Вераніка Чарняхоўская
Верані́ка Алякса́ндраўна Чарняхо́ўская (па-ўкраінску: Вероні́ка Олекса́ндрівна Черняхі́вська; 25 красавіка 1900, Кіеў, Расейская імпэрыя — 22 верасьня 1938, Кіеў, УССР, СССР) — украінская паэтка, перакладніца. Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў, дзяячка Расстралянага адраджэньня.
Вераніка Чарняхоўская | |
укр. Вероніка Черняхівська | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | укр. Вероніка Олександрівна Черняхівська |
Нарадзілася | 25 красавіка 1900 |
Памерла | 22 верасьня 1938 (38 гадоў) |
Бацькі | Аляксандар Чарняхоўскі[d] Людміла Старыцкая-Чарняхоўская |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка |
Гады творчасьці | 1920-1938 |
Мова | украінская мова |
Дэбют | 1920 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў сям’і вядомай пісьменніцы і паэткі Людмілы Старыцкай-Чарняхоўскай і прафэсара-мэдыка Кіеўскага ўнівэрсытэту А. Р. Чарняхоўскага. Унучка пісьменьніка, драматурга і грамадзкага дзеяча М. П. Старыцкага[1].
Пасьля заканчэньня ў 1918 годзе з адзнакай Другой украінскай гімназіі ім. Кірыла-Мяфодзіеўскага брацтва навучалася на эканамічным факультэце Кіеўскага камэрцыйнага інстытуту і курсах замежных моваў[2].
Разам з бацькам, прафэсарам мэдыцыны А. Р. Чарняхоўскім, па заданьні Наркамату аховы здароўя, дзе яна працавала рэфэрэнткай — перакладніцай, зьезьдзіла ў камандыроўку ў Нямеччыну. Там выйшла замуж за нямецкага падданага, зь якім пазнаёмілася ў Кіеве, швайцарца Тэадора Гекена[3].
За мяжой Вераніка ўдасканальвала свае веды нямецкай і ангельскай у Бэрлінскім унівэрсытэце. Наведала Швайцарыю і Італію. З 1920 году была ў ліку актыўных удзельнікаў украінскай літаратурна-мастацкай групы «Грона»[4].
Увосень 1929 году Вераніка Чарняхоўская была арыштаваная па абвінавачаньні ў датычнасьці да «справы СВУ». Утрымлівалася ў харкаўскай турме. У студзені 1930 г. яе вызвалілі, маці ўгаварыла чэкістаў і замяніла дачку падчас працэсу на лаве падсудных. Тэрмін пакараньня быў умоўным. Але арыштавалі бацьку і маці[5].
Другі раз Вераніку арыштавалі 8 студзеня 1938 году па абвінавачаньні ў правядзеньні «шпіёнска-контррэвалюцыйнай дзейнасьці». Нагодай стала тое, што яна з бацькам у 1928—1929 гадах пабывала ў творчай камандзіроўцы ў Нямеччыне. Падчас зьняволеньня ў Лук’янаўскай турме Вераніка Чарняхоўская звар’яцела[6].
22 верасьня 1938 году яна была вырачаная на расстрэл. Вырак прыведзены ў выкананьне ў той жа дзень. Месца ейнага пахаваньня невядомае[7].
Творчасьць
рэдагавацьВераніка Чарняхоўская пісала лірычныя вершы («Стелиться мла і туман. Містичне співає когут…» альбо «Постать мила, тінь, що я любила…»)[8].
Вершы друкаваліся ў альманахах Гроно" і «Вихрь революции»[9].
Ведала старажытнагрэчаскую, лацінскую, рускую, французскую, нямецкую, англійскую мовы.
Акрамя мэдычных працаў яна перакладала на ўкраінскую мову і выдала:
• «Месяцовая даліна» Джэка Лёндана(1927, перавыдадзены ў 1971),
• «Жэрміналь» Эміля Заля,
• «Олівер Твіст» Чарльза Дыкенса (1929, перавыдадзены ў 1963 і 1993).
Пасьля арышту бацькоў ананімна друкавала пераклады[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Хорунжий Юрій. Шляхетні українки: Есеї-парсуни. Вероніка Черняхівська: Зрубана гілка древа Старицьких, http://ukrlife.org/main/minerva/parsuny_chern.htm
- ^ Хорунжий Юрій. Шляхетні українки: Есеї-парсуни. Вероніка Черняхівська: Зрубана гілка древа Старицьких, http://ukrlife.org/main/minerva/parsuny_chern.htm
- ^ Хорунжий Юрій. Великий родовід // Дзеркало тижня. — 2001. — № 3, https://zn.ua/ukr/SOCIUM/velikiy_rodovid.html
- ^ Вероніка Олександрівна Черняхівська: до 125-річчя від дня народження української поетеси, перекладачки, http://younglibzp.com.ua/veronika-oleksandrivna-chernyaxivska-do-125-richchya-vid-dnya-narodzhennya-ukra%D1%97nsko%D1%97-poetesi-perekladachki/
- ^ Хорунжий Юрій. Великий родовід // Дзеркало тижня. — 2001. — № 3, https://zn.ua/ukr/SOCIUM/velikiy_rodovid.html
- ^ Ольга Гураль. «В ДУШІ ЛЮДИНИ Я БАЧУ ВІЧНІСТЬ…»: ТРАГІЧНА ДОЛЯ ВЕРОНІКИ ЧЕРНЯХІВСЬКОЇ, http://www.historians.in.ua/index.php/en/doslidzhennya/1139-olha-hural-v-dushi-liudyny-ia-bachu-vichnist-trahichna-dolia-veroniky-cherniakhivskoi
- ^ Ольга Гураль. «В ДУШІ ЛЮДИНИ Я БАЧУ ВІЧНІСТЬ…»: ТРАГІЧНА ДОЛЯ ВЕРОНІКИ ЧЕРНЯХІВСЬКОЇ, http://www.historians.in.ua/index.php/en/doslidzhennya/1139-olha-hural-v-dushi-liudyny-ia-bachu-vichnist-trahichna-dolia-veroniky-cherniakhivskoi
- ^ Хорунжий Юрій. Шляхетні українки: Есеї-парсуни. Вероніка Черняхівська: Зрубана гілка древа Старицьких, http://ukrlife.org/main/minerva/parsuny_chern.htm
- ^ Вероніка Олександрівна Черняхівська: до 125-річчя від дня народження української поетеси, перекладачки, http://younglibzp.com.ua/veronika-oleksandrivna-chernyaxivska-do-125-richchya-vid-dnya-narodzhennya-ukra%D1%97nsko%D1%97-poetesi-perekladachki/
- ^ Вероніка Олександрівна Черняхівська: до 125-річчя від дня народження української поетеси, перекладачки, http://younglibzp.com.ua/veronika-oleksandrivna-chernyaxivska-do-125-richchya-vid-dnya-narodzhennya-ukra%D1%97nsko%D1%97-poetesi-perekladachki/
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|