Мэксыканская затока

затока Атлянтычнага акіяну
(Перанакіравана з «Мэксыканскі заліў»)

Мэксыка́нская зато́ка (па-ангельску: Gulf of Mexico, па-гішпанску: Golfo de Me'xico) — шырокая водная прастора, частка Атлянтычнага акіяна, абмежаванага з паўночнага захаду, поўначы і ўсходу ўзьбярэжжам ЗША (штаты Флорыда, Алабама, Місысыпі, Люізіяна і Тэхас), на поўдні і паўднёвым захадзе — узьбярэжжам Мэксыкі (штаты Тамаўпілас, Вэракруз, Табаска, Кампеча, Юкатан), а таксама Кубай.

3D-пэрспэктыва Мэксыканскай затокі
Cantarell

Затока злучаецца з Атлянтычным акіянам Фларыдзкім і Юкатанскім пралівамі. Дзякуючы параўнальна невялікай шырыні гэтых праліваў прыліўныя зьявы выяўленыя слаба. У Мэксыканскую затоку ўпадае мноства рэк, уключаючы Місысыпі, Алабаму і Нуэсэс.

Найболей буйныя гарады на ўзьбярэжжы — Тампа, Сэнт-Пецярбург, Пэнсакола, Мабіл, Новы Арлеан, Г'юстан.

На шэльфе Мэксыканскай затокі засяроджаныя значныя запасы нафты і прыроднага газу; здабыча гэтых карысных выкапняў вядзецца ў асноўным з дапамогай нафтавых плятформаў.