Мальёрка

гішпанскі востраў у Міжземным моры

 

Мальёрка
фота са спутніка
фота са спутніка
Плошча 3640,16км км²
Найвышэйшы пункт 1445м м
Краіна Гішпанія
Вобласьць Балеарскія астравы[d]
Насельніцтва 859 289чал(2015рок)

Мальёрка (па-гішпанску: Mallorca, па-каталянску: Mallorcaвялікі востраў) — адзін з Балеарскіх астравоў, разьмешчаных у Міжземным моры, належыць Гішпаніі. Плошча — 3640,16 км². Мальёрка зьяўляецца найбуйнешым востравам Гішпаніі. Насельніцтва складае 859 289 чалавек (2015 рок). Як і іншыя Балеарскія востравы: Ібіца, Фармантэра й Мэнорка — Мальёрка папулярна ў якасьці курорту.

Адміністрацыйны цэнтар вострава Пальма таксама ёсьць цэнтрам аўтаномнае супольнасьці Балеярскіх астравоў. Нацыянальны гімн Мальёркі — Ля-Балянгера. Мальёрка зьяўляецца самым густанаселеным востравам Балеярскіх астравоў, таксама гэта другі самы густанаселены востраў у Гішпаніі пасьля Тэнэрыфэ на Канарскім архіпэлязе.

Геаграфія

рэдагаваць
 
Тыповы для Мальёркі пэйзаж.
 
Пляжы Мальёркі.
 
Бухта на Мальёрцы.

Мальёрка — найбольшы востраў з Балеярскага архіпэлягу, даўжыня лініі берагу скаладе 554 км. 2 горныя рэгіёны, кожны каля 70 км даўжынёю, займаюць паўночна-заходні і ўсходні раёны вострава. Найвышэйшы пункт Мальёркі — Пуч-Маёр (1445 м) у горах Сьера-дэ-Трамантана. Паколькі ён знаходзіцца ў ахоўваемай вайсковай зоне, турыстам дазваляюць забірацца толькі на суседнюю гару Масанэльля, вышыня якой сягае 1352 мэтраў. На паўночна-ўсходнім узьбярэжжы ёсьць дзьве шырокія бухты: Пальенса й Алькудыя. Паўночнае ўзьбярэжжа моцна парэзанае, шмат стромкіх кручаў. Цантральная зона на поўнач ад Пальмы зьяўляецца ўрадлівай раўнінай, якая называецца Эс-Пля.

Гісторыя

рэдагаваць

Мальёрка заселеная людзьмі з палеаліту, да гэтага пэрыяду адносяцца знойдзеныя на востраве пахаваньні й артэфакты. Востраў прыналежаў Картагену, пасьля падзеньня якога стаў пірацкаю базаю. У 123 року да н. э. рымскі консул Квінт Мэтэл заваяваў востраў і скончыў зь пірацтвам. Пад рымскім кіраваньнем востраў квітнеў; менавіта тады былі заснаваны месты Палентыя (Алькудыя) і Пальмарыя (Пальма). Тутовая эканоміка базавалася на вырошчваньні масьлінаў, вінаробстве, здабыцьці солі.

У 426 року вандалы захапілі яго, а потым далучылі да свайго каралеўства ў 465 року. У 534 року Мальёрку захапіла Бізантыя і яна кіравалася як частка правінцыі Сардынія. За бізантыйскім кіраваньнем на востраве прасунулася хрысьціянства, былі пабудаваны шматлікія храмы. З 707 року зрабіліся больш частымі набегі з боку мусульманаў Паўночнае Афрыкі. У 902 року Кардоўскі халіфат заваяваў Мальёрку. Маўры палепшылі сельскую гаспадарку пры дапамозе ірыгацыі і прасунулі мясцовыя промыслы. З 1015 року Мальёркай кіравала тайфа Дэнія, а ў 1087—1114 была незалежнай тайфай.

У 1114 група войскаў зь Пізы й Каталёніі ўварвалася на востраў і абложвала Пальму-дэ-Мальёрку на працягу 8 месяцаў. Пасьля таго як места здалося, захопнікі адплылі, іх замянілі альмаравіды з Паўночнае Афрыкі, якія кіравалі да 1203 року. Альмаравідаў замяніла дынастыя Альмахадаў, якая кіравала да 1229 року, калі кароль Хаймэ I Арагонскі арганізаваў уварваньне, у якім удзельнічалі 15 тысяч салдатаў і 1500 конных воінаў. Пасьля ваенных дзеяньняў, якія доўжыліся 3 месяцы, Мальёрка ўвайшла ў склад Арагона.

Пасьля сьмерці Хаймэ I у 1276 року ягонае каралеўства было падзелена паміж ягонымі сынамі. Хаймэ II Арагонскі стаў каралём новага каралеўства Мальёрка. У 1344 кароль Пэдра IV Арагонскі захапіў востраў і падпарадкаваў яго сваёй дзяржаве. У 1347 на востраў прыйшла эпідэмія чумы, якая цалкам спустошыла Мальёрку. У 1716 спэцыяльным дэкрэтам Мальёрка была абвешчаная часткаю гішпанскае правінцыі Балеярскія астравы. У 1936—1939 востраў быў акупаваны Італіяй.

У 1950-я на Мальёрцы была вельмі моцная валя турызму, дзякуючы ёй востраў стаў моцным турыстычным цэнтрам з прасунутаю інфраструктураю. У 1960 року Мальёрку наведалі 500 тысяч чалавек, у 1997 — больш за 6,7 млн. У 2001 больш за 19,2 млн чалавек прайшлі праз аэрапорт Пальма-дэ-Мальёрка і яшчэ 1,5 млн трапілі туды морам. У 1983 Пальму абвясьцілі сталіцаю аўтаномнае грамады Балеярскія астравы.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Востраў Мальёрка складаецца з адной астраўной рады Мальёрка, які дзеліцца на шэсьць раёнаў (камарак): Пальма, Пля-дэ-Мальёрка, Сьера-дэ-Трамантана, Райгер, Міджорн, Льевант.

Транспарт

рэдагаваць

На Мальёрцы ёсьць дзьве чыгуначныя галіны, якія выкарыстоўваюцца ў экскурсійных мэтах і дзеля прыгарадных зносінаў. Адна зь іх злучае сталіцу вострава з местамі Інка і Манакор — адпаведна трэцім і другім гарадамі вострава паводле насельніцтву. Ёсьць адгалінаваньне да гораду Ля-Пуэбла. Раней чыгунка цягнулася да гораду Арта; на 2013 год вучастак Манакор—Арта быў дэмантаваны, аднак існуюць пляны ягонага аднаўленьні. Іншая чыгунка пракладзеная паміж Пальмай-дэ-Мальёрка і портам Сальер, яна праходзіць праз 13 тунэляў у горным масіве Сьера-дэ-Трамантана. Абедзьве чыгуначныя галіны маюць станцыі перасадкі з мэтро места Пальма-дэ-Мальёрка.