Марк Ут (па-нямецку: Mark Uth; нар. 24 жніўня 1991 году) — нямецкі футбаліст, нападнік клюбу «Кёльн».

Марк Ут
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 жніўня 1991(1991-08-24)[1][2][3] (33 гады)
Рост 185 см
Вага 68 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Кёльн
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011
2011—2012
2012—2015
2013—2014
2015—2018
2018—2021
2020
2021—
Кёльн II
Кёльн
Гээрэнвээн
Гэраклес (арэнда)
Гофэнгайм
Шальке-04
Кёльн (арэнда)
Кёльн
41 (16)
0 (0)
41 (21)
28 (8)
78 (29)
48 (5)
15 (5)
46 (5)
Зборныя
2018— Нямеччына 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 жніўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
13 кастрычніка 2018.

Кар’ера

рэдагаваць

Нарадзіўшыся ў Кёльне, гулец прайшоў праз шэраг акадэміяў мясцовых клюбаў, у тым ліку «Кёльну». З 2010 году выступаў у складзе другой дружыны клюбу ў рэгіянальных спаборніцтвах. У траўні 2012 году было абвешчана, што Ут склаў угоду на тры гады зь нідэрляндзкім «Гээрэнвэнам»[4]. У новым клюбе талент гулца ўжо поўнасьцю выкрыўся. Зь цягам часу футбаліст стаў адной з галоўных зорак нідэрляндзкага клюбу. 28 верасьня 2013 году Ут адзначыўся хет-трыкам, высутаючы ў шэрагах «Гэраклесу» ў матчы супраць «Ваальвэйку». Выдатная гульня была заўважаная на радзіме, і ў ліпені 2015 году футбаліст склаў угоду з клюбам Бундэсьлігі «Гофэнгаймам». У залежнасьці ад крыніцаў, сума ўгоды, сплачаная «Гээрэнвэну», складала ад 2 да 3 млн эўра[5][6][7]. Свой першы гол за новы клюб гулец забіў 5 сьнежня 2015 году ў матчы супраць «Інгальштату-04». У 2018 годзе Ут паперабраўся ў «Шальке-04», а з 2020 году выступае ў табары роднага клюбу «Кёльн», зьяўляючыся адным з ключавых гульцоў каманды.

  1. ^ а б в Mark Uth // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в MARK UTH // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Mark Uth // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ «Mark Uth wechselt zum SC Heerenveen». FC Köln.
  5. ^ «Bei 1899 Hoffenheim sorgt Mark Uth für flexiblen Angriff». Rhein-Neckar-Zeitung.
  6. ^ «Uth signs for Hoffenheim». FourFourTwo.
  7. ^ «Nach dem Deadline-Day: Alle Transfers der Fußball-Bundesliga». SHZ.de.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць