Нову-Амбургу

горад у Бразыліі

Но́ву-Амбу́ргу (па-партугальску: Novo Hamburgo) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 247 тысяч чалавек[2]. Уваходзіць у сталічны рэгіён Порту-Алегры.

Нову-Амбургу
Герб Нову-Амбургу Сьцяг Нову-Амбургу
Дата заснаваньня: 1832
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 223,606 км²
Вышыня: 57 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 51
Геаграфічныя каардынаты: 29°40′40″ пд. ш. 51°7′51″ з. д. / 29.67778° пд. ш. 51.13083° з. д. / -29.67778; -51.13083Каардынаты: 29°40′40″ пд. ш. 51°7′51″ з. д. / 29.67778° пд. ш. 51.13083° з. д. / -29.67778; -51.13083
Нову-Амбургу на мапе Бразыліі
Нову-Амбургу
Нову-Амбургу
Нову-Амбургу
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.novohamburgo.rs.gov.br/

Гісторыя

рэдагаваць

Першымі жыхарамі паселішча, якое ў наступным стаўся горадам Нову-Амбургу, былі партугальскія каляністы. Яны зьявіліся тут у XVIII стагодзьдзі. Але статус вёскі быў атрыманы толькі з прыбыцьцём нямецкіх каляністаў у 1824 годзе. У той час Нову-Амбургу ўваходзіў у склад Сан-Леаполду. Немцы стварылі квітнеючую сельскагаспадарчую калёнію і, у рэшце рэшт, забясьпечвалі асноўнымі гарады краіны таго часу ежай. Поруч зь сельскай гаспадаркай разьвіцьцё атрымалі рямёствы, то бок вёска заўсёды была даволі самадастатковай. Нову-Амбургу быў вылучаны з складу Сан-Леаполду 5 красавіка 1927 году, і неўзабаве далучыўся да шматлікіх іншых местаў Бразыліі, якія пачалі індустрыялізацыю.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць