Мантыгайла Жукевіч

Мантыгайла Жукевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста стравеніцкі (1434 год).

Мантыгайла Жукевіч
лац. Mantygajła / Mantyhajła Žukievič
Асабістыя зьвесткі
Бацькі Жук (?)

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Мантыгайла (імя)

Мантыгель (Montigel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[2] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Гельвіх, Відзігайла, Інгела; германскія імёны Geilwich, Widigail, Ingeila) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4]. Такім парадкам, імя Монтгайла азначае «жвавая гарлівасьць»[5] (тое ж, што і імя Галімонт).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mondigal tenutarius Strewniczensis (27 лютага 1434 году)[6]; пан Монътикгаил(о), Монътикгаилу Стравницкому три чоловеки, пану Монтътикаилу Стравницкому (1440—1492 гады)[7].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Упершыню ўпамінаецца ў Гарадзенскай умове 1434 году, на пячаці да якой значыцца імя бацькі і родавы знак негарадзельскага паходжаньня.

Быў старостам стравеніцкім у 1434 годзе. Стравеніцкім ён называецца ў наданьнях вялікага князя Казімера сярэдзіны XV стагодзьдзя[8].

Мова і культура рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[9][10]

ПЕЧАТЬ МОНТИКГАЛА ЖЮКЕВИЧ

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 64.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32—33, 51.
  8. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 266.
  9. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 205.

Літаратура рэдагаваць