Клермон Клермон-Фэран
«Клермон» (па-француску: Clermont) — францускі футбольны клюб з гораду Клермон-Фэрану. Першапачаткова клюб быў утвораны ў 1911 годзе, але быў перазаснаваны ў 1990 годзе як вынік аб’яднаньня. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне Габрыель Манп’е, які месьціцца ў межах гораду. У пэрыяд з 2014 па 2017 гады «Клермонам» кіравала першая жанчына трэнэрка ў мужчынскім прафэсійным футболе Карын Дыякр.
Клермон | ||||||
Поўная назва | Clermont Foot Auvergne 63 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1990 | |||||
Горад | Клермон-Фэран, Францыя | |||||
Стадыён |
Габрыель Манп’е Умяшчальнасьць: 10 607 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 2 | |||||
· 2023—2024 | Ліга 1, 18 месца (паніжэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьФундацыя клюбу адбылася ў 1911 годзе пад назвай «Стад Клермон», але клюб ня меў вялікіх посьпехаў. Першым важкім дасягненьнем сталася прасоўваньне ў паўфінал Кубка Францыі ў сэзоне 1945—1946 гадоў. Неўзабаве клюб страціў прафэсійны статус пасьля сэзону 1946—1947 гадоў празь фінансавыя цяжкасьці. Прафэсійны статус быў вернуты толькі ў 1966 годзе. У 1984 годзе адбылося аб’яднаньне клюбу з «Манфэранам», у выніку назва клюбу зьмянілася на «Клермон-Фэран». Пазьней клюб быў ліквідаваны праз банкруцтва, але ў 1990 годзе быў адроджаны гэтым разам пад назовам «Клермон-Фут», дзякуючы ў першую чаргу рэгіянальнай фінансавай дапамогі.
Крыху пазьней клюб быў зноўку перайменаваны гэтым разам у «Клермон-Фут Авэрнь», а сама дружына мела выступы ў трэцім паводле моцы францускім дывізіёне. Праз 13 гадоў «Клермон» некалькі разоў зьведаў падвышэньне, патрапіўшы ў Лігу 2 у 1993 годзе. Пабудаваны ў сьнежні 1995 году стадыён Габрыель Манп’е стаў новай хатняй пляцоўкай клермонцаў. За гэтыя 13 гадоў посьпеху клюб дасягнуў пэўных вяршыняў у розыгрышах Кубка Францыі. Прыкметным стаў выступ «Клермону» ў розыгрышу кубка ў 1997 году, калі клюб з цэнтральнага рэгіёну краіны пасьлядоўна выбіў з турніру «Мартыг», «Ляр’ен», а потым і «Пары Сэн-Жэрмэн». Матч з апошнім наведала максымальная колькасьць заўзятараў, а пасьля перамогі каля 2 тысяч чалавек выйшлі на галоўны гарадзкі пляц дзеля таго, каб адсьвяткаваць перамогу. Клюб здабыў перамогу ў розыгрышу Нацыянальнага чэмпіянату ў сэзоне 2006—2007 гадоў пасьля таго, як летась паспускаўся ў Лігу 2.
У 2014 годзе «Клермон» стаў першай францускай прафэсійнай мужчынскай дружынай, якая прызначыла жанчыну на пасаду трэнэркі, даручыўшы кіраваць камандай Элене Кошту[1][2]. Аднак, менш чым празь месяц пасьля ўступленьня на пасаду Кошту сышла з клюбу[3], але яе замяніла іншая жанчына Карын Дыякр[4]. «Клермон» упершыню ў сваёй гісторыі прасунуўся ў Лігу 1 у сэзоне 2021—2022 гадоў, дасягнуўшы падвышэньня ў лігу пасьля таго, як летась заняў 2 месца ў розыгрышу Лігі 2[5]. Поруч з гэтым фактах, «Клермон» ёсьць, такім чынам, першым авэрнійскім клюбам у элітным францускім дывізіёне. Лепшым бамбардзірам як клюбу, гэтак і чэмпіянату стаў гвінэйскі нападнік і мясцовы гадаванец Маамэд Баё, маючы на сваім рахунку 22 дакладныя стрэлы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Helena Costa takes over at Ligue 2's Clermont Foot as first female manager». The Guardian.
- ^ «Helena Costa: French Ligue 2 side Clermont Foot name woman boss». BBC Sport.
- ^ «Helena Costa will not after all take over as Clermont Foot coach». The Guardian.
- ^ «Clermont Foot appoint second female manager in Corinne Diacre». The Guardian.
- ^ «Le Clermont Foot en Ligue 1: c'est fait!». France3-Regions.