Пагоняй да новае эры
Паго́няй да но́вае э́ры — трэці поўнафарматны альбом гурту «Молат».
Пагоняй да новае эры | ||
---|---|---|
Альбом Молата | ||
Выдадзены | 2012 | |
Жанр | РСК Фолькавы мэтал | |
Працягласьць | 50:29 | |
Выдавец | Strong Survive Records | |
Храналёгія Молата | ||
Уваскрашэньне герояў (2010) |
Пагоняй да новае эры (2012) |
Молатакрыж (2014) |
Пра песьні
рэдагавацьГучаньне
рэдагавацьГук запісу цяжкі і жорсткі. Музычна гэты альбом уяўляе сабою сумесь гард’н’гэві ды панк-гардкору зь вельмі значнай роляю дуды й іншых народных інструмэнтаў. У партыі рытм-гітары практычна няма рыфаў, а паўсюль ідуць прагрэсіі акордаў. Мэлёдыку паверх гэтых прагрэсіяў ствараюць сьпевы, дуда і сола-гітара, прычым яны даволі шчыльна чаргуюцца, запаўняючы прастору. Песьні збольшага маюць звычайную куплетна-прыпеўную структуру. Сьпевы грубыя і даволі брудныя, як у панку, але ўпэўненыя, і сьпявак заўжды не крычыць, а пяе мэлёдыю, як у гард-року і гэві-мэтале.
Выканаўца пра альбом
рэдагавацьУ інтэрвію за 2013 рок галава гурту распавёў пра гучаньне гурту ў дадзеным альбоме:
Магчыма, вядома, з боку бачней, і гэты матэрыял запраўды можна аднесьці стылёва да фолк-мэтал, але, на мой погляд, ён ня вельмі дужа розьніцца ў музычным пляне з тым жа «В Пламени Рассвета» — гэта той жа мэталізаваны РСК, які адрозьнівае толькі большая колькасьць фольк-інструмэнтаў. Адкуль цяга да апошніх? Напэўна, з таго ж Юнгіянскага "калектыўнага бессьвядомага", з таго сакральнага гучаньня і той мэлёдыкім, якая і мае аўтэнтычную Душу Народу. У маіх продкаў тая жа дуда (валынка) як раз і грала менавіта сакральную ролю, пад ейныя гукі акампанаваліся таемства Нараджэньня і Сьмерці, а самі людзі, якія граюць на ёй, лічыліся адараванымі містычнай дужасьцю Багамі. Гэтак жа і я, відавочна, на ўзроўні падсьвядомасьці ўспрымаючы ўсе гэтыя чароўныя гукі, заўжды мкнуўся да запанаваньня гэтым інструмэнтам, ды і шмат якімі іншымі. І, як усе могуць прасачыць самі, фольк-інструмэнты суправаджалі ў нейкай меры практычна ўсе матэрыялы, якія бвлі выпушчаныя ў сьвет як «Apraxia», гэтак і «Молат». Калісьці гэта быў даволі мінімалістычны набор, цяпер у мяне зьявілася магчымасьць болей разьвівацца ў гэтым кірунку, і мой музычны арсэнал складаецца ўжо з прыкладна двух дзясяткаў розных інструмэнтаў.
Арыгінальны тэкст (рас.)Возможно, конечно, со стороны виднее, и этот материал действительно можно отнести стилистически к фолк-метал, но на мой взгляд он не особо сильно разнится в музыкальном плане с тем же «В Пламени Рассвета» – это тот же металлизированный RAC, который отличает только большое количество фолк-инструментов. Откуда тяга к последним? Наверное, из того же Юнгианского "коллективного бессознательного", из того сакрального звучания и той мелодики, в которой и есть аутентичная Душа Народа. У моих предков та же дуда (волынка) как раз и играла именно сакральную роль, под ее звуки аккомпанировались таинства Рождения и Смерти, а сами люди, играющие на ней, считались одаренными мистической силой Богами. Так же и я, видимо, на уровне подсознания воспринимая все эти волшебные звуки, всегда стремился к овладению этим инструментом, да и многими другими. И, как все могут проследить сами, фолк-инструменты сопровождали в какой-то мере практически все материалы, выпущенные в свет как А., так и М. Когда-то это был достаточно минималистичный набор, сейчас у меня появилась возможность больше развиваться в этом направлении, и мой музыкальный арсенал состоит уже из примерно двух десятков разных инструментов.— ru.apraxia.ru, 2013 рок
Тэксты
рэдагавацьТэксты прасякнуты даволі-такі кананічнымі для цяжкой музыкі матывамі змаганьня за волю і праўду, вобразамі сілы і годнасьці. Сюды дадаецца беларуская нацыянальная спэцыфіка, а ў некаторых песьнях — нацыянал-сацыялістычная ідэалёгія, у тым ліку нават з канкрэтнымі кароткімі тэзамі пра тое, якой павінная быць дзяржава (песьня «Парадак»). Але ніякага шавінізму і расавай нянавісьці тут няма.
Зьмест
рэдагаваць№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Храбрыя сэрцам (The Brave Heart)» | 03:03 | |||||||
2. | «Усяслаў чарадзей (Usjaslaŭ the Wizard)» | 05:14 | |||||||
3. | «Молот воли (The Hammer of the Will)» | 05:24 | |||||||
4. | «Імчыць пагоня... (The Chase Is Rushing...)» | Максім Багдановіч | 03:35 | ||||||
5. | «Абарона Крычава (The Defense of Krychaŭ, сярэднявечная баляда)» | фальклёр | фальклёр | 03:53 | |||||
6. | «Выбирай! (Choose the Way!, In Extremo перасьпеў)» | 03:40 | |||||||
7. | «Преодоленье... (Overcoming...)» | 04:54 | |||||||
8. | «На окруту (Werwolfschaft)» | 05:05 | |||||||
9. | «Парадак (The Order)» | 05:12 | |||||||
10. | «Браты па зброі (Brothers in Arms)» | 04:33 | |||||||
11. | «Маладыя штурмаўцы (Young Storm Troopers, Honor перасьпеў)» | 02:58 | |||||||
12. | «Апошнія з расы багоў (The Last of Gods Race)» | 02:58 | |||||||
50:29 |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пра альбом
- Пра альбом
- Альбом
- Рэцэнзія на альбом на belmetal.org
- Інтэрвію за 2013 год