Сутарэньні Ромула
«Сутарэ́ньні Ро́мула» — кніга Людмілы Рублеўскай, напісаная ў 2010 годзе. Уключае ў сябе 2 раманы Людмілы Рублеўскай — «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэньні Ромула». Упершыню апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў»[1] (2011 год, № 47—49[2]), у 2012 кніга выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» (у сэрыі «Кнігарня пісьменніка»)[3].
«Сутарэньні Ромула» | |
Вокладка да кнігі «Сутарэньні Ромула» выдавецтва «Кнігазбор», Менск, 2012 г. | |
Жанр: | проза дэтэктыў |
---|---|
Аўтар: | Людміла Рублеўская |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 2010 |
Публікацыя: | 2011 |
Электронная вэрсія |
У 2011 годзе за раман «Сутарэньні Ромула» Людміла Рублеўская стала ляўрэаткаю прэміі імя Францішка Багушэвіча[3].
Сюжэт
рэдагавацьАбодва раманы Людмілы Рублеўскай: «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэньні Ромула» — зьвязвае тэма сталінскіх рэпрэсіяў супраць беларускай творчай інтэлігенцыі. Дзеяньне ў іх адбываецца як у сучаснасьці, так і ў мінулым, і ў іх раскрываецца тэма гістарычнай памяці. Гэтым творам характэрна псыхалягічная глыбіня, эпічнасьць, напружанасьць сюжэту. У іх прасочваецца спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю[3].
Чытача кнігі чакаюць падарожжы ў часе і дэтэктыўныя расьсьледаваньні, гісторыя каханьня герояў, дзеля якога ім не шкада памерці, і запаветная краіна Альбарутэнія. У кнізе апавядаецца, як трапіў прафэсар Скаловіч з засьценкаў НКВД 1937-га ў дом ля Кальварыйскіх могілак 2000-га, чым і чаму супрацоўніца выдавецтва Арсенія Вяжэвіч так падобная да графіні на партрэце XIX стагодзьдзя, і іншае. Чытача чакаюць неверагодныя лёсы герояў, якія спрабуюць захаваць чалавечую годнасьць сярод найгоршых пакутаў і выпрабаваньняў[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сутарэнні Ромула. Раман. (Пачатак) Анонс. час. Дзеяслоў. Праверана 28 лютага 2013 г.
- ^ У кнігарні “логвінаЎ” прэзентавалі 53-ы нумар “Дзеяслова”. Саюз беларускіх пісьменьнікаў (26 кастрычніка 2011). Праверана 28 лютага 2013 г.
- ^ а б в Сутарэнні Ромула. Живая библиотека. Праверана 28 лютага 2013 г.
- ^ Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула Бібліятэка. Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Праверана 28 лютага 2013 г.