Манрэальскі мэтрапалітэн

Манрэальскі мэтрапалітэн (па-ангельску: Montreal Metro, па-француску: Métro de Montréal) — сыстэма гарадзкога транспарту ў Манрэалі. Другі па памерах і загружанасьці мэтрапалітэн у Канадзе пасьля мэтрапалітэну Таронта. З моманту свайго адкрыцьця ў 1966 годзе па 2006 год манрэальскі мэтрапалітэн перавёз больш за 6 мільярдаў пасажыраў. Таксама зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце цалкам падземным мэтрапалітэнам.

Манрэальскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Манрэаль, Канада
Пачатак працы 14 кастрычніка 1966
Лініі 4 лініі
Даўжыня: 69,2 км
Колькасьць станцыяў 68
Пасажырапаток на год 356 млн (2014)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Манрэальскага мэтрапалітэну

Манрэальскі мэтрапалітэн першы і адзін зь нямногіх у сьвеце ў якім выкарыстоўваюцца цягнікі на шыннай хадзе, сумешчанай з традыцыйнай рэйкавай. Шырыня каляіны — 1435 мм.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Манрэальскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў