Сяняўскія
Сяняўскія (па-польску: Sieniawski) — польскі магнацкі род, гербу «Ляліва», зь якога паходзіць некалькі значных дзяржаўных дзеячаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Яны займалі пасады гетманаў, ваяводаў або кашталянаў. Радавой рэзыдэнцыяй служыў Беражанскі замак. Пасьля згасаньня роду са сьмерцю А. Н. Сяняўскага (1726) іх уладаньні перайшлі ў спадчыну Чартарыйскім.
Вядомыя прадстаўнікі роду
рэдагаваць- Мікалай Сяняўскі (каля 1489—1569), польны гетман каронны (з 1539) Вялікі гетман каронны (з 1561)
- Мікалай Сяняўскі, сын папярэдняга († 1587) — польны гетман каронны (з 1569), кашталян камянецкі (з 1576)
- Мікалай Геранім Сяняўскі (1645—1683) — ваявода валынскі (з 1680), польны гетман каронны (з 1682), рагацінскі староста.
- Адам Мікалай Сяняўскі, сын папярэдняга (ок. 1666—1726) — белскі ваявода (з 1692), польны гетман каронны (з 1702), Вялікі гетман каронны (з 1706), кракаўскі кашталян (з 1710).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дынастычная генэалёгія. Сяняўскія(недаступная спасылка) (пол.)