Людміла Старыцкая-Чарняхоўская

украінская літаратарка

Людмі́ла Старыцкая-Чарняхоўская (па-ўкраінску: Людмила Старицька-Черняхівська; 17 (29) жніўня 1868, Кіеў, Расейская імпэрыя — 1941, у высылцы па дарозе ў Казахстан) — украінская пісьменьніца, паэтка, драматургіня, перакладніца, мэмуарыстка і грамадзкая дзяячка. Ахвяра сталінскага тэрору[4].

Людзьміла Старыцкая-Чарняхоўская
укр. Людмила Старицька-Черняхівська
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Людзьміла Міхайлаўна Старыцкая / Людмила Михайлівна Старицька
Нарадзілася 17 (29) жніўня 1868
Памерла 1941[1][2][3]
Бацькі Міхайла Старыцкі
Соф’я Старыцкая[d]
Сужэнец Аляксандар Чарняхоўскі[d]
Дзеці Вераніка Чарняхоўская
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратурны крытык, пісьменьніца
Гады творчасьці 1888-1941
Мова украінская мова
Дэбют 1888
Значныя творы «Двадцять п’ять років українського театру» (1907), «Гетьман Петро Дорошенко» (1908), «Діамантовий перстень» (1929)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Людзьміла Старыцкая нарадзілася 17 жніўня (29 жніўня па новым стылі) 1868 году ў Кіеве ў сям’і вядомага пісьменьніка, драматурга і грамадзкага дзеяча Міхайла Старыцкага і Соф’і Старыцкай, сястры кампазытара Мікалая Лысенкі. Муж — Аляксандр Чарняхоўскі[5].

Навучалася ў Кіеўскай прыватнай гімназіі Веры Мікалаеўны Вашчанкі-Захарчанкі. Гімназісты выдавалі рукапісны часопіс, для якога Людзьміла Старыцкая напісала раман «За Ўкраіну» і сатырычныя вершы пра дырэктарку і ейнага мужа[6].

У 1888—1893 гадах прымала актыўны ўдзел у працы літаратурнага гуртка «Плеяда»[7].

Падчас Першай сусьветнай вайны прымала актыўны ўдзел у працы Кіеўскага камітэту дапамогі ўкраінскім уцякачам, працавала сястрой міласэрнасьці ў шпіталі для параненых[8].

У красавіку 1917 г. Л. Старыцкая была абраная ва Ўкраінскую Цэнтральную Раду[9].

У 1920-я гады працавала ва Ўсеўкраінскай акадэміі навук (УУАН)[10].

Пісьменьніцу арыштавалі 14 студзеня 1930 г. і абвінавацілі ў прыналежнасьці да так званага Саюзу вызваленьня Ўкраіны (СВУ). Допыты праводзіліся ў турме на Халоднай гары ў Харкаве[11].

Па выраку асобага складу Вярхоўнага суду СССР ад 19 красавіка 1930 г. Л. Старыцкая-Чарняхоўская абвінавачвалася ў тым, што: «а) у пэрыяд 1926—1929 гг. была чаліцай цэнтру в. СВУ і праводзіла кіраўніцкія арганізацыйныя мерапрыемствы, у адпаведнасьці з праграмай і задачамі арганізацыі; б) ажыцьцяўляла сувязь паміж цэнтрам СВУ і прадстаўнікамі некаторых замежных капіталістычных дзяржаваў»[12].

Пісьменьніцу асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі з абмежаваньнем у правах на 3 гады[13].

4 чэрвеня 1930 г. Л. Старыцкую-Чарняхоўскую вызвалілі з-пад варты і замянілі пакараньне на ўмоўнае[14].

Пасьля вызваленьня яе накіравалі ў места Сталіна (цяпер Данецк). Займалася перакладніцкай дзейнасьцю[15].

У 1936—1941 гадах жыла зь сястрой у доме № 28 па вуліцы Яраславаў Вал у Кіеве[16].

20 ліпеня 1941 году, калі ў сьценаў Кіева ішлі баі з немцамі, супрацоўнікі НКУС правялі ператрус на кватэры Людзьмілы Старыцыкай-Чарняхоўскай, канфіскавалі пашпарт і тэчку з карэспандэнцыяй. Разам зь сястрой Аксанай Сьцяшэнкай Старыцкую-Чарняхоўскую вывезлі на грузавіку ў Харкаў. Тут яе абвінавацілі ў антысавецкай дзейнасьці і пад канвоем у вагоне з цялятамі вывезьлі ў Казаскую ССР. Аднак у дарозе 73-гадовая пісьменьніца памерла. Дакладная дата сьмерці і месца пахаваньня невядомыя[17].

У жніўні 1989 году Людзьміла Старыцкая-Чарняхоўская разам зь іншымі ўдзельнікамі «паказальнага працэсу СВУ» ў Харкаве была пасьмяротна рэабілітаваная пленумам Вярхоўнага суду УССР[18].

Творчасьць

рэдагаваць

Зь дзяцінства Людміла Старыцкая-Чарняхоўская пачала пісаць вершы і складаць казкі[19].

Першыя вершы былі зьмешчаныя на старонках львоўскага альманаху «Перший вінок». Паэзію М. Старыцкай-Чарняхоўскай прадставілі І. Франко ў анталёгіі «Акорди» і С. Яфрэмаў ва «Українській музі». Паэтычная манера М. Старыцкай-Чарняхоўскай блізкая да стылістыкі Лесі Ўкраінкі[20].

Значна большая па аб’ёме празаічная, драматургічная, перакладніцкая і літаратурна-крытычная спадчына М. Старыцкай-Чарняхоўскай[21].

Актыўна супрацоўнічала з галіцкімі літаратурнымі пэрыядычнымі выданьнямі — «Зоря», «Правда», «ЛНВ», «Життя і слово» і іншымі, працавала ў кіеўскай газэце «Рада». Была чаліцай Таварыства ўкраінскіх прагрэсістаў. Выступала на сцэне[22].

Драматычныя творы
рэдагаваць

• «Гетьман Петро Дорошенко» (1908)

• «Крила» (1913)

• «Останній сніп» (1917)

• «Розбійник Кармелюк» (1926)

• «Іван Мазепа» (1927)

• «Діамантовий перстень» (1929)

• «Напередодні» (1926)

• «Жага» (1925)

• «Гетьман Дорошенко Петро» (1918).

• «Двадцять п’ять років українського театру (Спогади та думки)»

• «Хвилини життя Лесі Українки»

• «Спогади про М. В. Лисенка»

• «В. І. Самійленко (Пам’яті товариша)».

  1. ^ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменьняў — 2012.
  2. ^ Li︠u︡dmyla Staryt︠s︡ʹka-Cherni︠a︡khivsʹka // Faceted Application of Subject Terminology
  3. ^ Staric'ka-Černâhìvs'ka Lûdmila Mihâlìvna // NUKAT — 2002.
  4. ^ Іван Савич, …З порога смерті…: Письменники України — жертви сталінських репресій. — К., 1991. — С. 414—417, http://ukrlife.org/main/evshan/martyrolog_s.htm
  5. ^ Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Шевченківська енциклопедія: — Т.5: Пе—С: у 6 т. / Гол. ред. М. Г. Жулинський.. — Київ: Ін-т літератури ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — С. 937—938.
  6. ^ Старицька-Черняхівська Людмила // Українська мала енциклопедія: 16 кн.: у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1965. — Т. 7, кн. XIV: Літери Сен — Сті. — С. 1833.
  7. ^ Старицька-Черняхівська Людмила // Українська мала енциклопедія: 16 кн.: у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1965. — Т. 7, кн. XIV: Літери Сен — Сті. — С. 1833.
  8. ^ Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Шевченківська енциклопедія: — Т.5: Пе—С: у 6 т. / Гол. ред. М. Г. Жулинський.. — Київ: Ін-т літератури ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — С. 937—938.
  9. ^ Старицька-Черняхівська Людмила // Українська мала енциклопедія: 16 кн.: у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1965. — Т. 7, кн. XIV: Літери Сен — Сті. — С. 1833.
  10. ^ Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Шевченківська енциклопедія: — Т.5: Пе—С: у 6 т. / Гол. ред. М. Г. Жулинський.. — Київ: Ін-т літератури ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — С. 937—938.
  11. ^ Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Верстюк В., Осташко Т. Діячі Української Центральної Ради: Біографічний довідник. — К., 1998. — С. 160—162.
  12. ^ Хорунжий Юрій. Людмила Старицька-Черняхівська // Старицька-Черняхівська Людмила. Вибрані твори. — К., 2000. — С. 5—34.
  13. ^ Хорунжий Юрій. Людмила Старицька-Черняхівська // Старицька-Черняхівська Людмила. Вибрані твори. — К., 2000. — С. 5—34.
  14. ^ Хорунжий Юрій. Людмила Старицька-Черняхівська // Старицька-Черняхівська Людмила. Вибрані твори. — К., 2000. — С. 5—34.
  15. ^ Гнатюк М. Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Довідник з історії України. — 2-ге вид. — К., 2001. — С. 820—821.
  16. ^ Гнатюк М. Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Довідник з історії України. — 2-ге вид. — К., 2001. — С. 820—821.
  17. ^ Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Верстюк В., Осташко Т. Діячі Української Центральної Ради: Біографічний довідник. — К., 1998. — С. 160—162.
  18. ^ Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Верстюк В., Осташко Т. Діячі Української Центральної Ради: Біографічний довідник. — К., 1998. — С. 160—162.
  19. ^ Гнатюк М. Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Довідник з історії України. — 2-ге вид. — К., 2001. — С. 820—821.
  20. ^ Пазюра Н. В. Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2012. — Т. 9: Прил — С. — С. 811.
  21. ^ Пазюра Н. В. Старицька-Черняхівська Людмила Михайлівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2012. — Т. 9: Прил — С. — С. 811.
  22. ^ Старицькі // Мистецтво України : Біографічний довідник / упоряд.: А. В. Кудрицький, М. Г. Лабінський; за ред. А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1997, С. 559.