Людвік Грынцэвіч
Людвік Грынцэвіч (па-польску: Ludwik Hryncewicz; 1 студзеня 1717, фальварак Ільгоў, каля Вількаміру ― 10 кастрычніка 1783) — вялікалітоўскі архітэктар, манах-дамініканец.
Людвік Грынцэвіч | |
Дата нараджэньня | 1 студзеня 1717 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 10 кастрычніка 1783 (66 гадоў) |
Занятак | архітэктар |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў родавым маёнтку Ільгоў. З польскага шляхецкага роду Тальк-Грынцэвічаў.
Вучыўся ў Італіі. З 1750 году працаваў у Вялікім Княстве Літоўскім. Злучыў традыцыі архітэктуры барока з элемэнтамі мясцовай архітэктуры. У 1756 годзе спраектаваў і пабудаваў касьцёл і дамініканскі кляштар Сьв. Юрыя ў фальварку Забелы каля вёскі Валынцы, спраектаваў фасад віленскага касьцёлу Ўзьнясеньня Гасподняга. У 1760 годзе стаў прыёрам дамініканскага кляштару Сьв. Духа ў Вільні (1501)[1].
Пабудаваў касьцёл у мястэчку Нова Воля (цяпер Вірбаліс, Летува), будынак разбураны ў 1944 годзе. У 1763 годзе кіраваў рэканструкцыяй кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьв. Троіцы у Друі і Касьцёлу Ўнебаўзяцьця Багародзіцы ў горадзе Расены. У 1780—1782 гадах прыёр кляштару дамініканаў у Расенах[2].
У 1749 годзе апублікаваў неаднаразова перавыдаваны малітоўны даведнік па Жамойцкай Кальварыі («Przewodnik pokazujący obchód Drog Chrystusa w Kalwarii Zmudzkiey»).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 143. (лет.)
- ^ Ludwik Hryncewicz Wydarzenie/postać dni. Vilnoteka (сакавік 2017).
Літаратура
рэдагаваць- Rąkowski G. Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Litwie. ― Warszawa: Burchard Edition, 1999. — 453 s. — S. 243―244. — ISBN 83-87654-07-8