Марыя Знамяроўская-Пруфэр
Марыя Знамяроўская-Пруфэр (часам Марыя Знамяроўская-Пруфэрава; польск. Maria Znamierowska-Prüfferowa; нар. 13 траўня 1898, Кібарты, Сувальская губэрня, Расейская імпэрыя ― 20 жніўня 1990, Торунь, Польшча) ― польская этнографка, этналягіня, прафэсарка ўнівэрсытэту Мікалая Капэрніка ў Торуні, стваральніца і дырэктарка Торунскага этнаграфічнага музэю[1].
Марыя Знамяроўская-Пруфэрава | |
Maria Znamierowska-Prüfferowa | |
Дата нараджэньня | 13 траўня 1898 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кібарты, Сувальская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 20 жніўня 1990 |
Месца сьмерці | Торунь, Польшча |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Польшча |
Месца вучобы | Унівэрсытэт Стэфана Баторыя, Вільня |
Занятак | этноляг, этнограф |
Навуковая сфэра | Этнаграфія, этналёгія, музэязнаўства |
Месца працы | Унівэрсытэт Стэфана Баторыя, Вільня; Торунскі ўнівэрсытэт Мікалая Капэрніка; Торунскі этнаграфічны музэй |
Сябра ў | Польскае народазнаўчае таварыства[d] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМарыя Знамяроўская нарадзілася ў мястэчку Кібарты ў Расейскай імпэрыі на мяжы з Прусіяй, дзе ў той час ейны бацька Станіслаў быў мытнікам. Скончыла гімназію ў 1915 г. у Лібаве (сучасная Латвія). З кастрычніка 1915 гэтага амаль 3 гады правяла ў Кіеве, дзе зьвязалася з польскай супольнасьцю, удзельнічала ў лекцыях на Вышэйшых жаночых курсах — на філялягічным факультэце і ў Польскім унівэрсытэцкім каледжы[3].
Увосень 1918 г. пераехала ў Варшаву. У канцы 1920 г. пасялілася ў Вільні, дзе ў 1919 г. быў адноўлены ўнівэрсытэт Стэфана Баторыя[4].
Хворая на сухоты, Марыя часта наведвала Закапанэ. Пасьля больш чым году навучаньня на гуманітарным факультэце ўнівэрсытэту ў Вільні яна працягнула навучаньне на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства, дзе ў 1922 г. пазнаёмілася з выкладнікам Янам Пруфэрам. У 1925 годзе Марыя і Ян пабраліся шлюбам[5].
Марыя Знамяроўская-Пруфэр увосень 1926 г. пачала займацца этналёгіяй, а ў 1927/28 навучальным годзе пачала працаваць у Этнаграфічным музэі ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя пад кіраўніцтвам прафэсаркі Цэзарыі Бадуэн дэ Куртэнэ[6].
У 1945 г. разам з унівэрсытэцкай супольнасьцю ліквідаванага ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя Пруфэры вырашалі выехаць у Торунь. Ва ўнівэрсытэце Мікалая Капэрніка Знамяроўская-Пруфэр стала дацэнткай на катэдры этналёгіі, беспасьпяхова спрабуючы аднавіць ідэю этнаграфічнага ўнівэрсытэцкага музею, падобнага да Віленскага[7].
Жыла і працавала ў Торуні.
Памерла 20 жніўня 1990 г. у Торуні. З 15 сьнежня 1999 году Этнаграфічны музэй у Торуні носіць ейнае імя[8].
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьВыбару — этнаграфіі і музэялёгіі — яна засталася вернай да канца жыцьця.
«Рыбалоўства на Троцкіх азёрах», апублікаваная ў 1930 годзе, была ейнай магістарскай дысэртацыяй, за якой рушылі ўсьлед далейшыя працы пераважна ў гэтай галіне[9].
Міжваенны час стаў для Знамяроўскай-Пруфэр часам атрыманьня кваліфікацыі музэйніцы (музэялягіні) падчас шматлікіх паездак за мяжу, а таксама часам палявых дасьледаваньняў, збору калекцыяў і дакумэнтацыі для музэя[10].
Займалася выкладніцкай дзейнасьцю, праводзіла этнаграфічныя заняткі ў Школе палітычных навук пры Інстытуце навукі і дасьледаваньняў Усходняй Эўропы ў Вільні. Яна таксама займалася пытаньнем аховы этнаграфічных помнікаў: вяла лекцыі ў вясковых школах, народных унівэрсытэтах і на Польскім радыё[11].
Пасьля вайны выдала кнігу пра Вільню — «Wilno - miasto sercu najbliższe»[12].
У 1955 г. атрымала ступень прафэсаркі. За гады працоўнай дзейнасьці апублікаваў каля 130 публікацыяў[13].
У 1959 годзе намаганьнямі прафэсаркі быў адкрыты Торунскі этнаграфічны музэй, дырэктаркай якога яна працавала да 1972 году. У музэі сабрана каля 14 тысячаў экспанатаў, зьвязаных з рэгіёнам паўночнай Польшчы[14].
Асноўныя працы
рэдагаваць• Ważki okolic Wilna: Die Odonatenfauna der Umgebung von Wilna / Marja Znamierowska. ( Prace Zakładu Zoologicznego Uniwersytetu St. Batorego w Wilnie; nr 2, Wilno, 1923.
• Materjały do znajomości ważek północno-wschodniej Polski = Materialien zur Kenntnis der Odonatenfauna des nordöstlichen Polen / Marja Znamierowska-Prüfferowa. (Prace Zakładu Zoologicznego Uniwersytetu St. Batorego w Wilnie; nr 10), Wilno, 1927.
• Przyczynek do rybołówstwa na Bugu / Marja Znamierowska-Prüfferowa, Warszawa, [193-?].
• Rybołówstwo Jezior Trockich = Fischerei auf den Troker See: (rys etnograficzny) / M. Znamierowska-Prufferowa. (Rozprawy i Materjały Wydziału 1 Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie; t. 3, z. 2), Wilno: nakł. Towarzystwa Przyjaciół Nauk, 1930.
• Ochrona kultury ludowej, Wilno: Nakł. Oddz. Wileńskiego Tow-wa Krajoznawczego, 1932.
• Muzeum Etnograficzne U. S. B. w Wilnie i jego przyszłość = Le musèe ethnographique de L’Universitè etienne Batory a Wilno et son avenir, Lwów; Wilno: nakł. Muzeum Etnograficznego U. S. B. w Wilnie, 1932.
• Mały kwestjonarjusz etnograficzny: co możemy przywieść z wakacyj i świąt?, Wilno, 1932.
• Gobeliny wileńskie: ich pochodzenie, wartość i losy. [T.] 2, Obrona gobelinów wileńskich: fakty-dokumenty, głosy prasy, Wilno: Rada Wileńskich Zrzeszeń Artystycznych, 1933.
• Muzeum na wolnem powietrzu w Wilnie, Wilno: nakł. Muzeum Etnograficznego U.S.B. w Wilnie, 1934.
• Rybołówstwo w okolicach Druskienik = La pêche dans les environs de Druskieniki, Lwów: nakł. Towarzystwa Ludoznawczego, 1934.
• Paski w okolicy Druskienik = Les ceintures des environs de Druskieniki, Lwów: nakładem Towarzystwa Ludoznawczego, 1934.
• Rybacy - ludzie zapomniani, Wilno, 1935.
• Folklor pszczelarzy i rybaków we wsi mieszkańce, pow. wileńsko-trockiego, Wilno, 1937.
• Pszczelnictwo i rybołówstwo we wsi mieszkańce, pow. wileńsko-trockiego, Wilno, 1937.
• Ości rybackie = Die Fischgabeln: próba klasyfikacji ości północno-wschodniej Polski: notatka tymczasowa, Wilno: Muzeum Etnograficzne U.S.B., 1939.
• Das Sammeln von traditionellen Museumsobjekten der Fischerei unter Berücksichtigung ihrer Systematik, Budapest, 1965.
• Wilno - miasto sercu najbliższe / Maria Znamierowska-Prüfferowa; wstęp i redakcja Krystyny Jakowskiej, Białystok: Towarzystwo Literackie im. Adama Mickiewicza. Oddział Białostocki: Zakład Teorii i Antropologii Literatury w Instytucie Filologii Polskiej. Uniwersytet w Białymstoku, 1997.
• Etnografiniai vaizdai Marijos Znamerovskos-Priuferovos negatyvuose / sudarytoja ir įvadinių tekstų autorė Laima Lapėnaitė, Vilnius: Lietuvos nacionalinis muziejus, 2020.
Літаратура
рэдагаваць• Лабачэўская Вольга. Беларуская этнаграфічная калекцыя з Вільні // Спадчына №1-1996. С. 151-161.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ewa Arszyńska, Hanna Muzalewska, Maria Znamierowska-Prüfferowa (1898-1990), [w:] Etnografowie i ludoznawcy polscy, Sylwetki, szkice biograficzne, Kraków 2002.
- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ Ewa Arszyńska, Hanna Muzalewska, Maria Znamierowska-Prüfferowa (1898-1990), [w:] Etnografowie i ludoznawcy polscy, Sylwetki, szkice biograficzne, Kraków 2002.
- ^ Antoni Konkel, Maria Znamierowska-Prüfferowa, [w:] Jastarnia, sercu bliska., Jastarnia: Wydawnictwo "MS", 2006, s. 135.
- ^ Biografia Marii Znamierowskiej-Prüfferowej na stronie Oddziału Toruńskiego Polskiego Towarzystwa Ludoznawczego, https://torun.ptl.info.pl/dawni-czlonkowie/prof-maria-znamierowska-prufferowa
- ^ Biografia Marii Znamierowskiej-Prüfferowej na stronie Oddziału Toruńskiego Polskiego Towarzystwa Ludoznawczego, https://torun.ptl.info.pl/dawni-czlonkowie/prof-maria-znamierowska-prufferowa
- ^ Roman Tubaja, Wkład Marii Znamierowskiej-Prüfferowej w rozwój muzealnictwa na wolnym powietrzu w Polsce, Biuletyn Stowarzyszenia Muzeów 9/2006, Wdzydze 2006.
- ^ Biografia Marii Znamierowskiej-Prüfferowej na stronie Oddziału Toruńskiego Polskiego Towarzystwa Ludoznawczego, https://torun.ptl.info.pl/dawni-czlonkowie/prof-maria-znamierowska-prufferowa
- ^ Twórcy Kultury Torunia, www.icimss.edu.pl, http://www.icimss.edu.pl/TKT/index.php?link=_artysta&id=464
- ^ Biografia Marii Znamierowskiej-Prüfferowej na stronie Oddziału Toruńskiego Polskiego Towarzystwa Ludoznawczego, https://torun.ptl.info.pl/dawni-czlonkowie/prof-maria-znamierowska-prufferowa
- ^ E. Arszyńska, H. Muzalewska, „Maria Znamierowska-Prüfferowa”, [w:] „Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne”,pod red. E. Fryś-Pietraszkowej, A. Kowalskiej-Lewickiej, A. Spiss, Kraków 2002, s. 323-328.
- ^ E. Arszyńska, H. Muzalewska, „Maria Znamierowska-Prüfferowa”, [w:] „Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne”,pod red. E. Fryś-Pietraszkowej, A. Kowalskiej-Lewickiej, A. Spiss, Kraków 2002, s. 323-328.
- ^ E. Arszyńska, H. Muzalewska, „Maria Znamierowska-Prüfferowa”, [w:] „Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne”,pod red. E. Fryś-Pietraszkowej, A. Kowalskiej-Lewickiej, A. Spiss, Kraków 2002, s. 323-328.
- ^ Maria Znamierowska-Prüfferowa – założycielka Muzeum Etnograficznego w Toruniu, rme.cbr.net.pl, https://rme.cbr.net.pl/index.php/archiwum-rme/1068-wrzesien-pazdziernik-nr-105/swiat-kobiet/1581-maria-znamierowska-pruefferowa-zalozycielka-muzeum-etnograficznego-w-toruniu