Люіза Дзюпэн
Люíза Дзюпэн (таксама Мадам Дзюпэн, па-француску: Louise Dupin; поўнае імя: Люіза Мары Мадлен Гіём дэ Фантэн, франц. Louise Marie Madeleine Guillaume de Fontaine; 28 кастрычніка 1706, Парыж, Францускае Каралеўства ― 20 лістапада 1799, Замак Шэнансо, Турэнь, Француская Рэспубліка) ― француская пісьменьніца, гаспадыня літаратурнага салёну і фэміністка. Адна з слынных постацяў францускай Эпохі Асьветніцтва. Прабабка Жорж Санд[3].
Люіза Дзюпэн | |
Louise Dupin | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Люіза Мары Мадлен Гіём дэ Фантэн / Louise Marie Madeleine Guillaume de Fontaine |
Нарадзілася | 28 кастрычніка 1706[1] |
Памерла | 20 лістапада 1799[1] (93 гады) |
Бацькі | Самюэль Бэрнар[d] Манон Данкур[d] |
Сужэнец | Клёд Дзюпэн[d] |
Дзеці | Жак-Арман Дзюпэн дэ Шэнансо[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | гаспадыня літаратурнага салёну |
Мова | француская мова[1] |
Значныя творы | La défense des femmes et l'égalité entre les sexes (1745—1751) |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьГісторыкі XVIII стагодзьдзя згадваюць яе ў зьвязку зь дзейнасьцю салёнаў, ідэйных рухаў, у якіх Люіза Дзюпэн адыгрывала стратэгічную ролю[4]. Нарадзілася 28 кастрычніка 1706 году ў Парыжы. Дачка знакамітай акторкі свайго часу Манон Данкур і магутнага банкіра Самюэля Бэрнара, Люіза атрымала лепшую адукацыю[5].
1 сьнежня 1722 году яна абралася шлюбам з старэйшым за яе на дваццаць гадоў генэральным адкупінікам-падаткоўнікам Клёдам Дзюпэнам (1686-1769), пазьнейшым адміністратарам каралеўскіх каронных маёнткаў, якому ў 1727 годзе нарадзіла сына Жака-Армана Дзюпэна дэ Шэнансо (1727—1767)[6].
У 1732 годзе Дзюпэны набылі гатэль Лямбэр (Hôtel Lambert) у Парыжы, а ў 1733 годзе — Замак Шэнансо. Дзякуючы багацьцю мужа і сваім грамадзкім талентам, Люізе Дзюпэн удалося стварыць уплывовы і паважаны літаратурны салён, у якім яна змагла сабраць вядучых асьветнікаў Францыі: напр. Вальтэра, Мантэск’ё, Бюфона ды іншых[7].
У пачатку 1740-х гадоў яна наняла маладога чалавека Жан-Жака Русо для выхаваньня свайго сына, які пазьней таксама час ад часу служыў ейным сакратаром[8].
У 1767 годзе сын Жак Арман памёр ад жоўтай ліхаманкі на Рэюньёне пасьля таго, як быў дэпартаваны туды ў 1765 годзе з-за шматлікіх даўгоў ад азартных гульняў. Праз два гады, у 1769 годзе, ейны муж Клёд памёр у Парыжы ва ўзросьце 83 гадоў.
У 1782 г. мадам Дзюпэн цалкам перабралася ў Шэнансо, дзе і памерла ў 1799 г. ва ўзросьце 93 гадоў. Кажуць, дзякуючы сяброўскім адносінам з насельніцтвам, яна змагла выратаваць замак ад разрабаваньня і разбурэньня падчас рэвалюцыі[9].
Пахаваная ў Шэнансо.
Дзейнасьць
рэдагавацьАкрамя ўтрыманьня вядомага на ўвесь Парыж літаратурнага салёну, Мадам Дзюпэн зьўлялася аўтаркай філязофскіх працаў[10].
Так, Мадам Дзюпэн удзельнічала ў працах свайго мужа Клёда Дзюпэна і дапамагла яму ў 1749 г. напісаць кнігу ў двах тамах «Развагі над некаторымі часткамі кнігі пад назвай «De l'Esprit des lois»», якая абвяргала аргумэнты, выкладзеныя Мантэск'ё ў ягогым дасьледаваньні «De l'esprit des lois» (Пра дух законаў), апублікаваным у 1748 годзе[11].
Але галоўнай працай ейнага жыцьця стаў трактат «La défense des femmes et l'égalité entre les sexes» (Абарона жанчынаў і роўнасьць паміж паламі), які пісьменьніца пісала з 1745 па 1751. Тэкст надыктоўвала сваймі сакратару Жан-Жаку Русо. Абарона правоў жанчынаў ― сфэра, якая была асабліва блізкая ейнаму сэрцу, прымусіла мадам Дзюпэн аспрэчыць мізагінныя развагі Мантэск'ё ў гэтым пытаньні. Трактат застаўся ў рукапісным варыянце (каля 2000 старонак) і ніколі не публікаваўся[12].
У 1720 Мадам дэ Лямбэрт спрабавала выдаць твор слыннай салёньніцы, але не ўдалося[13].
У 2021 годзе францускі прафэсар Фрэдэрык Марці выдаў кнігу, прысьвечаную жыцьцю асьветніцы-фэміністкі[14]. У 2022 годзе ў выдавецтве Payot заплянаваная першая публікацыя трактату, напісанага ў 1745 годзе[15].
Творы
рэдагаваць- 1749: Réflexions sur quelques parties d'un livre intitulé de l’Esprit des lois (разам з мужам)
- 1745—1751: La défense des femmes et l'égalité entre les sexes.
Літаратура
рэдагаваць- Frédéric Marty, Louise Dupin. Défendre l’égalité des sexes en 1750, Classiques Garnier, «L’Europe des Lumières», 2021.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ пасведчанне аб смерці
- ^ Jean Buon, «George Sand et Madame Dupin: son arrière grand-mère par alliance», Les amis de George Sand, Tusson, Éditions du Lérot, no 34 «George Sand et les arts du xviiie siècle», septembre 2012, p. 187 à 204.
- ^ Frédéric Marty, Louise Dupin: défendre l'égalité des sexes en 1750, Paris, Éditions Classiques Garnier, coll. «L'Europe des Lumières» (no 73), 27 janvier 2021, 344 p.
- ^ Christiane Gil, Les Dames de Chenonceau, Paris, Éditions Pygmalion, coll. «Les grandes dames de l'histoire», 18 septembre 2003, 192 p. «Louise Dupin, une femme de cœur et d'esprit au siècle des Lumières», p. 123 à 144.

- ^ Frédéric Marty (dans Rousseau en toutes lettres, sous la direction d'Éric Francalanza), La correspondance de Rousseau avec la famille Dupin: Jean-Jacques était-il un parasite?, Rennes, Éditions des Presses universitaires de Rennes, 2014, p. 57 à 69.
- ^ Jean Buon (préf. Michelle Perrot), Madame Dupin: Une féministe à Chenonceau au siècle des Lumières, Joué-lès-Tours, Éditions La Simarre, 16 janvier 2014, 224 p.
- ^ Jean Buon (préf. Michelle Perrot), Madame Dupin: Une féministe à Chenonceau au siècle des Lumières, Joué-lès-Tours, Éditions La Simarre, 16 janvier 2014, 224 p.
- ^ Frédéric Marty, Louise Dupin: défendre l'égalité des sexes en 1750, Paris, Éditions Classiques Garnier, coll. «L'Europe des Lumières» (no 73), 27 janvier 2021, 344 p.
- ^ Frédéric Marty (dans Femmes des Lumières. Recherches en arborescences. Ouvrage collectif sous la direction de Huguette Krief (Université Aix-Marseille), Marie-Emmanuelle Plagnol-Diéval (Université Paris Est-Créteil), Michèle Crogiez Labarthe (Université de Berne), Édith Flamarion (Université de Sorbonne Nouvelle Paris 3), «L'Ouvrage sur les femmes» de Louise Dupin face à l'article «Femme» de l'Encyclopédie, Paris, Éditions Classiques Garnier, coll. «Rencontres / Le dix-huitième siècle» (no 309), 6 juin 2018, 398 p.

- ^ Roger-Pol Droit, Louise Dupin, pour l’égalité des sexes au siècle des Lumières, Le Monde, le 30 juillet 2022, https://www.lemonde.fr/series-d-ete/article/2022/07/30/louise-dupin-pour-l-egalite-des-sexes-au-siecle-des-lumieres_6136706_3451060.html?dicbo=v2-c3344df2178d9b4f28f5c874c7910cc6
- ^ Des femmes // Les Libraires, https://www.leslibraires.ca/livres/des-femmes-louise-dupin-9782228931168.html