Лясок (Гомельская вобласьць)

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Лясок (Хвойніцкі раён)»)

Лясок[1] — былая вёска ў Беларусі. Уваходзіла ў склад Стралічаўскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзілася за 49 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Даўляды — Хвойнікі; на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку.

Лясок
трансьліт. Liasok
Першыя згадкі: 1516
Былая назва: Лыскоўшчына, сяло Лыскоўскае, Лыскоўцы, Liszkowsczyzna, Łyski
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Стралічаўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254848071
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°35′43″ пн. ш. 29°59′6″ у. д. / 51.59528° пн. ш. 29.985° у. д. / 51.59528; 29.985Каардынаты: 51°35′43″ пн. ш. 29°59′6″ у. д. / 51.59528° пн. ш. 29.985° у. д. / 51.59528; 29.985
Лясок на мапе Беларусі ±
Лясок
Лясок
Лясок
Лясок
Лясок
Лясок

Гісторыя

рэдагаваць

Найраней вёска згаданая ў лісьце караля Жыгімонта Старога ад 14 траўня 1516 году[2], у якім засьведчана:

Бил нам чолом арменин киевскии, толмач н(а)шь татарскии Макар Ивашкович и поведил перед нами, што мы перво сег(о) дали были ему землю пустовскую у Киевском повете в Белосороцкои волости на имя Лемешовщину, и пан воевода киевскии, пан Андреи Немирович, доведавши ся тог(о), иж тая земля шкодно отдати от замку н(а)шог(о), и против тог(о) дал ему в тои же волости Белосороцкои селище на имя Лынсковщину а землицу нагонную… Ино мы, з ласки н(а)шое… для его к нам верное службы, которую ж он нам заслуговал пилне ездячи до Орды частокрот в делех н(а)ших и земских и на его чоломбите то вчинили: тое селищо Лысковщину и землицу нагонную с пашными землями, и з сеножатми, и з лесы, и з бортною землею, и с озеры, и з реками, и з езы, и з ловы звериными и пташными, и со всим с тым, што к тому с стародавна прислухало, потвержаем сим на(ш)им листом вечно ему самому и его жоне, и их детем и напотом будучим их щадком. А он мает нам с тог(о) земскую службу служити…

З памятнага запісу 1526 году ігумена Сьвята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве Макарыя даведваемся, што ён «купилъ есми у Марка (папраўдзе: Макара) Орменина Киевского две службе… Лысковщину а Погоны, дани идетъ: чотыри кади меду, а осмьдесятъ грошей серебра, бочка рыбы; а далъ есми за тое 5 копъ грошей и сорокъ копъ грошей Литовское личбы»[3].

У грамаце 1543 году караля Жыгімонта Старога сказана: «Били намъ чоломъ игуменъ Филаретъ зо всими чернцы манастыря святого Михаила Золотоверхого, у Киеве, и поведили передъ нами, ижъ которыи две службе людей, на Припяти… на имя Лысковщину и Погонную купилъ игуменъ святого Михаила небожчикъ Макарей за сто копъ грошей Литовское монеты у толмача нашого Макара Орменина…». Навошта ізноў білі чалом, калі службы і так належалі манастыру? Справа ў тым, што празь нейкі час пасьля набыцьця прывілей на ўладаньне і прадажныя лісты ваявода кіеўскі Андрэй Неміровіч «до скарбу своего взялъ», а прызначаны пазьней ігумен Падапрысьвет «мешкавши съ полгода у манастыри, и утекъ прочь, и великие шкоды церкви Божьи починилъ, и тыи листы зъ собою побралъ, або ихъ неведомо где поделъ». Але дзякуючы сьведчаньню спраўцы ваяводзтва Кіеўскага Андрэя Сангушкавіча і кіеўскіх зямян, неаднаразова бачыўшых арыгіналы дакумэнтаў, кароль пацьвердзіў манастыру яго права на валоданьне Лыскаўшчынай і Пагонным[4].

Надалей у шматлікіх крыніцах 1543—1685 гадоў сустракаем як «службу Лысковщину», так і «село Лысковское», «село (таксама „имене“, „люди“) Лысковцы», «dobra duchowne… Łyski»[5].

 
Хутары Ляскі на мапе генштабу РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

У тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва XVIII ст. паселішча не названае. На схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 году, на «Военно-топографической карте Российской империи 1846—1863 гг.», складзенай пад кіраўніцтвам Ф. Ф. Шубэрта і П. А. Тучкова, таксама адсутнае.

У XX ст. на мапе «Генерального штаба РККА» 1931 году на месцы Лыскаўшчыны пазначаны хутар з сугучнай, але зусім іншай з гледзішча сэмантыкі, назвай Лясок. На мапе 1935 году — хутары Ляскі. У 1931 годзе хутарцы ўступілі ў калгас.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Ляску налічвалася 18 двароў з 61 жыхаром. У траўні 1943 году акупанты спалілі паселішча і пазбавілі жыцьця 5 чалавек[6]. 10 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 году 96 жыхароў. Лясок уваходзіў у склад калгасу «Новае жыцьцё» (цэнтр — вёска Радзін). Да 8 студзеня 1987 году належаў да Радзінскага сельсавету[7].

На сёньня паселішча не існуе.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 9 (1511—1518). — Vilnius: Žara, 2002 [2004]. № 204
  3. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России (далей: АЗР). Т. 2. (1506—1544). — С.-Петербург, 1848. С. 167—168
  4. ^ АЗР. Т. 2. (1506—1544). — С.-Петербург, 1848. С. 394—396
  5. ^ Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві ХVІ-ХVІІІ ст. Зб. Док. — Київ, 2011. № 6, 10, 28, 289, 292, 299 і інш.
  6. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; Москва: Фонд «Историческая память», 2021. С. 500
  7. ^ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

рэдагаваць