Расейская Вікіпэдыя

Расейская Вікіпэдыя (па-расейску: Русская Википедия) — разьдзел Вікіпэдыі на расейскай мове, заснаваны 20 траўня 2001 году.

Лягатып расейскай Вікіпэдыі

На сёньняшні дзень зьмяшчае 2 011 663 артыкулы[1]. Разьдзел знаходзіцца на сёмым месцы па ліку артыкулаў сярод усіх Вікіпэдыяў і першым сярод славянскіх. На 18 сакавіка 2010 году разьдзел займаў шостае месца па якасьці артыкулаў, саступаючы толькі ангельскаму, нямецкаму, францускаму, гішпанскаму і італьянскаму разьдзелам.

Назва «расейская» (як і іншыя аналягічныя назвы — ангельская Вікіпэдыя, француская Вікіпэдыя і т. п.) азначае не прыналежнасьць да этнаса або дзяржавы, а толькі мову, на якой напісаныя артыкулы.

На сярэдзіну сакавіка 2010 году ТАЦ Вікіпэдыі ў Яндэкс.Каталёгу роўны 36 000, і яна знаходзіцца на 7-м месцы сярод сайтаў рунэту[2].

Колькасьць артыкулаў у расейскай Вікіпэдыі значна павялічылася дзякуючы ботам. Робаты загрузілі, напрыклад, тысячы артыкулаў пра астэроіды. Таксама выкарыстана мноства матэрыялаў з расейскамоўных энцыкляпэдыяў, якія перайшлі ў грамадзкую ўласнасьць.

Гісторыя

рэдагаваць
  • 11 траўня 2001 году — анансавана стварэньне разьдзелу Вікіпэдыі на расейскай мове[3]. Ён знаходзіўся ў дамэне http://russian.wikipedia.com(недаступная спасылка)
  • 30 сьнежня 2004 году — напісаны 10 000-ы артыкул.
  • 2005 год
    • 5 чэрвеня — напісаны 20 000-ы артыкул.
    • 23 жніўня — напісаны 30 000-ы артыкул.
    • 31 сьнежня — напісаны 50 000-ы артыкул.
  • 2006 год
    • 16 жніўня — напісаны 100 000-ы артыкул.
    • 29 лістапада — расейская Вікіпэдыя атрымала прэстыжную ўзнагароду — «Прэмію Рунэту — 2006» у намінацыі «Навука і адукацыя».
  • 2007 год
 
Расейская Вікіпэдыя ў дзясятцы найбуйнейшых
  • 2008 год
    • 8 студзеня — напісаны 225 000-ы артыкул.
    • 17 сакавіка — напісаны 250 000-ы артыкул.
    • 19 траўня — Расейская Вікіпэдыя ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых разьдзелаў Вікіпэдыі, стаўшы другой (пасьля японскай) вікіпэдыяй у дзясятцы, якая выкарыстоўвае альфабэт не на аснове лацініцы.
    • 18 ліпеня — напісаны 300 000-ы артыкул.
  • 2010 год
    • 25 лютага — напісаны 500 000-ы артыкул[4]
  • 2013 год
    • 11 траўня — напісаны 1 000 000-ы артыкул.
  • 2018 год
    • 1 кастрычніка — напісаны 1 500 000-ы артыкул.

Апаратнае забесьпячэньне

рэдагаваць

Расейскі разьдзел разам з астатнімі разьдзеламі Вікіпэдыі працуе на сэрвэрным клястары зь некалькіх сот сэрвэраў. Падрабязьней гл. meta:Hardware  (анг.).

Праграмнае забесьпячэньне

рэдагаваць

Выкарыстоўваецца рухавік MediaWiki. Падрабязнасьці аб выкарыстоўванай вэрсіі MediaWiki і ўсталяваных пашырэньнях можна паглядзець тутака.

Тэматыка артыкулаў

рэдагаваць

Па стане на чэрвень 2008 году, найболей шматлікімі зьяўляюцца артыкулы, прысьвечаныя:

  • Выбітным асобам — больш 56 800;
  • Населеным пунктам — больш 53 000;
  • Фільмам — каля 11 700;
  • Аб’ектам NGC — каля 7900.

Удзельнікі

рэдагаваць

Удзельнікам зьяўляецца любы карыстач Інтэрнэту, які зрабіў хоць бы адну праўку ў расейскай Вікіпэдыі.

Удзельнікі расейскай Вікіпэдыі могуць быць зарэгістраванымі карыстачамі або ананімамі. У першым выпадку яны могуць валодаць правамі адміністратара, бюракрата і/або чэк-юзэра.

Ананімы не рэгіструюцца ў праекце, але робяць ананімныя праўкі. Часьцей за ўсё гэта альбо выпадкова трапіўшыя ў Вікіпэдыю, новыя будучыя ўдзельнікі, замежныя ўдзельнікі (якія прастаўляюць інтэрвікі). Ананімныя ўдзельнікі ня могуць загружаць файлы і рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. У гісторыі правак запісваецца іх IP-адрас.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі маюць свой нік і аўтарызуюцца, уводзячы свае лагін і пароль. Пасьля рэгістрацыі ўдзельнікі маюць права загружаць файлы, пераназываць артыкулы, а празь некалькі дзён рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. Сталыя актыўныя ўдзельнікі маюць права ўдзельнічаць у выбарах Арбітражнага камітэту, адміністратараў і бюракратаў.

Адміністратары маюць дадатковыя правы — блякаваньне ўдзельнікаў, выдаленьне артыкулаў, праўка цалкам заблякаваных артыкулаў (поўнае блякаваньне і здыманьне ўсіх відаў блякаваньняў). У расейскай Вікіпэдыі самая нізкая колькасьць адміністратараў сярод буйных Вікіпэдый (акрамя Японскай), але ўдзельная вага іх пераўзыходзіць некаторыя Вікіпэдыі, напрыклад, партугальскую (0,3 ‰).

Бюракраты могуць пераназываць уліковыя запісы ўдзельнікаў, прысвойваць статус адміністратара і бота. Усе бюракраты зьяўляюцца адначасова і адміністратарамі.

Чэк-юзэры маюць доступ да прыладаў, якія дазваляюць у выпадку неабходнасьці атрымаць доступ да дадатковых дадзеных аб карыстачах. Для выдачы дадзеных правоў ўдзельнікі абавязаныя паведаміць свае рэальныя дадзеныя. Гэтаксама яны абавязваюцца выконваць правілы, і ў выпадку іх парушэньня дадзеныя правы могуць быць адкліканыя.

Геаграфічнае разьмеркаваньне ўдзельнікаў

рэдагаваць

Па стане на кастрычнік 2007 году ўдзельнікі расейскай Вікіпэдыі (па прадстаўленай імі інфармацыі) прадстаўляюць звыш 30 краінаў.

Большасьць удзельнікаў, вядома, з Расеі. Толькі ў двух найбуйнейшых гарадах краіны іх колькасьць складае некалькі сот у кожным: каля 600 удзельнікаў самаідэнтыфікуюцца як удзельнікі з Масквы, больш 300 — як удзельнікі з Санкт-Пецярбургу. У кожнай з такіх краінаў, як Беларусь, Украіна, Нямеччына, Ізраіль і ЗША, знаходзіцца парадку 50—150 удзельнікаў расейскай Вікіпэдыі.

Вікісустрэчы

рэдагаваць

Некаторыя ўдзельнікі Вікіпэдыі сустракаюцца ў рэальным жыцьці на т. зв. вікісустрэчах. Першая вікісустрэча ўдзельнікаў разьдзелу Вікіпэдыі на расейскай мове прайшла 1 траўня 2005 году ў Санкт-Пецярбургу.

Праблемы

рэдагаваць

Пошукавыя сыстэмы

рэдагаваць

У большасьці выпадкаў наведвальнікі сайтаў прыходзяць з пошукавых сыстэм.

З-за складанасьцяў расейскай мовы большасьць карыстачоў ужываюць расейскія пошукавыя сыстэмы. У самай папулярнай расейскай сыстэмы (Яндэкс) у альгарытме асобным чынам (у адрозьненьне ад Google або Yahoo!) улічваецца элемэнт спасылкавага ранжаваньня, а не «вагу» старонкі. Гэта прыводзіць да таго, што пабочныя старонкі, заснаваныя на тэкстах Вікіпэдыі або нават відавочныя клоны Вікіпэдыі могуць стаяць на больш высокіх пазыцыях у выдачы Яндэкса, чым зыходныя вікіпэдычныя артыкулы. Іншая сыстэма, Рамблер, меней схільная ўплыву спасылкавага ранжыраваньня, але яна меней папулярная сярод карыстачоў Рунэту.

З пошукавымі сыстэмамі зьвязаная яшчэ адна праблема. Так як Вікіпэдыя — наведвальны рэсурс, шматлікія артыкулы (напрыклад, Кава) стала падвяргаюцца нападкам спамэраў, якія спрабуюць разьмясьціць у іх спасылкі на свае сайты камэрцыйнага характару, таму ўсе вонкавыя спасылкі ўсіх разьдзелаў Вікіпэдыі маюць атрыбут nofollow. Гэта прадухіляе пераход пошукавых робатаў па вонкавых спасылках зь Вікіпэдыі і не дазваляе штучна падвышаць рэйтынг сайту шляхам павелічэньня колькасьці спасылак на яго. Акрамя таго, удзельнікі адсочваюць зьмены ў артыкулах і звычайна хутка адкочваюць праўкі спамэраў.

Разьвіцьцё Інтэрнэту

рэдагаваць

Нягледзячы на высокія тэмпы росту, у Расеі і іншых краінах, дзе шмат расейскамоўных жыхароў, узровень разьвіцьця Інтэрнэту ніжэй, чым у ЗША або краінах Заходняй Эўропы, а колькасьць карыстальнікаў, якія наведваюць сайт энцыкляпэдыі, выкарыстоўваючы мадэмнае злучэньне з пачасовай аплатай — вышэй.

У расейскай Вікіпэдыі «войны правак» найболей часта сустракаюцца ў артыкулах на рэлігійныя тэмы, пра сэксуальныя меншасьці (асабліва ў артыкулах на гомасэксуальную тэматыку) і некаторыя спрэчныя гістарычныя тэмы (напрыклад, гісторыя СССР у 20-30-я гады XX стагодзьдзя, вайна ў Нагорным Карабаху). Аднак здараюцца і выключэньні. Напрыклад, вайна правак была ў артыкуле аб карэйскай страве Кімчхі.

Да 2006 году найболей спрэчнай зьяўлялася тэматыка армяна-азэрбайджанскага канфлікту.

Найболей моцнае распаўсюджваньне ў 2006 годзе атрымалі так званыя «гомавойны» (войны правак у артыкулах і абмеркаваньнях на гомасэксуальную тэматыку). Удзельнікі гомавойн умоўна дзеляцца на ўдзельнікаў, якія прытрымліваюцца кансэрватыўных поглядаў на гомасэксуальнасьць, нэўтральных удзельнікаў і ўдзельнікаў, што адносяцца да сэксуальных меншасьцяў талерантна (памяркоўна) або спагадліва-пазітыўна, а таксама ўдзельнікаў, прыналежных да гэтых меншасьцяў. За год больш 20 артыкулаў на сэксуальную тэматыку былі выдаленыя, у той жа час 3 артыкулы атрымалі статус «добрых». Асобныя прадстаўнікі абодвух бакоў былі заўважаныя ў выкарыстаньні віртуалаў, і справа даходзіла да пазоваў у «Арбітражны камітэт» Вікіпэдыі.

Іншым чыньнікам канфліктаў сталі тэорыі, не прызнаваныя навуковай супольнасьцю або якія не адпавядаюць крытэрам значнасьці — Новая храналёгія, «штучная сыбірская мова» (гл. Сыбірская Вікіпэдыя).

Аўтарскае права

рэдагаваць

Як праяву вандалізму можна разглядаць і масавую публікацыю інфармацыі, і загрузку выяваў, абароненых аўтарскім правам, хоць у гэтым выпадку вандалізм часам не прызнаецца. Нягледзячы на пэўнасьць (у большасьці выпадкаў) такіх артыкулаў, публікацыя падобных тэкстаў можа прывесьці да юрыдычных праблем Вікіпэдыі. Па гэтым чыньніку падобныя артыкулы выдаляюцца, што таксама тармозіць разьвіцьцё Вікіпэдыі.

Міжасобасныя высьвятленьні адносін

рэдагаваць

Адной з галоўных праблем зьяўляецца выкарыстаньне Вікіпэдыі як трыбуны выразу сваіх поглядаў і палігона для высьвятленьня адносін адзін з адным. Абодва боку прыводзяць свае, часьцей за ўсё суцэль абгрунтаваныя погляды, але адмаўляюцца прыводзіць артыкулы да нэўтральнага пункта гледжаньня.

