Ма́рсэль Я́нсэн (па-нямецку: Marcell Jansen; нарадзіўся 4 лістапада 1985 году, Мёнхэнглядбах, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы. Мог згуляць таксама й на пазыцыі абаронцы.

Марсэль Янсэн
Марсэль Янсэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 лістапада 1985 (39 гадоў)
Мёнхэнглядбах, Нямеччына
Рост 191 см
Вага 84 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007
2007—2008
2008—2015
Барусія Мёнхэнглядбах
Баварыя
Гамбург
73 (5)
17 (0)
152 (20)
Зборныя
2005—2014 Нямеччына 45 (3)

Біяграфія

рэдагаваць

«Барусія» Мёнхэнглядбах

рэдагаваць

Марсэль перайшоў у «Барусію» зь мясцовай спартовай школы «Люрып» у 1993 годзе. Да моманту свайго першага трапленьня ў заяўку на матч Бундэсьлігі 20 верасьня 2003 году ён ужо меў вопыт выступленьня за розныя юніёрскія зборныя сваёй краіны, аднак у той гульні перамогу атрымалі футбалісты клюбу «Гановэр-96» зь лікам 2:0, галоўны трэнэр Эвальд Лінэн гэтак і не выпусьціў яго на поле. Пасьля паразы Лінэна звольнілі, а Янсэна адправілі ў юнацкую каманду.

Упершыню Янсэн зьявіўся на поле 11 сьнежня 2004 году на бэрлінскім Алімпіяштадыёне, калі ягонага каманда саступіла «Гэрце» зь непрыстойным лікам 6:0. У той гульні Янсэн адзначыўся толькі парушэньнем правілаў і пакараньнем. Аднак галяндзкі трэнэр Дык Адвакаат працягваў давяраць маладому футбалісту, пэрыядычна выпускаючы яго на поле.

«Баварыя»

рэдагаваць

Улетку 2006 году да ўлюбёнцу заўзятараў зь Мёнхэнглядбаху паступіла некалькі павабных прапановаў, аднак новы трэнэр «Барусіі» Юп Гайнкэс заявіў, што Янсэн з катэгорыі гульцоў «не для продажу», з чым пагадзіўся і сам футбаліст, сказаўшы, што не зьбіраецца пакідаць родны клюб «гэтак рана». Аднак у канцы сэзону Янсэн падпісаў чатырохгадовы кантракт зь мюнхэнскай «Баварыяй» пасьля таго, як «Барусія» пакінула Бундэсьлігу[1].

«Гамбург»

рэдагаваць

Улетку 2008 году Янсэн перайшоў у «Гамбург», падпісаўшы кантракт на пяць гадоў[2].

Нацыянальная зборная

рэдагаваць

Дэбют за зборную адбыўся 3 верасьня 2005 году ў Браціславе. У матчы, дзе перамогу атрымалі славацкія футбалісты зь лікам 2:0, Юрген Клінсман выпусьціў яго на замену Томасу Гітцльшпэргеру.

Дасягненьні

рэдагаваць

Баварыя Мюнхэн:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Марсэль Янсэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў