Гу́бэрт (656, Тулюза, цяпер Францыя — 727, Вурэн, цяпер Бэльгія) — сьвяты Каталіцкага Касьцёлу, біскуп Ліескі (люціскі), сын Бэртрана, герцага Аквітанскага.

Губэрт
лац. Hubertus
«Наверненьне сьвятога Губэрта» (1463, Ёган ван Дзюйрэн)
Губэрт
Сьвяты
Нарадзіўся 656, Тулюза (Каралеўства франкаў)
Памёр 30 траўня 727, Вурэн (Аўстразія, Каралеўства франкаў)
Шануецца каталіцкая, англіканская і мясцовая праваслаўная цэрквы
Дзень памяці 3 лістапада
Патрон паляўнічых
Атрыбуты алень з крыжом між рагамі
Падзьвіжніцтва хрышчэньне жыхароў Ардэнаў

Лічыцца заступнікам паляўнічых.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

З 673 году служыў распараднікам пры двары нэйстрыйскага караля Тэадорых ІІІ у Парыжы. У 680 годзе пераехаў у Мэц, дзе маярдом Аўстразіі Піпін Герыстальскі прызначыў яго вялікім магістрам пры двары. У 682-м пабраўся шлюбам з Флёрыбанай, якая была дачкой лёвэнскага князя Дагобэра. У іх нарадзіўся сын Флёрыбэр Льежскі, але яго жонка памерла пры родах. Па сьмерці жонкі заняўся паляваньнем у Ардэнах. Падчас паляваньня ў Вялікую пятніцу меў відзеж аленя з крыжом між рагамі, таму вырашыў стаць сьвятаром і раздаў сваю маёмасьць беднякам. Выправіўся да маастрыхцкага біскупа Лямбэрта, які зрабіў яго сваім памагатым. У 708 годзе накіраўваўся да папы Канстанціна І у Рым. Тым часам, слугі князя Піпіна Герыстальскага забілі біскупа Лямбэрта. Тады папа прызначыў Губэрта маастрыхцкім біскупам[1].

У 720 годзе перавёз парэшткі Лямбэрта ў Льеж, куды перанёс біскупскую катэдру. Хрысьціў жыхароў Ардэнаў і Таксандрыі — сучаснай Бэльгіі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Тарас Шчыры. Фанфары сьвятому Губэрту // Зьвязда : газэта. — 30 кастрычніка 2013. — № 205 (27570). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сьвяты Губэртсховішча мультымэдыйных матэрыялаў