няшмат. Іх абавязкам таму і ёсьць адкрыць зацёртыя вобразы для маладзейшага пакаленьня й дапамагчы будучаму гісторыку да шчырага і глыбейшага ахвату дзейнай драмы, якая разыгралася на Літве ў 1863 г. Па гэтым прынцыпу, як тагачасны сьведка й удзельнік тых падзей, адкапваю ў памяці ўспаміны з той эпохі, каб падзяліцца імі з маладзейшым пакаленьнем і пераказаць іх гісторыі.

Быў студзень 1863 г. Вяртаючыся з унівэрсытыцкіх лекцыяў, зайшоў у цукерню на Васілеўскай высьпе для агляду, як звыкла, апошніх навін у прэсе. Першай падхопленай газэтай быў французкі штодзённік, а першай навінай, на якую зазірнулі мае вочы й якая ўдарыла як гром, была навіна аб распачатым паўстаньню ў Каралеўстве. Пецярбург даведаваўся аб тым са шпальт журналістскіх. Узбуджаны, я прымчаўся да сваёй кватэры. У той час працаваў я касырам і бібліятэкарам польскай бібліятэкі студэнцкай. Знаходзячыся так блізка да моладзі, не дапушчаў, што тое аб чым мы марылі, да чаго мы ў рэчаіснасьці гатаваліся, так хутка ў ператворыцца ў справу!..

Дома я засьпеў калегі, зь якім жыў і якога сьпяшаўся павядоміць аб тым, што стала. Праз нядоўгі час аднак, як звыкла ў паабедзеным часе, пачалі да мяне крадком падыходзіць інныя студэнты. Пачуўшы незвычайную рэч, пакідалі кватэру хутка нібы шалёныя, прагнучы на ўласныя вочы прачытаць тое, што ім паведаміў. Ужо той жа ноччу некалькі калегаў запатрабавала грошы на выезд да роднай стараны. Не чакаючы агульнага сходу, аб якім у тых першых хвілінах ніхто думаць не хацеў, выдаваў кожнаму столькі, колькі сьціслая студэнцкая каса магла дазволіць. Да ранку каса застала да дна вычэрпанай. Патрабаваньне грошай праз студэнтаў аднак толькі ўзрастала.

Апрануўшы рогатыўку з бараньняга воўна, выправіўся да ўнівэрсытэту на лекцыю Сомава... Застаў там няшмат нашых, затое расейцы былі ў камплеце. Адносіны зь імі ўтрымліваліся халодныя, але па-калежанску зычлівыя. Мы бачылі, што іх бібліятэкарам і галавой быў нейкі Падалка, чалавек гадоў 30. Таму да яго зьвярнуўся з просьбай аб выдзяленьні некалькі сотняў рублёў, неабходных палякам-студэнтам на павяртаньне да краю ў сьвеце апошніх падзей. Не патрабаваў хаваць таго перад кіраўніком першых бліскаў руху вольналюбівага, перад сябром камітэту “Зямля і Воля”. Зразумеў мяне. Запэўніў сваю падтрымку, абяцаў даць адказ а 6 вечарам перад калюмнай Казанскага сабору. Калі туды прыбыў у прызначаны час, спаткаў мяне іншы студэнт, расеец, высланы па мяне, з якім дарожкай выправіўся на Пляц Сены, дзе месьцілася кватэра студэнтаў. Наказалі мне там адыграць ролю калегі, які прыбыў з мэтай пажычыць кніжкі. Толькі ў гадзіну зьявіўся нецярпліва чаканы Падалка і, уручаючы мне патрабуймую суму з сардэчным, цёплым зычэньнем, дадаў хутка: “Ах, спадарства! Губіце сябе й нас. Заўчасна гэта! Калі бы пачалі — пашлі бы мы рука ў руку, а так, лічыць на нас, на жаль, яшчэ ня можаце.

Такія ў тыя часы былі адносіны паміж палякамі і прагрэсыўнай моладьдзю расейскай. Нашыя студэнты ва ўсіх вышэйшых установах былі наскрозь прасякнуты патрыятычным духам, які спалучаўся з гарачым жаданьнем працаваць і набываць веды дзеля служэньня свайму краю. Патрыятычнае напружаньне сярод моладзі было настолькі вялікім, што калі ў 1861 г. я пераехаў з Харкаўскага ўнівэрсытэта ў Пецярбург і на лістападаўскім сходзе, амаль нікому невядомы, выступіў са сваёй ацэнкай паўстання 1831 г., такі энтузіязм успыхнуў сярод студэнтаў што праз некалькі дзён мяне, яшчэ незнакамітага, абралі касырам і бібліятэкарам, што азначала на той момант найвышэйшую ганаровую адзнаку.

Сёння гэтая рэч здаецца дробнай і нязначнай. Аднак яна яскрава малюе яскравую карціну тагачасных настрояў нашай польскай моладзі.

Калі я вярнуўся дадому, я знайшоў шмат сяброў, якія чакалі грошай на паездку. Раздаўшы ўсё атрыманае, я пабег да біскупа Берасьнявіцкага і папрасіў яго прыняць нашу бібліятэку на захаванне. Біскуп ахвотна пагадзіўся на гэта, паказаўшы кватэру, куды мы пад плашчамі перанеслі некалькі сотняў тамоў, у асноўным забароненых твораў. Тады я адчуў, што прыйшоў час падумаць пра сябе.

Не губляючы ні хвіліны, мы з сябрам Юзэфам Беркманам уцяклі, каб пасьпець на цягнік да Вільні. Калі я пішу гэта сёння, праз 40 зь лішнім гадоў, увесь гэты момант мінулага здаецца мне амаль сном. І ўсё ж у вачах так сьветла, быццам гэта было ўчора... Толькі замест таго бляску, энтузіязму і надзеі, што прарваліся ў маіх юнацкіх грудзях тады, незалежна ад слоў Падалкі, у душы асядае цяжкае і сумнае пачуццё...

Зьбегла ўзнёсласьць маладосьці. Таму ў апавяданьні ня будзе ніякіх перабольшаньняў і фальшу. Гледзячы на гэту гістарычную карціну з далейшай пэрспэктывы, мне лягчэй яе крытычна ацаніць. Я цьвёрда перакананы, што, прынамсі, да таго часу ў Пецярбурзе не было ніякай польскай арганізацыі і рэвалюцыйнага камітэту. Гэтую веру я абапіраю на наступныя дадзеныя: з маім сябрам, сынам прафэсара моў Станіславам М., які сёньня яшчэ жывы, я меў вольны ўваход у дом прафэсараў: Уладзімера Спасовіча і Бальтазара Каліноўскага , якія разам тады жылі на вуліцы Атыцэрскай. У іх доме падчас чацьвярговых сустрэч я сустрэў Агрызку , Серакоўскага , Рэхнеўскага і іншых. У 1862 г. я быў сьведкам прыезду Грабоўскага, каб паведаміць аб размове імператара Аляксандра з Анджэем Замойскім, пасьля якой яму было загадана неадкладна выехаць морам у Лёндан. Таму я думаю, што калі б у той час ужо існавала рэвалюцыйная арганізацыя, нас бы, несумненна, выкарыстоўвалі як інструмэнт узьдзеяньня на моладзь унівэрсытэцкую. Але ніякага кроку ў тым разважаньні не было зроблена. Адсюль раблю выснову, што падзеі нечакана зьдзівілі як старэйшых, так і нас, моладзь.

Уцікаў з Пецярбурга нават не разьвітаўшыся з прафэсарамі Спасовічам і Каліноўскім, да якіх у такіх выпадках я нават не зьвяртаўся за парадай, баючыся, каб гэтыя разважлівыя й разумныя людзі не аблілі нас халоднай вадой і не спынілі наш ад’езд. Мабыць, таму, паколькі сам я сёньня ня магу даць справаздачу, я зьвярнуўся не да іх, але да камітэту расейскіх студэнтаў па фінансавую падтрымку на выезд моладзі.

Калі мы з калегам Беркманам прыбылі на Варшаўскі вакзал, знайшлі там поўна войска. Былі гэта стральцы фінскія, высланыя да Вільні толькі аб паўстаньню ў Польшчы.

Пачалі мы падслухваць іх размовы. У чакальнях II і III клясы размаўлялі толькі аб паўстаньню ў Польшчы.

З вуснаў да вуснаў пераказвалі сабе жахліва перабольшаныя навіны. Афіцэры прызнавалі непакой, жаўнеры апавядалі аб агромістых косах паўстанцаў, у дачыненьні да якіх багнэты ня маюць ніякага значэньня. Панікай павявала ў паветры, а надзея ў нашых сэрцах расла.

Каб пазьбегнуць залішняй увагі, студэнты не выязджалі грамадою, толькі па двух, трох, кожны цягніком. І гэтым разам апрача нас не заўважылі мы нікога з калегаў. Толькі ўжо ў дарозе, на адной са станцыяў, наткнуліся мы выпадкам на аднаго студэнта, якога мала ведалі, але які вяртаўся да краю з той жа мэтай, што і ўласна мы. Ён нам паведаміў, што ў Вільне ўлада ўжо вымагае пашпартоў, а паколькі ўсе нашыя дакумэнты засталіся ва ўнівэрсытэце, вырашылі выйсьці ў Сьвенцянах і рушыць адтуль коньмі ў родны край. Пешшу перайшоўшы па свежамерзлай зямлі Вілію каля Смургоняў, развіталіся мы з калегам Юзэфам. Ён накіраваўся ў ашмянскі бок, а я ў вілейскі бок.

Прэса, пранікаючая сёньня з насьвежымі навінамі да самых далёкіх закуткоў краю, ня была тады ані такой магутнаю, ані такой распаўсюджанаю.

Камунікацыя паштовая зьвязвала толькі места губернскія, максымум – павятовыя. Телеграфы на правінцыі проста не істнелі. Каляіны чыгункі лібава-роменскай паўсталі толькі на 10 гадоў пазьней. Уласна таму навіны вялікага сьвету даходзілі да вакзалаў і надворкаў землеўласьнікаў. Калі ўжо стаяў на парозе бацькоўскага дому, зьдзіўленьне агарнула ўсіх. Апавяданьне аб апошніх падзеях, вяртаньні моладзі да краю, заняло цэлую ноч. Бацька пакуль узрадаваўся і раззлаваўся, баючыся жудасных наступстваў гэтага неасьцярожнага кроку. Аднак паціху мой моладзевы запал, надзеі, што ішлі з захаду, і схаванае пачуцьцё, якое кожны насіў у грудзях, трохі прасьвятлілі ягоны розум. Ваярская кроў заграла яму ў жылах. Ён быў афіцэрам былога польскага войска (4-ы полк шасэраў) у часы кн. Канстантына, і неўзабаве ён быў крануты маім энтузіязмам. І хоць ён не верыў у посьпех, хоць і разумеў, што гэтая ўспышка будзе катастрофай для краю, ён адчуваў, што нішто не спыніць яе і што ні адзін грамадзянін краю не можа сядзець склаўшы рукі. Ён неадкладна выйшаў з дому і адправіўся далей, каб разабрацца ў сітуацыі і даведацца больш.

Вестка аб маім вяртаньні дадому хутка разышлася па аколіцы. Адразу ў хату пачалі зазіраць суседзі, узрушаныя ці напалоханыя пачутым. Пачаліся сходы й нарады. Жадаючы ўключыцца ў нейкую актыўную дзейнасць, разам са студэнтам Харкаўскага ўнівэрсытэта Малахоўскім , які ў той час гасьцяваў па суседстве, мы вырашылі дзейнічаць самастойна, пакуль старэйшыя нешта не вырашаць.

З гэтай нагоды накіраваўся да Менску з мэтай зьбліжэньня з тамтэйшай моладьдзю й забясьпячэньня яе зброяй і прыпасамі. Шмат у чым у гэтай справе дапамог мне абывацель менскі сь. п. Мечыслаў Сьлізень.

Здабыўшы тады крыху рознай старой зброі, таксама некалькі пудоў пораху й волава, рушыў з гэтымі скарбамі дадому, укрыўшы ўсё ў саломе, якой з гэтай нагоды быў напханы воз. Не жадаючы будзіць увагі і падазронаў людзей дворскіх, не браў з сабой нікога, кіруючыся сам на спакойным лысым каштане, які мне й сёньня ў вачах стаіць, прыгадуючы небясьпечную прыгоду, якая нас спаткала пры вяртаньні й першы страх, які мне зазірнуў у вочы. З Менска меў дзевяць міляў дарогі, таму мусіў, як звыкла, прыстоіць ў мястэчку Ракаў, дзе я раптам заўважыў, парушаючыхся казакоў, якіх нядаўна тут дыслякавалася цэлая сотня. Некалькі стаялі на парозе й каля дзвярэй карчмы, да якой я накіроўваўся. Вяртацца назад было немагчыма.

Дык вось, паправіўшы выраз твару, я сьмела заехаў у адрыну. Гаспадар карчмы, добры стары Берка Іцковіч, фенаменальны тып габрэя-палітыка, напэўна, прачытаў нешта ў маім твары й здагадаўся аб зьмесьціве возу, бо таксама занепакоіўся, але неўзабаве, жадаючы дапамагчы мне, хітрасьцю свайго племені ён здолеў звярнуць увагу казакоў у іншы бок. Прыкінуўшыся хворым, я не злазіў з воза, а казакі, дзякуючы пачастунку, які прапанаваў ад майго імя Берка, самі распрэглі майго каня. З-за небясьпечнай сітуацыі маё знаходжанне было кароткім. Я толькі ўздыхнуў павольна, калі мой каштан схапіў мяне і панёс па-за мястэчка.

