Мурашкі (вёска, Барысаўскі раён)
Мура́шкі[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 1 км на ўсход ад Плоскага. Мурашкі ўваходзяць у склад Глівінскага сельсавету.
Мурашкі | |
трансьліт. Muraški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Глівінскі |
Вышыня: | 180 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 10 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222117 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′29.3″ пн. ш. 28°39′36.3″ у. д. / 54.008139° пн. ш. 28.660083° у. д.Каардынаты: 54°0′29.3″ пн. ш. 28°39′36.3″ у. д. / 54.008139° пн. ш. 28.660083° у. д. |
± Мурашкі |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1885 годзе засьценак, у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету. У 1897 г. 3 двары, 26 жыхароў. У 1917 г. 17 двароў, 105 жыхароў. Ад лютага да сьнежню 1918 году на тэрыторыі акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 году да траўня 1920 году — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у БССР, зь лютага — у Літ.-Бел. ССР[2], ад 31 ліпеня 1920 году — у БССР. У 1926 г. 16 двароў, 82 жыхары. Ад 10 студзеня 1929 г. у Лозінскім нацыянальным польскім сельсавеце Барысаўскага раёну, ад 23 жніўня 1937 году ў Забашэвіцкім сельсавеце, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 г. да 30 верасьня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У 1960 г. 25 жыхароў. У 1988 г. 9 гаспадарак, 18 жыхароў[2].
28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету перададзеная ў склад Глівінскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 10 чалавек
- 2008 год — 12 чалавек, 6 гаспадарак[2]
- 1999 год — 13 чалавек
Інфраструктура
рэдагавацьТранспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Забашавічы[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 69
- ^ а б в г Мурашкі. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 159—160
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)