Лянгёй (па-француску: Longueuil) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, у адміністрацыйным рэгіёне Мантэрэжы. Лянгёй знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі Сьвятога Ляўрэнція насупраць Манрэалю. Насельніцтва па стане на 2011 год склала 231 409 чалавек[2], што робіць яго другім паводле велічыні прадмесьцем Манрэаля й пятым паводле колькасьці насельніцтва горадам у правінцыі Квэбэк і дзевятнаццатым паводле велічыні ў Канадзе.

Лянгёй
франц. Longueuil
Герб Лянгёю Сьцяг Лянгёю
Дата заснаваньня: 1657 і 1 студзеня 2003
Краіна: Канада
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Мантэрэжы
Кіраўнік: Катрын Фурнье[d]
Плошча:
  • 122,9 км²
Вышыня: 15 м н. у. м.
Насельніцтва:
Геаграфічныя каардынаты: 45°30′50.7″ пн. ш. 73°26′16.9″ з. д. / 45.514083° пн. ш. 73.438028° з. д. / 45.514083; -73.438028Каардынаты: 45°30′50.7″ пн. ш. 73°26′16.9″ з. д. / 45.514083° пн. ш. 73.438028° з. д. / 45.514083; -73.438028
Лянгёй на мапе Канады
Лянгёй
Лянгёй
Лянгёй
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://longueuil.quebec/fr

Гісторыя

рэдагаваць
 
Разваліны форту Лянгёй, 1825 год

Купец з форту Віль-Мары, Шарль Ле Мойн заснаваў Лянгёй як сэньёрыю ў 1657 годзе. Ягоны сын, Шарль Ле Мойн дэ Лянгёй, пабудаваў форт Лянгёй як сваю ўмацаваную рэзыдэнцыі. Ён быў пабудаваны з каменьня паміж 1685 і 1690 гадамі й меў чатыры вежы[3]. У 1845 годзе сэньёрыя стала прыходам, а ў 1848 годзе атрымала статус вёскі, у 1874 годзе Лянгёй стаўся мястэчкам, а ў 1920 годзе атрымаў статус гораду. Паміж 1961 і 2002 гадамі мяжы гораду павялічыліся ў тры разы, бо ён быў аб’яднаны з суседнімі муніцыпалітэтамі.

Транспарт

рэдагаваць

Горад зьвязаны з Манрэалем лініяй мэтрапалітэну, мостам і некалькімі аўтобуснымі марштрутамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць