Ліцьвінавічы (Падляскае ваяводзтва)
Ліцьві́навічы (па-польску: Litwinowicze, па-падляску: Litvínovičy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Ліцьвінавічы | |
польск. Litwinowicze | |
Дата заснаваньня: | 1499 |
Мясцовая назва: | Litvinovičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Нурэц-Станцыя |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′50″ пн. ш. 23°15′15″ у. д. / 52.41389° пн. ш. 23.25417° у. д.Каардынаты: 52°24′50″ пн. ш. 23°15′15″ у. д. / 52.41389° пн. ш. 23.25417° у. д. |
Ліцьвінавічы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Кузьмы й Дзям’яна ў Цяляцічах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьВёска была заснаваная ў канцы 19 ст. і ўваодзіла ў склад валоданьняў баяраў Тураў (з цэнтрам маёмасьці ў Клюкавічах). У 16 ст. перайшла ў валоданьне сям’і Ліцьвіноўскіх[2]. Маёнтак існаваў тут ажно да 1908 г., калі зямлю выкупілі тут мужыкі зь вёскі Лясная (сёньня частка Гайнаўкі), а ягоным сьледам зьяўляюцца каменныя стайня, амбар, абора і парэшткі склепу з 1870 г.[5]. У міжваенны пэрыяд Ліцьвінавічы прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 174 жыхароў (88 каталікоў, 320 праваслаўных, 4 юдаістаў; 88 палякаў, 318 беларусаў, 1 габрэяў і 2 чалавек невызначанай нацыянальнасьці)[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0037807?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 114
- ^ Parafia Prawosławna pw. Śww. Kosmy i Damiana w Telatyczach (пол.) Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
- ^ TOKARY – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
- ^ Zabytki (пол.). Gmina Nurzec-Stacja. Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8, Województwo poleskie, с. 8-9 (пол.) Праверана 1 чэрвеня 2016 г.