Кейляр Навас
Ке́йляр Анто́ніё На́вас Гамбо́а (па-гішпанску: Keylor Antonio Navas Gamboa; нар. 15 сьнежня 1986 году, Сан-Ісыдра-дэ-Эль-Хэнэраль, Коста-Рыка) — костарыканскі футбаліст, брамнік францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.
Кейляр Навас | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 сьнежня 1986[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 185 см[5] | |
Вага | 80,12 кг[5] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2010 2010—2012 2011—2012 2012—2014 2014—2019 2019— 2023 |
Сапрыса Альбасэтэ → Левантэ (арэнда) Левантэ Рэал Мадрыд Пары Сэн-Жэрмэн → Нотынггэм Форэст (арэнда) |
27 (0) 36 (0) 0 (0) 47 (0) 104 (0) 75 (0) 17 (0) |
Зборныя | ||
2008— | Коста-Рыка | 114 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПрафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Сапрыса» ў 2005 годзе. Разам з клюбам станавіўся шматразовым чэмпіёнам краіны, зьяўляючыся пры гэтым асноўным брамнікам каманды. У ліпені 2010 году Навас падпісаў канракт з гішпанскім клюбам «Альбасэтэ»[6]. У сваім першым сэзоне за клюб прапусьціў толькі 6 гульняў чэмпіянату ў Сэгундзе. Паводле вынікаў сэзону клюб вылецеў з розыгрышу.
У сэзоне 2011—2012 гадоў гулец быў аддадзены ў арэнду ў клюб Ля Лігі ў каманду «Левантэ»[7]. Дэбютаваў за клюб 13 траўня 2012 году, выйшаўшы на пляцоўку ў апошнім туры чэмпіянату ў матчы супраць «Атлетыка» зь Більбао. Клюб атрымаў перамогу ў тым матчы зь лікам 3:0[8]. Пасьля гэтага брамнік здолеў апярэдзіць Густава Мунуа ў барацьбе за месца ў браме, стала гуляючы ў асноўным складзе каманды.
3 жніўня 2014 годe «Рэал» аб’явіў пра пераход у ягоны склад Наваса за 10 млн эўра. Брамнік падпісаў з мадрыдзкім клюбам 6-гадовае пагадненьне[9].
Міжнародная
рэдагавацьУ жніўні 2006 году Навас быў выкліканы ў склад зборнай Коста-Рыкі на таварыскі турнір у Эўропе, аднак першы матчы за зборную Кейляр правёў толькі праз два гады. На чэмпіянаце сьвету брамнік дэбютаваў у 2014 годзе ў Бразыліі, дзе быў асноўным брамнікам. Паказваючы добрую гульню, Навас дапамог Коста-Рыцы выйсьці ў чвэрцьфінал, дзе лацінаамэрыканцы саступілі зборнай Нідэрляндаў у сэрыі пэнальці[10].
Дасягненьні
рэдагаваць«Сапрыса»:
- Чэмпіён Коста-Рыкі: 2006, 2007, 2007(а), 2008(к), 2008(а), 2010(к)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ: 2005
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2020, 2022, 2024
- Уладальнік Кубка Францыі: 2020, 2021, 2024
- Уладальнік Кубка францускае лігі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2020, 2022, 2023
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Keylor Navas // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Keylor Navas // FBref (мн.)
- ^ а б в KEYLOR NAVAS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в г https://www.realmadrid.com/en/football/squad/keylor-navas
- ^ Navas: Vengo con mucho compromiso. Albacete
- ^ Keylor Navas, cedido al Levante. Fichajes.
- ^ Ghezzal helps Levante secure European place. ESPN Soccernet.
- ^ Official statement: Keylor Navas. RealMadrid.com.
- ^ Netherlands 0–0 Costa Rica. BBC Sport
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бачына на афіцыйным сайце ФК «Левантэ»
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на FIFA