Часам падобнае прыводзіць ня толькі да войн правак, але і да больш сур’ёзных наступстваў. Напрыклад, пры выбарах адміністратараў некаторыя ўдзельнікі ацэньваюць ня толькі здольнасьць удзельніка бесстароньне выконваць функцыі адміністратара, але і яго стаўленьне да таго або іншага аб’яднаньня ўдзельнікаў, палітычныя погляды і т. п. Гэта неаднаразова прыводзіла да таго, што статус адміністратара не прысвойваўся ўдзельніку зь вялікім досьведам, які, па меркаваньні шматлікіх удзельнікаў (ад ½ да ⅔ якія прынялі ўдзел у галасаваньні), мог бы стаць добрым адміністратарам.

Узнагароды

рэдагаваць

Унутраныя ўзнагароды

рэдагаваць

У расейскай Вікіпэдыі існуе сыстэма ўзнагарод для артыкулаў, якія вылучаюцца высокай якасьцю і інфарматыўнасьцю. Існуе адмысловы партал: Вікіпэдыя:Узнагароды, прысьвечаны гэтаму пытаньню.

Па стане на 11 красавіка 2007 гаду ў расейскай Вікіпэдыі ёсьць тры віды ўзнагарод:

Удзельнікі адпаведных праектаў лічаць, што гэтыя ўзнагароды зьяўляюцца стымулам для напісаньня як мага больш якасных артыкулаў. Для адмыслова актыўных і ўнеслых вялікі фундуш вікіпэдыстаў прадугледжаная сыстэма ордэнаў.

Узнагароды й прэміі праекту

рэдагаваць

Прэмія Рунэту

рэдагаваць

Прэмія Рунэту — расейская агульнанацыянальная ўзнагарода ў вобласьці высокіх тэхналёгій і інтэрнэту, якой заахвочваюцца выбітныя заслугі кампаній-лідэраў у вобласьці інфармацыйных тэхналёгій і электронных камунікацыяў, дзяржаўных і грамадзкіх арганізацыяў, бізнэс-структур, а таксама асобных дзеячаў, унеслых значны фундуш у разьвіцьцё расейскага сэгмэнта сеткі Інтэрнэт (Рунэту)[5].

  • Прэмія Рунэту — 2007 (27 лістапада 2007 году). Расейская Вікіпэдыя ляўрэат прэміі ў намінацыі «Навука й адукацыя», а таксама дыплямант «Народнай дзясяткі» Прэміі Рунэту — 2007 (8-ае месца).[6]
  • Прэмія Рунэту — 2006 (29 лістапада 2006 году). Расейская Вікіпэдыя ляўрэат прэміі ў намінацыі «Навука й адукацыя».[7]

РОТОР і РОТОР++

рэдагаваць

Сеткавы конкурс РОТОР, асаблівасьць якога складаецца ў тым, што намінаваць і галасаваць за праекты могуць толькі вядомыя дзеячы Рунэту (чальцы зьвязу ЕЖЕ).

  • РОТОР-2008 (травень 2008 году). Расейская Вікіпэдыя выйграла намінацыю «Інтэрнэт-супольнасьць году» і ў чацьверты раз заняла II месца ў намінацыі «Навукова-адукацыйны сайт году».[8]
  • РОТОР-2007 (сакавік 2007 году). Расейская Вікіпэдыя заняла два ганаровых другіх месцы, у намінацыях «Інтэрнэт-супольнасьць году», саступіўшы праекту Хабрахабр, і «Навукова-адукацыйны сайт году», саступіўшы праекту Вокруг света. Усяго прагаласавала ледзь больш 220 чалавек.[9]
  • РОТОР-2006 (2006 год). Расейская Вікіпэдыя заняла другое месца ў намінацыі «Навукова-адукацыйны сайт году», саступіўшы праекту «Матэматычныя эцюды». У галасаваньні прыняў удзел 141 чалавек.[10]
  • РОТОР++ (2005 год). У Вікіпэдыі другое месца ў намінацыі «Навукова-адукацыйны сайт году», першае — у сайту elementy.ru[11].

Залаты сайт

рэдагаваць

Залаты сайт — усерасейскі адкрыты інтэрнэт-конкурс, заснаваны ў 1998 годзе пры ўдзеле IT-карпарацыяў IBS, APC, «Інтэл» і «Майкрасофт».

  • Залаты сайт — 2007 (6 сьнежня 2007 году). Расейская Вікіпэдыя стала ляўрэатам у намінацыі «Клясыка»[12].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць