Майкон Сызэнанду

бразыльскі футбаліст
(Перанакіравана з «Майкон Сызэнанда»)

Майкон Дуглас Сызэнанду (па-партугальску: Maicon Douglas Sisenando; нарадзіўся 26 ліпеня 1981 году, Нову-Амбургу, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, абаронца. За часам сваёй гульнявой кар’еры быў гульцом нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Майкон Сызэнанду
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 ліпеня 1981(1981-07-26)[1][2][3] (43 гады)
Рост 184 см
Вага 77 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004
2004—2006
2006—2012
2012—2013
2013—2016
2017—2018
2019
2020—2021
2021
2021
Крузэйру
Манака
Інтэрнацыянале
Манчэстэр Сіці
Рома
Аваі
Крысіюма
Віла Нова
Сона
Трэ Пэнэ
56 (1)
58 (5)
177 (16)
9 (0)
57 (4)
9 (1)
13 (0)
8 (0)
17 (0)
0 (0)
Зборныя
2003—2014 Бразылія 76 (7)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Грэмію», «Крысіюма» й «Крузэйру». У дарослым футболе дэбютаваў у 2001 годзе выступамі за «Крузэйра», у якім правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Манака», да складу якога далучыўся ў чэрвені 2004 году за 3 млн эўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. Аднак згуляў за манэгаскаў толькі наступныя два сэзоны сваёй гульнявой кар’еры.

Да табару «Інтэрнацыянале» далучыўся ў ліпені 2006 году за 7 млн эўра. Кантракт быў падпісаны на 5 гадоў з заробкам у 1,5 млн эўра на год. У 2012—2013 гады гуляў некаторы час за «Манчэстэр Сіці», аднак потым перайшоў у італьянскую «Рому».

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў за зборную Бразыліі ў першым матчы каманды на Залатым кубку КОНКАКАФ году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі 12 ліпені 2003 году[4]. Паводле вынікаў турніру Майкон увайшоў у склад сымбалічнай зборнай спаборніцтва, а Бразылія заняла другое месца[4].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Крузэйру»:

«Інтэрнацыянале»:

Бразылія:

  1. ^ а б в Maicon // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в MAICON douglas sisenando // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Maicon Douglas Sisenando // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б Maicon. FIFA.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць