Кальварыя Жамойцкая

Кальва́рыя Жамо́йцкая (лет. Žemaičių Kalvarija) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Вардуве. Адміністрацыйны цэнтар Кальварыйска-Жамойцкага староства Плунгянскага раёну Цельшаўскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 798 чалавек. Знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, за 26 км ад Плунгянаў. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну «Жамойць».

Кальварыя Жамойцкая
лет. Žemaičių Kalvarija
Краявід мястэчка
Краявід мястэчка
Герб Кальварыі Жамойцкай
Першыя згадкі: 1253
Краіна: Летува
Павет: Цельшаўскі
Раён: Плунгянскі
Вышыня: 195 м н. у. м.
Насельніцтва: 798 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 56°7′0″ пн. ш. 22°1′0″ у. д. / 56.11667° пн. ш. 22.01667° у. д. / 56.11667; 22.01667Каардынаты: 56°7′0″ пн. ш. 22°1′0″ у. д. / 56.11667° пн. ш. 22.01667° у. д. / 56.11667; 22.01667
Кальварыя Жамойцкая на мапе Летувы
Кальварыя Жамойцкая
Кальварыя Жамойцкая
Кальварыя Жамойцкая
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кальварыя Жамойцкая — адзін з галоўных культурных і рэлігійных цэнтраў Жамойці.

Гісторыя

рэдагаваць

Да сярэдзіны XVII стагодзьдзя мела назву Горды (вядомыя з 1253 году), у складзе Жамойці[1]. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя тут збудавалі касьцёл.

У 1637 годзе жамойцкі біскуп Ежы Тышкевіч заснаваў у Гордах кляштар дамініканаў (з 1644 году дзейнічала школа). У 1639—1642 гадах збудаваў новы касьцёл і крыжовы шлях даўжынёй 7 км з 19 стацыямі, які ішоў дадолу праз 7 гораў: Бярозавую, Жвіравую, Сьв. Яна, Шатрыйскую, Піўнічную, Крыжовую і Сьв. Алены.

У 1642 годзе Тышкевіч заснаваў мястэчка Кальварыя Жамойцкая. У 1750 годзе тут збудавалі новы мураваны касьцёл. На 1789 год у мястэчку было 74 дымы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

З 1918 году — у складзе Летувы.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Візытацыі Найсьв. Панны Марыі і кляштар дамініканаў (XVIII ст.)
  • Капліцы-стацыі Крыжовага шляху (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  1. ^ Кальварыя Жамойцкая // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 253

Літаратура

рэдагаваць