Лямбэрт Маастрыскі
Лямбэрт Маастрыскі, Сьвяты Лямбэрт (франц. Lambert, лац. Lambertus; 960 — 5 траўня 1038) — Сьвяты, біскуп Маастрыхту (668/670 — паміж 698 і 708).
Лямбэрт Маастрыскі | |
Лямбэрт Маастрыскі | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 635 |
Памёр | 21 верасьня 705 |
Дзень памяці | 17 верасьня, 18 верасьня і 18 верасьня |
Імя
рэдагавацьЛямбэрт — імя германскага паходжаньня[1].
Біяграфія
рэдагавацьУ маладосьці на яго меў уплыў дзядзька Сьвяты Тэадард, біскуп маастрыскі[2]. Па яго гібелі атрымаў пасьвячэньне на біскупа маастрыскага ў 668 ці 670 годзе. Быў дарадцам караля Аўстразіі Гільдэрыка II. Выгнаны па забойстве караля маёрдомам Эброінам, сем гадоў хаваўся ў кляштары Стаўло, якім кіраваў Сьвяты Рэмакль.
Па прыходзе да ўлады ў 681 годзе Піпіна Герыстальскага вярнуўся на маастрыскую катэдру, аднак пазьней папракаў Піпіна Герыстальскага за пазашлюбнае сужыцьцё з Альпаідай, маці Карла Мартэла.
17 верасьня 705 або 706 году ў Льежы загінаў ад рук францкага графа Дадона, як мяркуюць — брата Альпаіды[3].
Пераемнікам сьвятога Лямбэрта на катэдры Маастрыхта стаў Сьвяты Губэрт.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Bahlow H. Deutsches Namenlexikon. Familien- und Vornamen nach Ursprung und Sinn erklärt. — Frankfurt am Main, 1972. S. 306.
- ^ Католическая энциклопедия. Т. 2. — М., 2005. С. 1487—1488.
- ^ Ламберт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1896 Т. XVII. — С. 294.