Марыя Філіповіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Філіповіч.
Марыя Канстанцінаўна Філіповіч (1 студзеня 1947, вёска Сьмётанка, Зубаўскі сельсавет, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — 17 лютага 2003, Менск) — беларуская пісьменьніца, журналістка.
Марыя Філіповіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Марыя Канстанцінаўна Шыдлоўская |
Нарадзілася | 1 студзеня 1947 |
Памерла | 1 лютага 2003 (56 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1974—2003 |
Кірунак | проза |
Жанр | абразкі, апавяданьні, нарысы |
Мовы | беларуская, расейская |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў сялянскай сям’і. У Сьмётанцы скончыла 7 клясаў, вучылася ў Дубровенскай вячэрняй сярэдняй школе № 1 (скончыла ў 1964 годзе). Вучылася ў Магілёўскай мэдвучэльні (1965—1968). Атрыманая спэцыяльнасьць не задавальняла яе. Цікавіла літаратура, цягнула пісаць. Завочна вучылася ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве (1974—80 гг.). Працавала фэльчаркай спачатку ў Віцебскай, потым у Менскай вобласьці (1968—1982 гг.). Некаторы час была выхавацелькай у Менскай тэхнічнай вучэльні №11 (1982—1983), бібліятэкаркай у Воршы (1983—1984)[1].
3 1984 да 1985 год супрацоўніца рэдакцыі шматтыражнай газэты «Трыбуна наватара» ў Воршы[2]. У 1985—1990 гг. на творчай рабоце. Друкавалась у часопісе Маладосьць. 3 1991 году спецкарэспандэнтка газэты «Набат», з 1992 — газэты «Рэспубліка»[3]. Ініцыятарка стварэньня і з 1999 году галоўная рэдактарка духоўна-асьветніцкай газэты «Воскресение».
Сябра СП СССР з 1987 г.
Раптоўна памерла 16 лютага 2003 году[4].
Творчасьць
рэдагавацьЛітаратурны шлях пачаўся ў 1974 годзе з напісаньня 4 апавяданьняў на творчы конкурс пры паступленьні ў Літаратурны інстытут. Першыя публікацыі ў рэспубліканскім друку зьявіліся ў 1978 г. (апавяданьне «Сустрэча» ў «Нёмане» і «Дванаццаць месяцаў» пад Новы год у «Бярозцы»). У яе творах адчуваецца добрае веданьне тагачаснага штодзённага жыцьця[5].
Творы
рэдагаваць- Марыя Філіповіч. Мадонна з Выселкаў: апавяданні / Рэцэнзент Міхаіл Ціханчук. — Менск: Мастацкая літаратура, 1984. — 141 с. — (Першая кніга празаіка). — 6000 ас.
- Марыя Філіповіч. Пра Алеся і яго сяброў: апавяданні / Мастачка Галіна Хінко-Янушкевіч. — Менск: Юнацтва, 1988. — 48 с. — 67 000 ас. — ISBN 5-7880-0084-Х
- Марыя Філіповіч. Чыя ты, зямля? // Маладосць : часопіс. — 1990. — № 12 (454). — С. 117—125.
- Марыя Філіповіч. Поні бегае па кругу. Апавяданьне. Мал. Л. Кальмавай. // Маладосць : часопіс. — 1991. — № 4 (458). — С. 27—47.
- Марыя Філіповіч. Клетка для каханай: аповесць, апавяданні. — Менск: Мастацкая літаратура, 1995. — 222 с. — 6000 ас. — ISBN 5-340-01185-2
- Марыя Філіповіч. Мужнасць. (бел.) // Воскресение : газэта. — февраль 2013. — № 2 (163). — С. 5.
- Мария Филиппович. Сказ о великом мастере. (рас.) // Воскресение : газэта. — февраль 2013. — № 2 (163). — С. 5.
- Нина Янович. Духовный человек не может сотворить зло. (Последнее в своей жизни интервью Мария Филиппович дала корреспонденту «Народной газеты» 2003, февраль.) (рас.) // Воскресение : газэта. — февраль 2013. — № 2 (163). — С. 5.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990). Даведнік, Slounik.org, https://slounik.org/81402.html
- ^ Нашы аўтары. // Маладосць : часопіс. — 1991. — № 4 (458). — С. 160.
- ^ Белевіч, Л. А. Філіповіч Марыя / Л. А. Белевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — Т. 6. — С.152.
- ^ Васілевіч, А. Памерла Марыя Філіповіч / А. Васілевіч // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 7 сак. - С. 15.
- ^ Іван Кандратаў. Прапаведніца духоўнасьці. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 22 лютага 2013. — № 8 (4706). — С. 15.
Літаратура
рэдагаваць- Іван Канановіч. Прапаведніца духоўнасці. (бел.) // Воскресение : газэта. — февраль 2013. — № 2 (163). — С. 4.
- Алена Міхаленка. Знаёмства, якое змяніла лёс. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 22 лютага 2013. — № 8 (4706). — С. 15.
- Філіповіч Марыя. // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — C. 555.
- Філіповіч Марыя. // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 6: Талалай — Яфімаў; Дадатак. — Мн.: БелЭн, 1995. — 682 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-190-0. — C. 152.
- Філіповіч Марыя. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6 — С. 396.
- Елена Михаленко. Десять лет спустя… (рас.) // Воскресение : газэта. — февраль 2013. — № 2 (163). — С. 4.
- А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов. Монография. — Витебск: ВГУ, 2012. — Т. Ч. 1. — С. 300—302. — 361 с. — 50 ас. — ISBN 978-985-517-372-5 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Філіповіч (дзявочае Шыдлоўская) Марыя Канстанцінаўна. Беларусь у асобах і падзеях
- Творы Філіповіч на knihi.com
- Філіповіч Марыя Канстанцінаўна(недаступная спасылка)
- Газете «Воскресение» — 15 лет! (рас.)
- В преддверии 15-летия «Воскресения»: интервью с Еленой Михаленко (рас.)
- Гелия Харитонова 100 номеров газеты «Воскресение» (рас.)