Дзьмітры Халецкі
Дзьмітры Есіфавіч Халецкі (каля 1550 — да 2 студзеня 1598) — мечнік вялікі літоўскі 1579—1588, падскарбі дворны ў 1588—1590, падскарбі вялікі літоўскі і пісар літоўскі з 1590. Са шляхецкага роду Халецкіх, уласнага гербу «Халецкі». Сын Есіфа Міхайлавіча Халецкага.

Вызначыўся добрым кіраваньнем літоўскім скарбам. Маршалак сойму 1589. Быў каралеўскім камісарам пры падпісаньні Берасьцейскай уніі 1596.
Літаратура рэдагаваць
- Крыніца: Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, «Вялікае Княства Літоўскае»