Марк Бэрнштэйн
Марк Ізрайлевіч Бэрнштэйн (нар. 19 жніўня 1965, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі прадпрымальнік і адмысловец IT-галіны.
Марк Бэрнштэйн | |
Дата нараджэньня | 19 жніўня 1965 (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вікімэдыст, палітычны вязень |
Месца працы | |
Найбольш вядомы як рэдактар расейскамоўнага разьдзелу Вікіпэдыі пад псэўданімам Pessimist2006[1][2]. У сакавіку 2022 году супрацоўнікі Галоўнай ўправы па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі Бэрнштэйна паводле абвінавачваньня ў парушэньні расейскага закону пра фэйкавыя навіны ў сувязі з рэдагаваньнем ім артыкулаў у Вікіпэдыі на тэму расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе[3][4][5].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Менску. У 1982—1896 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Паводле зьвестак 2009 году, жыў у Менску[1]. Выкладаў у Фэйсбуку здымкі з акцый 1990-х гадоў на менскай плошчы Незалежнасьці (тады Леніна), дзе ён у футболцы «Беларускі народны фронт». Пасьля быў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Удзел у рэдагаваньні Вікіпэдыі
рэдагавацьЗ канца 2009 году[1] да пачатку 2022 году[2] ўваходзіў у лік 50 найлепшых рэдактараў расейскамоўнай Вікіпэдыі, зрабіў больш за 200 000 правак[2]. Сваім «найлепшым» дасягненьнем у 2009 годзе называў працу над артыкулам пра цэнзуру ў Савецкім Саюзе, у якой працытаваў каля 250 крыніцаў. Раіў новым рэдактарам Вікіпэдыі спачатку вывучыць мадэлі рэдагаваньня дасьведчаных рэдактараў Вікіпэдыі і быць гатовымі да сумеснай працы з рэдактарамі, якія трымаюцца вельмі розных і часта супрацьлеглага гледжаньня, што лічыў ключом для распрацоўкі артыкулаў Вікіпэдыі[1].
Арышт у 2022 годзе
рэдагаваць10 сакавіка 2022 году расейскі Telegram-канал «Мракоборец» апублікаваў асабістыя зьвесткі Марка Бэрнштэйна і абвінаваціў яго ў парушэньні новага закону пра публікацыю фэйкавых навін. Канал заявіў, што рэдагаваньне Бэрнштэйнам артыкулаў Вікіпэдыі пра ўварваньне Расеі ва Ўкраіну парушае гэты закон[3][6].
11 сакавіка 2022 году супрацоўнікі Галоўнай ўправы па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі Бэрнштэйна ў Менску. Прарасейскія Telegram-каналы Лукашэнкі апублікавалі відэазапіс захопу Бэрнштэйна і абвінавацілі яго ў распаўсюджваньні «фэйкавай і антырасейскай» інфармацыі[2][3]. 12 сакавіка суд прыгаварыў яго да 15 сутак арышту паводле артыкула 24.3 Кодэксу Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэньнях («Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню або патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў»)[7][8][9]. 11 сакавіка 2022 году Фундацыя «Вікімэдыя», якая кіруе Вікіпэдыяй і іншымі праектамі Вікімэдыя, заявіла ў адказ на запыт пра затрыманьне Бэрнштэйна, што «групы Фундацыі „Давер, бясьпека і правы чалавека“ [назіралі] за працяглым крызысам ва Ўкраіне і [былі] ў шчыльным кантакце з супольнасьцямі [Вікіпэдыі] ў рэгіёне, каб забясьпечыць іх бясьпеку і рэагаваць на іх патрэбы»[2].
26 сакавіка 2022 году, па заканчэньні адміністрацыйнага арышту, стала вядома, што супраць Марка Бэрнштэйна распачата крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»)[10], ён застаецца ў зняволеньні. 24 чэрвеня 2022 году Суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў яму 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»). Менавіта такі тэрмін і запытваў для Бэрнштэйна пракурор. Судзьдзя Анастасія Асіпчык прызнала яго вінаватым у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу)[11].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Ананьев Р. В. Писать для Википедии интересно и… выгодно
- ^ а б в г д Victoria Song (11 March 2022) A top Wikipedia editor has been arrested in Belarus
- ^ а б в Партал «Люстэрка». У Менску затрыманы прадпрымальнік і актывіст Марк Бэрнштэйн // Прэс-цэнтар «Хартыі'97», 11 сакавіка 2022 г. Праверана 24 чэрвеня 2022 г.
- ^ У Менску затрымалі топавага рэдактара Вікіпэдыі // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 11 сакавіка 2022 г. Праверана 24 чэрвеня 2022 г.
- ^ Байцы ГУБАЗіКу затрымалі IT-спэцыяліста і блогера Марка Бэрнштэйна // Тэлеканал «Белсат», 11 сакавіка 2022 г. Праверана 24 чэрвеня 2022 г.
- ^ В Беларуси задержали редактора "Википедии" Марка Бернштейна // Current Time TV2022-03-11 г. Праверана 12 March 2022 г.
- ^ Популяризатору интернет-энциклопедии Wikipedia Марку Берштейну дали 15 суток — за «неповиновение»
- ^ Блогера Марка Бернштейна арестовали на 15 суток за «неподчинение милиции»
- ^ Wiki-активист Марк Бернштейн получил 15 суток
- ^ На аўтара «Вікіпэдыі» Марка Бэрнштэйна завялі крымінальную справу // Партал «Наша ніва», 26 сакавіка 2022 г. Праверана 24 чэрвеня 2022 г.
- ^ Вікіпэдысту Марку Бэрнштэйну прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 24 чэрвеня 2022 г. Праверана 24 чэрвеня 2022 г.