Альхо́вічы (па-польску: Olchowicze, па-падляску: Olchóvičy) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Альховічы
польск. Olchowicze
Першыя згадкі: 1616
Мясцовая назва: Olchovičy
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°23′8″ пн. ш. 22°57′9″ у. д. / 52.38556° пн. ш. 22.9525° у. д. / 52.38556; 22.9525Каардынаты: 52°23′8″ пн. ш. 22°57′9″ у. д. / 52.38556° пн. ш. 22.9525° у. д. / 52.38556; 22.9525
Альховічы на мапе Польшчы
Альховічы
Альховічы
Альховічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай праходзіць ваяводзкая дарога 640.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвятой Анны ў Баратынцу Рускім[1]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямятычах-Станцыі[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска была заснаваная мельніцкім старастам у 1616 г. як частка млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчонай (разам зь вёскамі Мацьковічы, Паўловічы, Гамоты, Аксютычы і Станковічы)[3]. У міжваенны пэрыяд Альховічы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 6 жыхароў (6 праваслаўных, усе пагалоўна былі запісаныя палякамі)[4].

  1. ^ Parafia św. Anny w Boratyńcu Ruskim (пол.) Праверана 30 сакавіка 2016 г.
  2. ^ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska.. Праверана 30 сакавіка 2016 г.
  3. ^ Zarys historyczny (пол.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 30 сакавіка 2016 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 30 сакавіка 2016 г.