Антон Альгердавіч Рынейскі (ля 1903 — 27 жніўня 1937, Менск) — археоляг, гісторык, краязнавец.

Антон Рынейскі
Дата нараджэньня каля 1903
Дата сьмерці 27 жніўня 1937(1937-08-27)
Месца сьмерці
Занятак археоляг, гісторык, краязнавец
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

З 1927 г. вывучаў археалягічныя помнікі Беларусі. У 1929—1937 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН. Дасьледаваў археалягічныя помнікі Палесься і Меншчыны эпохі бронзы і жалезнага веку, дрыгавіцкія курганы, гарадзішчы. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі каля вёсак Грычына, Курганьне й іншых.

Арыштаваны 19 траўня 1937 г. асобай нарадай пры НКВД БССР. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысьць Польшчы» і ва ўдзеле ў шпіёнска-дывэрсійнай дзейнасьці Польскай арганізацыі вайсковай. 25 жніўня 1937 г. асуджаны да НМП. Расстраляны ў Менску, рэабілітаваны ў 1958 г.

  • Разьведачная археалягічная экспэдыцыя. // Наш край. Менск. 1929. № 8/9.
  • Да археалягічнага вывучэньня Беларусі // Наш край. Менск. 1929. № 11.
  • Археалягічныя разьведкі на р. Пціч // Працы сэкцыі археалёгіі Інстытута гісторыі БелАН. Менск. 1932. Т. 3.

Літаратура

рэдагаваць
  • Валахановіч А. Рынейскі Антон Альгердавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. І. Мінск. 2001. С. 159.
  • Рынейскі Антон Альгердавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 42.