Літаратура і мастацтва (выдавецтва)

беларускае выдавецтва

«Літарату́ра і маста́цтва» — рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова (РВУ).

«Літаратура і мастацтва»
Заснаваная 2002
Заснавальнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Краіна
Разьмяшчэньне Менск
Закрытая 2012
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі

Гісторыя

рэдагаваць

Створана ў 2002 годзе. Заснавальнік — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У кастрычніку 2012 году спыніла сваё існаваньне. Падразьдзяленьні РВУ увайшлі ў склад новай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»».

На момант закрыцьця ў склад РВУ уваходзілі літаратурна-мастацкія і грамадзка-палітычныя часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», альманах «Вожык», газэта «Літаратура і мастацтва», а таксама выдавецкі аддзел, які ажыцьцяўляў выпуск кніг. Раней у структуры РВУ знаходзіліся часопісы «Бярозка», «Крыніца» і «Всемирная литература», якія спынілі існаваньне.

Дырэктары РВУ

рэдагаваць

Кніжны профіль

рэдагаваць

РВУ «Літаратура і Мастацтва» выдавала літаратуру мастацкую, дакумэнтальную, гістарычную, краязнаўчую, навучальную, для дзяцей сярэдняга і малодшага ўзросту. Выходзілі сэрыі «Пераходны ўзрост», «Лімаўскі фальварак», «Сьвятло мінуўшчыны» і іншыя. Ажыцьцяўляліся праекты «Мы — беларусы», «У пошуках страчанага», «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменьнікаў», «Сто асоб беларускай гісторыі», «Сьвятло мінуўшчыны», «Бібліятэка сусьветнай літаратуры». У год выдавалася звыш 50 кніг, кожная накладам у сярэднім 1200 асобнікаў, на беларускай, расейскай, ангельскай і нямецкай мовах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць