Марыяна Стоўкс
Марыяна Стоўкс (ням. і анг. Marianne Stokes; дзявочае прозьвішча Прайндльсбэргер, ням. Preindlsberger; 19 студзеня 1855, Грац, Штырыя, Аўстрыйская імпэрыя ― 13 жніўня 1927, Лёндан, Вялікабрытанія) ― аўстрыйская і брытанская мастачка канца віктарыянскай эпохі.
Марыяна Стоўкс / Marianne Stokes | |
Імя пры нараджэньні | Марыяна Прайндльсбэргер / Marianne Preindlsberger |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 студзеня 1855[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 жніўня 1927[1] (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Адукацыя | Акадэмія мастацтва ў Грацы, Акадэмія мастацтва ў Мюнхэне |
Занятак | малярка, genre painter, history painter, артыстка |
Пад уплывам | Прэрафаэліты |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМарыяна Прайндльсбэргер нарадзілася ў 1855 годзе ў аўстрыйскім Грацы[4].
У 1872 годзе пачала вывучаць маляваньне ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Грацы. Там яна сустрэла францускага мастака Макса Ленарта падчас навучальнай паездкі, які заахвоціў яе ў выбары кар’еры мастачкі. Яна паступіла ў Акадэмію прыгожых мастацтваў у Мюнхэне разам зь Вільгэльмам фон Ліндэншмітам. Пад уплывам мюнхэнскай школы яна стварыла такую карціну, як Träumendes Mädchen («Маленькая летуценьніца») у 1875 годзе[5].
Дзякуючы стыпэндыі яна навучалася і наведвала курсы ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, дзе патрапіла пад уплыў натуралісцкага кірунку, у прыватнасьці Ж. Баст’ена-Лепажа, вядомага сваімі працамі аб сельскім жыцьці[6].
У 1884 годзе Марыяна пазнаёмілася з брытанскім мастаком-пэйзажыстам Адрыянам Стоўксам. Яны ажаніліся і пераехалі ў Ангельшчыну[6].
Адрыян і Марыяна Стоўкс шмат падарожнічалі. Так у 1905 годзе яны правялі паўгады ў Славакіі, вандруючы па вёсках. Гэта быў плённы пэрыяд для абодвух: Адрыян маляваў пэйзажы з выявамі жывапісных домікаў і сцэнамі жніва, а Марыяна малявала партрэты мясцовых жыхароў, асаблівую ўвагу надаючы прадметам нацыянальнага адзеньня[7].
У 1923 годзе Марыяна Стоўкс стала чаліцай Каралеўскага таварыства акварэлістаў (Royal Watercolour Society)[8].
Памерла 13 жніўня 1927 году ў Лёндане. Пахаваная на каталіцкіх могілках у лёнданскім раёне Мортлэйк[6].
Творчасьць
рэдагавацьУ 1890-я гады мастачка ўсё часьцей знаходзіла крыніцу натхненьня ў сярэднявечных, рэлігійных і міталягічных сюжэтах. Ейная творчасьць сьведчыць пра ўплыў прэрафаэлітаў і мадэрнізму[8].
З канца 1870-х і да 1900-х Стоўкс экспанавала свае карціны ў Каралеўскай Акадэміі і выйграла мэдаль на выставе 1893 году ў Чыкага. Яе лічылі адной зь вядучых мастачак у Вялікабрытаніі. Асабліва вядомыя былі ейныя працы, блізкія да прэрафаэлізму[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Marianne Stokes // SNAC (анг.) — 2010.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #117267309 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2017.
- ^ Stokes (Stokes-Preindlsberger)/ Österreichisches Biographisches Lexikon, http://www.biographien.ac.at/oebl/oebl_S/Stokes_Marianne_1855_1927.xml
- ^ Evans, Magdalen, Utmost fidelity: the painting lives of Marianne and Adrian Stokes. Sansom & Company, 2009.
- ^ а б в Helene L Postlethwaite. «Marianne Stokes, nee Preindlsberger 1855—1927». The Magazine of Art 1895, https://web.archive.org/web/20060519123707/http://www.victorianartinbritain.co.uk/biog/stokes.htm
- ^ Hungary, Adrian and Marianne Stokes, Adam and Charles Black, London, 1909.
- ^ а б Artikel in Kleine Zeitung, Graz 2009. Kleine Zeitung, 23. Februar 2009, https://web.archive.org/web/20141012051933/http://www.kleinezeitung.at/steiermark/graz/graz/1809650/index.do
- ^ Prinzessin im Walde. Bild der 33. Woche — 13. bis 20. August 2001, https://museenkoeln.de/portal/bild-der-woche.aspx?bdw=2001_33