Магілёўскае паўстаньне 1618 году
Каардынаты: 53°55′0″ пн. ш. 30°21′0″ у. д. / 53.91667° пн. ш. 30.35° у. д.
Магілё́ўскае паўста́ньне 1618 году — выступленьне месьцічаў Магілёва супраць прымусовага ўвядзеньня царкоўнай уніі.
Магілёўскае паўстаньне 1618 году | |||
Берасьцейская унія | |||
Дата | 9 кастрычніка 1618 (406 гадоў таму) | ||
---|---|---|---|
Месца | Магілёў (Аршанскі павет, Вялікае Княства Літоўскае) | ||
Прычыны | пагроза закрыцьця праваслаўных цэркваў | ||
Мэты | захаваньне незалежнасьці ад уніяцкай мітраполіі | ||
Спосабы | зачыненьне гарадзкой брамы, усталяваньне гарматаў на гарадзкім вале | ||
Вынік | страта праваслаўнымі месьцічамі цэркваў і манастыроў (1619 г.) | ||
Атрыманыя саступкі | стварэньне Магілёўская праваслаўнай япархіі ў 1632 годзе | ||
Удзельнікі канфлікту | |||
| |||
Ключавыя асобы | |||
Сілы бакоў | |||
| |||
Страты | |||
|
9 кастрычніка 1618 году полацкі ўніяцкі архіяпіскап Язафат Кунцэвіч прыбыў да Магілёва з намерам зачыніць праваслаўныя цэрквы. Магістрат Магілёва на чале зь Міронам Собалем (бацькам друкара Сьпірыдона Собаля) адмовіўся падпарадкавацца ўніяцкай мітраполіі. Пры набліжэньні Кунцэвіча месьцічы замкнулі браму і ўсталявалі на гарадзкім вале гарматы. Тады Кунцэвіч зьехаў у Варшаву (Польскае каралеўства) да вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы, які 22 сакавіка 1619 году выдаў унівэрсал аб выраку на сьмерць 20 удзельнікаў выступленьня і накладаньні на месьцічаў спагнаньня[1]. Сярод вырачаных на сьмерць былі Л. Ісаеў, М. Пуцята, К. Шаўнін і Я. Шульха[2].
Літаратура
рэдагаваць- Магілёўскае паўстаньне 1618 // Вялікае Княства Літоўскае: энцыкляпэдыя ў 3 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. З. Герасімовіч. — 2-е выд. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2007. — Т. 2. Кадэцкі корпус—Яцкевіч. — С. 245. — 792 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0394-8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 16 кастрычніка 2013. — № 195 (27560). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Магілёўскае паўстаньне 1618 // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 5. М—Пуд. — С. 14. — 592 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0141-9
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |