Беларуская газэта (1941)

газэта, якая выходзіла ў 1941—1944 роках
(Перанакіравана з «Менская газэта»)

«Белару́ская газэ́та» (да 5 лютага 1942 году — «Ме́нская газэта») — газэта, якая выдавалася з 27 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году ў Менску на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных уладаў; самае буйное беларускае антысавецкае пэрыядычнае выданьне ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. Рэдактары А. Сянькевіч, У. Казлоўскі, А. Дземчанка, М. Шкялёнак, А. Адамовіч.

Беларуская газэта
Тып газэта
Краіна
Рэдактар Аляксей Сянкевіч[d], Уладзіслаў Казлоўскі і Мікалай Шкялёнак
Заснаваная 27 ліпеня 1941
Закрытая 28 чэрвеня 1944
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск
Рэдакцыя «Беларускай газеты» і «Голасу вёскі».
Сядзяць (зьлева направа): Уладзіслаў Казлоўскі, Натальля Арсеньнева, Аляксей Сянькевіч.
Стаяць (зьлева направа): Уладзімер Кушаль, Антон Адамовіч, Мікола Караленка. Менск, сьнежань 1942 г.

Распаўсюджвалася на тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь. «Беларуская газэта» мела на мэце папулярызацыю беларускай ідэі і культуры, кансалідацыю беларускага народу на антысавецкай плятформе, барацьбу з бальшавізмам.

Шмат увагі аддавала праблемам моўнай палітыкі, выкладаньня ў пачатковай школе, падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў, выхаваньня нацыянальнай самасьвядомасьці, арганізацыі культурнага жыцьця на месцах. Інфармавала пра дзейнасьць Беларускай народнай самапомачы, Беларускай краёвай абароны, Беларускай цэнтральнай рады, Саюзу беларускай моладзі.

Друкавала папулярныя нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, матэрыялы па гісторыі беларускай эміграцыі, пра беларускія традыцыі і абрады, паходжаньне беларускай сімболікі і інш. На старонках газэты зьмешчаны ўспаміны ўдзельнікаў грамадзянскай вайны, матэрыялы пра сталінскія злачынствы (артыкулы пра Катынскі расстрэл, лягеры НКУС, успаміны Ф. Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ», сьведчаньні былых вязьняў і інш.), творы Н. Арсеньневай, Л. Геніюш, М. Зарэцкага, М. Багдановіча, М. Загорскага, літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі і інш.

Друкавала прамовы і артыкулы кіраўнікоў нацысцкай Нямеччыны, распараджэньні, звароты і аб’явы акупацыйных уладаў, агляды нацысцкай прэсы, асьвятляла і камэнтавала падзеі на франтах Другой сусьветнай вайны, міжнароднага становішча, прапагандавала эканамічныя і палітычныя мерапрыемствы акупацыйнай адміністрацыі.

Выйшлі 272 нумары.

Літаратура

рэдагаваць