20th Century Studios

кінастудыя ЗША

20th Century Studios[a][b] (кінааб’яднаньне «Дваццатае стагодзьдзе Фокс») — адна з шасьці найвялікшых амэрыканскіх кінастудыяў, якая зьяўляецца даччынай кампаніяй 21st Century Fox. Займаецца таксама вытворчасьцю тэлефільмаў.

20th Century Studios
Выява лягатыпу
Тып карпарацыя
Заснаваная 31 траўня 1935
Заснавальнікі Fox Film Corporation
Twentieth Century Pictures
Уласьнікі The Walt Disney Company
Краіна
Разьмяшчэньне Лос-Анджэлес, ЗША
Галіна вытворчасьць фільмаў
Прадукцыя Сьпіс фільмаў
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Fox Entertainment Group
21st Century Fox
Даччыныя кампаніі Searchlight Pictures
Fox Atomic
Fox Interactive
20th Century Studios Home Entertainment
Blue Sky Studios
20th Television
20th Century Fox Television Distribution
Fox Star Studios

Кампанія заснаваная 31 траўня 1935 году[2] ў выніку зьліцьця дзьвюх студыяў: Fox Film Corporation, заснаванай у 1915 годзе Ўільямам Фоксам, і Twentieth Century Pictures, заснаванай у 1933 годзе Дэрылам Ф. Занукам, Джозэфам Шэнкам, Рэймандам Грыфітам і Ўільямам Гетцам.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Кампанія атрымала назву The Twentieth Century-Fox Film Corporation і пачала дзейнасьць 31 траўня 1935 году[2]. Першым прэзыдэнтам аб’яднанага кінатрэсту стаў Джозэф Шэнк. Кінавытворчасьцю фактычна займаўся Дэрыл Занук. Напачатку 1950-х гадоў пасьля трыюмфу ў пракаце пеплуму «Плашчаніца» ён абвясьціў пра пераход на шырокаэкранную тэхналёгію CinemaScope.

У 1970-я гады студыя 20th Century Fox выступіла ў ролі лякаматыву новай эры блёкбастараў, прафінансаваўшы стварэньне кінасагі «Зорныя войны». Дзеля праектаў у вобасьці незалежнага кіно ў 1994 годзе было заснаванае падразьдзяленьне Fox Searchlight.

У 2009 годзе пад эгідай 20th Century Fox, фармат 3D быў вернуты ў камэрцыйную вытворчасьць (фільм «Аватар»).

  1. ^ З 1935 па 1985 год словы Century-Fox у назьве пісаліся праз злучок.
  2. ^ Таксама вядомая, як 20th Century Fox, 20th Century Fox Pictures, ці проста 20th ці Fox

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  20th Century Studiosсховішча мультымэдыйных матэрыялаў