Максім Крыўцоў
Максíм Крыўцо́ў (па-ўкраінску: Максим Кривцов; пазыўны «Далі»; 22 студзеня 1990, Роўна, Украіна — 7 студзеня 2024, Данецкая вобласьць[4]) — украінскі паэт, фатограф, грамадзкі дзяяч, валантэр, вайсковец, малодшы сяржант Узброеных сілаў Украіны, удзельнік расейска-ўкраінскай вайны[5].
Максім Крыўцоў лац. Maksym Kryvtsov | |
укр. Максим Кривцов | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Далі |
Нарадзіўся | 22 студзеня 1990[1] |
Памёр | 7 студзеня 2024[2][3] (33 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, грамадзкі дзяяч, добраахвотнік, вайсковец |
Значныя творы | Вірші з бійниці (2023) |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМаксім Крыўцоў нарадзіўся 22 студзеня 1990 году ў Роўна. Ягоны бацька быў прадаўцом прэсы, маці — школьнай бібліятэкаркай. Навучаўся ў Ровенскіх сярэдніх школах № 23 і № 28. Скончыў Ровенскі тэхнікум тэхналёгіяў і дызайну па спэцыяльнасьці «Вытворчасьць нятканых тэкстыльных матэрыялаў»[6].
У 2014 годзе скончыў Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт тэхналёгіяў і дызайну, дзе вывучаў праектаваньне абутку і скураных вырабаў.
Удзельнік Рэвалюцыі Годнасьці. З 2014 году — дабраахвотнік на фронце; удзельнік вайны на Данбасе. Удзельнічаў у баявых дзеяньнях у складзе 5-га батальёну ДУК «Правы сэктар» (2014—2015), пасьля — старшы кулямётнік брыгады хуткага рэагаваньня Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны (2016—2019)[7].
Пасьля дэмабілізацыі: кантэнт-мэнэджар Цэнтру рэадаптацыі і рэабілітацыі ўдзельнікаў АТА і ААС «ЯРМІЗ» і капірайтар Veteran Hub.
З пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварваньня зноў уступіў у шэрагі Ўзброеных сілаў Украіны[8].
Разам з Максімам 7 студзеня 2024 г. загінуў яго руды кот, якому ён прысьвяціў верш[9]. 11 студзеня разьвітанне з вайскоўцам адбылося ў Міхайлаўскім Залатавярховым саборы, а затым на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.
Пахаваны 12 студзеня 2024 на радзіме на Алеі Герояў Новых могілак[10].
Творчасьць
рэдагавацьПісаў вершы з падлеткавага ўзросту. Выдаваўся ў зборніках з творамі іншых аўтараў — «Книга Love 2.0. Любов і війна», «Там, де вдома: 112 віршів про любов та війну», «Колискова 21-го століття Vol. 1: що тебе заколисує?»[11].
Захапляўся фатаграфіяй[12].
У 2023 годзе выдаў аўтарскі зборнік вершаў «Вірші з бійниці», які быў прызнаны адной з найлепшых украінскіх кнігаў 2023 году па вэрсіі ўкраінскага ПЭН.
Кнігі
рэдагаваць- Максим «Далі» Кривцов, Вірші з бійниці, Наш Формат, 2023, ISBN 978-617-8277-10-9.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://gazeta.ua/articles/opinions-journal/_kohannya-ne-zobovyazuye-do-togo-chogo-ti-ne-hochesh/993893
- ^ На війні за Україну загинув доброволець, поет Максим Кривцов (укр.)
- ^ Díjnyertes ukrán háborús költő halt meg a fronton — 2024.
- ^ Поет Максим Кривцов загинув на війні. Радіо Свобода. 8 січня 2024, https://www.radiosvoboda.org/a/news-poet-maksym-kryvcov-zahynuv-na-vijni/32765352.html
- ^ Ольга Скотнікова, Поет і військовий Максим «Далі» Кривцов загинув на фронті. Вечірній Київ, 7 січня 2024, https://vechirniy.kyiv.ua/news/93339/
- ^ Анна-Лілія Кокора, «Кохання не зобов’язує до того, чого ти не хочеш», Gazeta.ua, 4 листопада 2020, https://gazeta.ua/articles/opinions-journal/_kohannya-ne-zobovyazuye-do-togo-chogo-ti-ne-hochesh/993893
- ^ Анна-Лілія Кокора, «Кохання не зобов’язує до того, чого ти не хочеш», Gazeta.ua, 4 листопада 2020, https://gazeta.ua/articles/opinions-journal/_kohannya-ne-zobovyazuye-do-togo-chogo-ti-ne-hochesh/993893
- ^ Анна-Лілія Кокора, «Кохання не зобов’язує до того, чого ти не хочеш», Gazeta.ua, 4 листопада 2020, https://gazeta.ua/articles/opinions-journal/_kohannya-ne-zobovyazuye-do-togo-chogo-ti-ne-hochesh/993893
- ^ На фронті загинув український поет Кривцов Максим. Букви. 8 січня 2024, https://bukvy.org/na-fronti-zagynuv-ukrayinskyj-poet-kryvczov-maksym/
- ^ Анастасія Грунтківська, Надія Кривко, «Не знаю, як ми будемо без нього»: у Рівному попрощалися із військовим та поетом Максимом Кривцовим. Суспільне Новини, 12 січня 2024, https://suspilne.media/660334-ne-znau-ak-mi-budemo-bez-nogo-u-rivnomu-poprosalisa-iz-vijskovim-ta-poetom-maksimom-krivcovim/
- ^ Максим Кривцов. Платформа пам’яті Меморіал, https://www.victims.memorial/people/maksym-kryvtsov
- ^ Максим Кривцов. Платформа пам’яті Меморіал, https://www.victims.memorial/people/maksym-kryvtsov