Марыя Прымачэнка

украінская народная малярка

Мары́я Аксе́нцеўна Прымачэ́нка (па-ўкраінску: Марія Оксентіївна Примаченко; 30 сьнежня [ст. ст. 12 студзеня 1909] 1908, вёска Балотня, Іванкаўская воласьць, Радамышальскі павет, Кіеўская губэрня — 18 жніўня 1997, тамсама) — украінская народная малярка ў жанры наіўнага мастацтва; ляўрэатка Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі. Заслужаная дзяячка мастацтваў УССР, народная малярка Ўкраіны (1988)[2].

Марыя Прымачэнка
Дата нараджэньня 30 сьнежня 1908
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 жніўня 1997 (88 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак малярка, малявальніца, плястычны артыст
Навуковая сфэра малярства
Сябра ў Саюз маляроў СССР[d]
Плынь наіўнае мастацтва[d]
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «У памяць 1500-рочча Кіеву»
Заслужаны дзяяч мастацтваў УССР
Ганаровая адзнака прэзыдэнта Ўкраіны
знак Прэзідэнта Украіны «Нацыянальная легенда Украіны»
Сайт prymachenko.in.ua
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Прымачэнка (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Марыя Прымачэнка нарадзілася ў палескай[3] вёсцы Балотні, Кіеўская губэрня (цяпер Вышгарадзкі раён Кіеўскай вобласьці) ў сям’і цесьляра Аксенція Рыгоравіча і майстрыхі-вышывальніцы Параскі Васілеўны. У дзяцінстве хварэла на поліяміеліт[4].

Першыя творы Марыя Прымачэнка былі створаныя на картоне і паперы па матывах традыцыйных насьценных росьпісаў, вышывак. У 1935 годзе на працы Марыі зьвярнула ўвагу кіеўская мастачка Тацяна Флору падчас збору твораў для выставы народнага мастацтва. У 1935—1936 гг Марыя працавала ў цэнтральных экспэрымэнтальных майстэрнях пры Кіеўскім дзяржаўным музэі ў групе майстроў разам з Тацянай Пату, Параскай Уласенка, Натальляй Воўк[2][3], займалася маляваньнем, вышыўкай ды керамікай[4]. У 1936 року Марыя Прымачэнка запрошаная ў Школу народных майстроў пры Кіеўскім музэі ўкраінскага мастацтва. На I рэспубліканскай выстаўцы народнай творчасьці ў гэтым жа годзе творам майстрыхі была адведзеная цэлая заля. Яна атрымала дыплём выстаўкі першай ступені. Ейныя творы выстаўляліся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Варшаве, Парыжы (1937, залаты мэдаль Сусьветнай выставы), Сафіі, Манрэалі, Празе.

Падчас навучаньня Марыя пазнаёмілся з будучым мужам Васілём Марынчуком. Пад час Другой сусьветнай вайны вярнулася ў родную вёску[3]. У сакавіку 1941 року ў яе нарадзіўся сын Хведар, а Васіль загінуў на вайне.

У 1960 годзе падчас Дэкады ўкраінскага мастацтва і літаратуры працы Марыі выстаўляліся на выставе дэкаратыўнага мастацтва, пасьля чаго яе ўзнагародзілі ордэнам Пашаны[3]. У 1970 г. стала заслужаным дзеячам мастацтваў УССР, у 1988 г. — народным мастаком Украіны[2].

Памерла 18 жніўня 1997 г. Пахаваная ў в. Балотня[2].

Творчасьць

рэдагаваць

Творчасьць Прымачэнкі ўвабрала разнастайную школу народнага мастацтва, шматвекавую культуру народу. Яе стыль характарызуецца як прымітывізм, наіўнае мастацтва[5]. Працавала ў тэхніцы акварэлі (у 1930-я) і гуашы (ад 1960-х гг)[2]. Агульная колькасьць графічных работ больш за 800[6].

У 1960—1965 гадох працавала над цыклем «Людзям на радасьць», у які ўвайшлі працы «Сланечнік», «Блакітны вазон з кветкамі», «Жар-птушка», «Голуб на каліне», «Паўлін у кветках», «Леў». За яго Марыі ў 1966 г. прысуджаная Дзяржаўная прэмія УССР Тараса Шаўчэнкі. Займалася ілюстрацыямі дзіцячых кніг[3]. У 1970-я больш малявала бытавыя сцэны, сюжэты для работ брала ў сваім жыцьці. У гэты час пачала рабіць на сваіх працах надпісы, якія тлумачылі зьмест[7].

Каля 650 твораў захоўваецца ў Музэі ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва[6]. Творы маляркі захоўваліся ў гісторыка-краязнаўчым музэі Іванкава Кіеўскай вобласьці, зьнішчаным 27 лютага 2022 року ў часе расейскага нападу.

Аўтар невялікіх вершаў[4].

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
  1. ^ Примаченко Мария Авксентьевна // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б в г д Шестакова, О. Народний художник України Марія Примаченко (укр.) Праверана 24 сакавіка 2022 г.
  3. ^ а б в г д Мария Аксентьевна Примаченко (рас.) hrono.ru
  4. ^ а б в МАРІЯ ОКСЕНТІЇВНА ПРИЙМАЧЕНКО (укр.) Sutori Праверана 24 сакавіка 2022 г.
  5. ^ Примаченко Мария (рас.). ArtStorePro. Праверана 23 сакавіка 2022 г.
  6. ^ а б Марія Примаченко (укр.). Google. Праверана 23 сакавіка 2022 г.
  7. ^ Лауда, Л. (7 мая 2008) Впервые выставили вместе 150 картин Марии Примаченко (рас.) Gazeta.ua

Літаратура

рэдагаваць
  • Велігоцька, Н. Марія Приймаченко. — К.: Мистецтво, 1994.
  • Найден, О. Марія Приймаченко. — К.: 2004.
  • Найден, О. Марія Приймаченко. Орнамент простору і простір орнаменту. — К.: ВД «Стилос», 2011.
  • Михайлова, Р. Д. Примаченко Марія Авксентіївна // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2012. — Т. 9 : Прил — С. — С. 9.
  • Марія Приймаченко. — К.: Артанія, 2015. — 59 с. / Вступне слово П. Багрія, М. Маричевського.
  • «Добрі люди і добрі звірі» Сторіччя Марії Примаченко: бестіарій художниці як феномен першомистецтва // Дзеркало тижня. — 2009. — № 11 (739).
  • Дорошенко, Е. 1984. Сто памятных дат. Художественный календарь. Ежегодное иллюстрированное издание. — М.: 1984.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць