Масюкоўшчына (Менская вобласьць)

былая вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Масюко́ўшчына[1] — былая вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Масюкоўшчына ўваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавету. Цяпер зьяўляецца часткай Менску.

Масюкоўшчына
трансьліт. Masiukoŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Ждановіцкі
Насельніцтва: 440 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
СААТА: 6236817071
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°55′55″ пн. ш. 27°26′57″ у. д. / 53.93194° пн. ш. 27.44917° у. д. / 53.93194; 27.44917Каардынаты: 53°55′55″ пн. ш. 27°26′57″ у. д. / 53.93194° пн. ш. 27.44917° у. д. / 53.93194; 27.44917
Масюкоўшчына на мапе Беларусі ±
Масюкоўшчына
Масюкоўшчына
Масюкоўшчына
Масюкоўшчына
Масюкоўшчына
Масюкоўшчына

Гісторыя

рэдагаваць

Духоўны маёнтак Масюкоўшчына ў 154 дзесяціны быў узяты ў арэнду шляхцянкай Міхалінай Сымонаўнай Цехановіч 22.08.1869 г., затым выкуплены і даведзены да памеру 224 дзесяціны. Маёнтак Масюкоўшчына пасьля сьмерці жонкі належаў шляхціцу Захарыю Венедзіктавічу Цехановічу. Затым маёнтак Масюкоўшчына быў падзелены паміж дзецьмі Захарыя і Міхаліны Цехановіч. Фальварак Масюкоўшчына (Масюкоўшчызна) знаходзіўся ў арэндзе шляхціца Цехановіча ў 1841—1875 гадах[2].

8 красавіка 2004 году тэрыторыя вёскі перададзеная ў склад гораду Менску[3].

Месца сталінскіх рэпрэсій

рэдагаваць

Масюкоўшчына зьяўляецца адным зь месцаў, дзе праводзіліся сталінскія расправы над людзьмі[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 440 чалавек

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 305
  2. ^ Д. Дрозд «Землевладельцы Минской губернии. 1861—1900». С. 572
  3. ^ «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска». Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 (рас.)
  4. ^ Минск — братская могила для репрессированных // naviny.by  (рас.)