Марк Шайфлі

канадзкі хакеіст

Марк Ша́йфлі (па-ангельску: Mark Scheifele; нар. 15 сакавіка 1993 году) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Вініпэг Джэтс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2011 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вініпэг Джэтс» у першым раўндзе пад агульным 7-м нумарам.

Марк Шайфлі
Рост 191 см
Вага 94 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 15 сакавіка 1993(1993-03-15)[1] (31 год)
Месца нараджэньня
Клюб Вініпэг Джэтс
Драфт НХЛ 7, 2011
Вініпэг Джэтс
Гульнявая кар’ера 2011 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Шайфлі прайшоў праз хакейную лігу Антарыё. У 2011 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вініпэг Джэтс» пад 7-м нумарам. Хакеіст рыхтаваўся да сэзону ў трэнавальным лягеры клюбу, дзе браў удзел у паказальных матчах[2]. Гулец абвесьціў, што будзе насіць швэдар з 55-м нумарам, паколькі ягоны улюбёны 19-м нумар быў заняты[3]. Падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі ён забіў два галы і аддаў дзьве галявыя перадачы ў выставачнай гульні супраць «Каламбус Блю Джэкетс»[4]. 3 кастрычніка 2011 году «Джэтс» абвесьцілі, што яны з Шайфлі пагадніліся на кантракт пачаткоўца[5]. Канадзец запачаткаваў кар’еру ў НХЛ 6 кастрычніка 2011 году[6] ды адзначыўся першым голам у НХЛ 19 кастрычніка 2011 году ў матчы супраць «Таронта Мэйпл Ліфс»[7]. Згуляўшы ў сямі гульнях, ён вярнуўся ў клюбу «Бары Колтс» з хакейнай лігі Антарыё[8].

Правёўшы некалькі сэзонаў у розных клюбах зь мінорных лігаў, Шайфлі своё першы поўны сэзон НХЛ згуляў толькі ў 2013—2014 гадах. Цягам усяго свайго часу знаходжаньня ў «Джэтс» канадзец быў адным зь лідэраў у атацы і ў распранальні. У сэзоне 2015—2016 гадоў хакеіст упершыню ў прафэсійнай кар’еры перавысіў адзнаку ў 20 галоў за сэзон і зьдзейсьніў свой першы хет-трык у НХЛ. У выніку ён завяршыў рэгулярны сезон з рэкордам за кар’еру ў 61 пункт за 71 гульню і стаў лідэрам каманды паводле колькасьці галоў. У наступных сэзонах паказьнікі толькі паляпшаліся. У рэгулярным сэзоне 2018—2019 гадоў Шайфлі зарабіў за сэзон 84 пункты.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць