Марыя Гутэн-Ча́пская (па-польску: Maria Czapska; 6 лютага 1894, Прага, Чэхія, Аўстра-Вугоршчына — 11 чэрвеня 1981) — польска-беларуская пісьменьніца, літаратурная крытычка, гістарычка літаратуры, эсэістка, літаратарка. Доктарка філязофіі (1928).

Марыя Чапская
па-польску: Maria Czapska
Марыя Дарота Гутэн-Чапская
Марыя Дарота Гутэн-Чапская
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Maria Dorota Leopoldyna Czapska
Псэўданімы Dorota Obuchowicz, Maria Strzałkowska, Dorota Thun
Нарадзілася 6 лютага 1894(1894-02-06)[1][2]
Прага, Чэхія, Аўстра-Вугоршчына
Памерла 11 чэрвеня 1981(1981-06-11) (87 гадоў)
Мэзон-Ляфіт, Сэн-Жэрмен-ан-Ле, дэпартамэнт Івэлін, рэгіён Іль-дэ-Франс, Мэтраполія Францыі, Францыя
Род Гутэн-Чапскія
Бацькі Ежы Чапскі
Юзэфа-Леапальдына фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, літаратурны крытык, гістарычка літаратуры, эсэістка
Жанр раман, эсэ
Мова польская мова[3]
Узнагароды
сярэбраныя Акадэмічныя лаўры

Біяграфічныя звесткі

рэдагаваць

З роду Чапскіх, дачка графа Ежы Гутэн-Чапскага (1861—1930) ад яго жонкі графіні Юзэфы-Леапальдыны фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903).

 
Ружа, Станіслаў, Юзэф, Марыя, Караліна, Эльжьбэта й Леапальдына Чарскія, Прылуках (1902 год)

У сваіх успамінах пра жыццё ў Прылуках Марыя Чапская пісала пра мясцовых службоўцаў, чыім дзецям яны давалі лекцыі польскай мовы, рэлігіі й рахунказнаўства[4]:

  Бацькі нашых вучняў вельмі дбалі пра польскую мову, хоць паміж сабой размаўлялі па-беларуску й ня мелі выразнай нацыянальнай сьвядомасці: на пытаньне — ці з’яўляецеся палякамі, адказвалі што з’яўляюцца «тутэйшымі», ведалі сваю адметнасьць, але каталіцтва й польскасць былі «панскімі», і гэта іх прыцягвала. «Нашай мовы нам вучыць ня трэба — бо мы яе ведаем!» — тлумачылі яны.  

Вучылася ў Варшаўскім і Кракаўскім унівэрсытэтах. Пасля Другой сусьветнай вайны асела ў Парыжы. Вывучала гісторыю Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, літаратуру пэрыяду рамантызму. Аўтарка кнігі «Людвіка Снядэцкая» (1938, 2-е выд. 1958). У кнізе «Эўропа ў сям’і» (1970, 2-е выд. 1989) дала шмат зьвестак зь жыцьця Эмэрыка Чапскага, дэталёва апісала маёнтак Станькава. Выдала анталёгію «Палякі ў СССР, 1939—1942» (1963).

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • La vie de Mickiewicz, Paris 1931
  • Ludwika Śniadecka, Kraków 1938
  • Szkice mickiewiczowskie, London 1963
  • Dwugłos wspomnień (pisane z bratem), London 1965
  • Europa w rodzinie, Paris 1970 Архівавана 5 сакавіка 2016.
  • Czas odmieniony, Paris 1978
  • Gwiazda Dawida, London 1975
  • Polacy w ZSRR (1939—1942), (antologia), Paris 1963
  • Ostatnie odwiedziny i inne szkice, Warszawa 2006
  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #103434240 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  4. ^ Некропаль па-над Пціччу № 44 (1483) 31.10.2020 — 06.11.2020 г

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць