Людміла Гладкая
Людмі́ла Гла́дкая — супрацоўніца газэты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыстка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Людміла Гладкая | |
Дата нараджэньня | 30 чэрвеня 1983 (41 год) |
---|---|
Занятак | прапагандыст, журналістка |
Навуковая сфэра | публіцыстыка[1] і прапаганда[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз пісьменьнікаў Беларусі |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСупрацоўнічала зь Першым каналам дзяржаўнага Беларускага радыё, працавала аглядальніцай у часопісе «Милиция Беларуси» і ў газэце «На страже» МУС Беларусі[2], пісала для выданьня «Союзное вече», дадатку да расейскага дзяржаўнага выданьня «Российская газета»[3]. Потым працавала ў аддзеле журналісцкіх рассьледваньняў «СБ. Беларусь сегодня» ў якасьці спэцыяльнага карэспандэнта.
Прапагандысцкая дзейнасьць
рэдагавацьНабыла вядомасьць як адыёзная прапагандыстка аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020[4].
Асьвятляла ў «СБ. Беларусь сегодня» масавыя пратэсты, якія адбываліся пасьля выбараў і якія суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Прыпісвала пратэстам гвалтоўны характар[5][6]. Займалася дыскрэдытацыяй і абразай пратэстоўцаў, у сваіх публікацыях прымяняючы да іх выразы як «откровенная мразь» («адкравенная мярзота»)[7] Займалася дыскрэдытацыяй беларускіх нацыяльных сымбаляў[8].
Асьвятляла працэсы супраць Сяргея Ціханоўскага[9] й Віктара Бабарыкі, у тым ліку намагаючыся дыскрэдытаваць В. Бабарыку і ягоную абарону і парушаючы рэглямэнт судовага паседжаньня[10].
Гладкая знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі (сьнежань 2021), Канады (сакавік 2022), ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу) і Швайцарыі (лета 2022)[11][12].
Узнагароды
рэдагавацьУ сьнежні 2020 г. атрымала прыз у расейска-беларускім конкурсе «Залаты зубр» «за мужнасьць у журналістыцы»[13]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Hladkaja, Ljudmìla Leanìdaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Людмила ГЛАДКАЯ — Старонка на сайце газэты «СБ. Беларусь сегодня»
- ^ Аўтарскія матэрыялы на сайце «Россійской газеты»
- ^ «Мрази» ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык — Arche, 19.11.2020
- ^ Газета Адміністрацыі прэзідэнта піша пра «стральбу з магутных рагатак» — Наша Ніва, 13.12.2020
- ^ Не высказаться я не могла. Мне посыпались разные угрозы. Людмила Гладкая об акциях протеста в Беларуси [Ня выказацца я не магла. Мне пасыпаліся розныя пагрозы. Людміла Гладкая пра акцыі пратэсту ў Беларусі] — СТВ, 22.11.2020
- ^ Одни собирались бросать дымовые шашки, другие «гуляли» с касками и камнями. В Минске — очередной марш [Адныя зьбіраліся кідаць дымавыя шашкі, іншыя «шпацыравалі» з каскамі і камянямі] — СБ. Беларусь сегодня, 8.11.2020
- ^ Белорусы обратились в Генеральную прокуратуру с заявлением о необходимости запрета бчб-символики и причислении ее к экстремистской [Беларусы зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з заявай аб неабходнасьці забароны «бчб-сымболікі» і прылічэньні яе да экстрэмісцкай] — СБ. Беларусь сегодня, 29.01.2021
- ^ Как разжигалась вражда: в СК рассказали подробности по делу С. Тихановского [Як распальвалася варажнеча: у Сбледчым камітэце распавялі падрабязнасьці па справе С. Ціхакоўскага] — СБ. Беларусь сегодня, 12.03.2021
- ^ «Отказать и оставить без рассмотрения»: Самое важное о первом дне суда над Бабарико(недаступная спасылка) [Самае важнае пра першы дзень суда над Бабарыкам] — The Village, 17.02.20201
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (анг.) Government of Canada Праверана 2023-02-28 г.
- ^ «У выніку пратэстаў я згубіла сяброў і сваякоў». Адкуль узялася прапагандыстка Людміла Гладкая Беларуская асацыяцыя журналістаў Праверана 2023-02-28 г.
- ^ Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая выйгралі конкурс «Залаты зубр» — Наша Ніва, 21.12.2020