Такіх тыпаў, як Берка Іцкавіч, сёньня ўжо не спаткаеш. Шчыры прыяцель палякаў, быў адданы цалкам камбінацыям палітычным. Звыклыя “гешэфты” гандлёвыя мала яго займавалі; займаваўся імі неахвотна й у трэцюю чаргу, бо ўжо ў той момант быў седаўласым старцам. Памятаў год 1812 і любіў аб ім распавядаць. Прагнуў адраджэньня краю й чакаў гэтага заўсёды, ажно да сьмерці. Памёр, перажыўшы сто зь лішкам гадоў, заўсёды заняты перарабленьнем палітычнай мапы Эўропы. Збліжаючыся ўначы да дому, выкінуў выкінуў волава ў лесе, а прынесеную загадзя зброю схаваў у аборы, баючыся вобыску.

Намінацыі. Арганізацыйная работа й прыгатаваньні. Двор, засьценак і хата. Народ па скасаваньні прыгоньніцтва Дома знайшоў бацьку. Сьвежа з’арганізаваны вясковы камітэт мянаваў яго вайсковым начальнікам вілейскага павета, даючы яму за памочніка сь. А. Канстантына Тукаллу. Камісарам павету ашмянскага стаў ужо нежывы доктар Віткоўскі, а вілейскага — настаўнік матэматыкі ў школах маладэчанскіх, Палітоўскі, чалавек вялікай энергіі й сілы духа, пры гэтым добры й вельмі сымпатычны.

Адразу ён меў вызначанага сабе памочніка ў асобе сь. п. Ігнацыя Куроўскага, потым было дадана яму яшчэ двух таварышаў, настаўнікаў той жа школы ў Маладэчне — Смагажэўскага і доктага Юзэфа К. На пасаду начальніка сіл збройных (?) вілейскага павета прызначаны застаў Ян Козел-Паклеўскі, былы артылерыст, малады й адважны чалавек. Той ужо прызначыў на пасаду сотніка студэнта кіеўскага ўнівэрсытэта, Вінцэнта Адына, мянуючы мяне, як малодшага, яго памочнікам.

 

Уступіў у атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага, якому даў выключна нэгатыўную адзнаку, бачыў у якасьці кіраўніка атраду Мэльхіёра Чыжыка. Пасьля разгрому атраду ў траўні-чэрвені 1863 г., паводле ўласных успамінаў, шэсць-сем тыдняў хаваўся ў лясах. Пасьля гэта спрабаў знайсьці яшчэ дзеючую паўстанцкую арганізацыю ў Менску.

Каля 1907 году, больш чым праз 40 год пасьля падзей паўстаньня, напісаў успаміны, у якіх дакладна апісаў падзеі паўстаньня вачыма шэрагова жаўнера атраду Вінцэнта Козел-Паклеўскага. Ва ўспамінах, акрамя іншага, прасочваліся асабістыя погляды Кавалеўскага. Нягледзячы на тое, што сваёй радзімай, сваім краем называў Літву, меў шавіністычны погляд на летувісаў і беларусаў. Падчас напісаньня мэмуараў у пачатку XX ст., акрэсьліваў зьяўленьне летувіскай і беларускай нацыяў, як фальшывае. У канцы ўспамінаў падсумаваў:

  А калі краіна прачнулася пасьля доўгага сну, адчуў, што ў грудзях нешта застыла, іржавае, хрыплае... І там, дзе 40 зь лішнім гадоў таму біліся чыстыя, вольна-польскія пульсы, адгукнуліся нейкія фальшывая літоўска-беларускія гукі, якія хворай грудьдзю цягнуць пачалі. Ці здолеюць яе зламаць?... пабачым.

A gdy się kraj zbudził po śnie długim, poczuł, iż w piersiach jego coś zastygło, zardzewiało, ochrypło... I tam, gdzie przed 40 kilku laty, biły czyste, wolnościowo-polskie tętna, ozwały się jakieś fałszywe litewsko-białoruskie dźwięki, które chorą piersią targać zaczęły. Czy zdołają ją rozbić'?... zobaczymy.

 

Літаратура

рэдагаваць