Людміла Кальмаева
Людмíла Міха́йлаўна Кальмáева (3 жніўня 1946, Менск, БССР, СССР — 11 жніўня 2022) — беларуская мастачка, графіца, плякатыстка, скульптарка. З 1992 году жыла ў мястэчку Арнэмаўдэн у Нідэрляндах (правінцыя Зэляндыя), рэгулярна выстаўляла свае творы ў Беларусі.
Людміла Кальмаева | |
Дата нараджэньня | 3 жніўня 1946 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Дата сьмерці | 11 жніўня 2022 |
Месца сьмерці | |
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1968), Эстонскі дзяржаўны інстытут мастацтваў (1973) |
Месца вучобы | |
Занятак | Мастачка, графіца, плякатыстка, скульптарка |
Жанры | плякат, малярства, графіка[d] і скульптура |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЛюдміла Кальмаева нарадзілася ў 1946 годзе ў Менску. Да 1968 года навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1973 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут мастацтваў Эстонскай ССР, атрымаўшы дыплём графіка-афарміцелькі.
Да 1992 году працавала выкладніцай у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
З 1992 году жыла і працавала ў Нідэрландах[1].
Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1980 году[2].
Памерла 11 жніўня 2022 году.
Творчасьць
рэдагавацьУ гісторыю беларускага мастацтва Людміла Кальмаева ўвайшла як графіца, плякатыстка, аўтарка іранічных постмадэрнісцкіх праектаў[3].
Працуе ў галіне плякату, станковай графікі, скульптуры і жывапісу. Міжнародную папулярнасьць яна атрымала дзякуючы афішам для тэатраў і спэктакляў[4].
Працы «Сьвечка» (аловак, папера, гуаш), «Ахвяры» (аловак, папера), «Аголеныя фігуры ў руху» (аловак, папера, 3 аркушы), «Натурморт» (аловак, папера, акварэль), «Хлопчык» (аловак, папера), «Дзяўчына» (аловак, папера) экспанаваліся ў красавіку 1991 г. на аўкцыёне Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР (аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва) у Менску[5].
Працы Л. Кальмаевай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах Беларускага саюзу мастакоў, Нацыянальным музэі плякату ў Віланаве (Варшава), Музэі плякату ў Канагаве (Японія), прыватных калекцыях Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі, ЗША і Мэксыкі[6].
Выставы
рэдагаваць• 2016 — Пэрсанальная выстава «Сфэра чалавека. Жывапіс і графіка Людмілы Кальмаевай». Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі, Менск.
• 2013 — Выстава «Партрэты жыхароў дома старога Шэльдэгофа».
• 2011 — Групавая выстава «Беларускія мастакі ў сьвеце». Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, Менск.
• 2011 — Выстава «Дыялёгі» і казкі» Людмілы Кальмаевай. Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску.
• 2009 — Фэстываль «Дах-9» у Менску 11 кастрычніка 2009 г.
• 2009 — Праект Freedom4all, Нідэрлянды.
• 2005 — Гендарны маршрут: фэстываль ідэяў пра «гендар» — экспэрымэнтальны праект, Менск.
• 1991 — Выстава дасягненьняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР, красавік 1991, аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва, Менск.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Людмила Кальмаева: «Туалет отображает культуру в неприкрытом виде», БелГазета, 08.09.2008, http://www.belgazeta.by/ru/2008_09_08/radosti_zhizni/17311/
- ^ Людмила Кальмаева: «Туалет отображает культуру в неприкрытом виде», БелГазета, 08.09.2008, http://www.belgazeta.by/ru/2008_09_08/radosti_zhizni/17311/
- ^ Адам Глобус, Кальмаева. Словы пра плакатыстку Людмілу Кальмаеву, Дзеяслоў, 121/2022.
- ^ Ludmila Kalmaeva artist, http://kalmaeva.weebly.com/
- ^ Адам Глобус, Кальмаева. Словы пра плакатыстку Людмілу Кальмаеву, Дзеяслоў, 121/2022.
- ^ Ludmila Kalmaeva artist, http://kalmaeva.weebly.com/