Люблінскі замак
замак | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжаньне | Люблін |
Каардынаты | 51°15′02″ пн. ш. 22°34′20″ у. д. / 51.25056° пн. ш. 22.57222° у. д.Каардынаты: 51°15′02″ пн. ш. 22°34′20″ у. д. / 51.25056° пн. ш. 22.57222° у. д. |
Дата заснаваньня | XII ст. |
Будаваньне | XII ст.—??? |
Статус | нерухомая славутасьць[d][1] |
Сайт | muzeumlubelskie.pl |
Люблінскі замак | |
Люблінскі замак на Вікісховішчы |
Люблінскі замак (па-польску: Zamek Lubelski) — абарончы й палацавы архітэктурны комплекс у польскім горадзе Любліне, заснаваны ў XII стагодзьдзі пры каралі Казімеры II[2]. У 1831—1954 гадох замак выкарыстоўваўся як турма, а з 1957 году ў ім разьмесьціўся Музэй гісторыі Любліну.
Гісторыя
рэдагавацьПачатак будаўніцтва замку зьвязаны з утварэньнем Люблінскага кашталяну ў XII стагодзьдзі. У час кіраваньня Казімеры II умацаваны горад быў узьведзены на пагорку, падмацаваным земляным валам. У другой палове ХІІІ стагодзьдзя на паўднёвым схіле пагорку быў пабудаваны данжон ў раманскім стылі, вышынёй 30 мэтраў.
Каля 1520 году Жыгімонт I Стары загадаў перабудаваць замак у стылі рэнэсанс. У той час былі пабудаваныя новая брама зь вежай. У 1569 годзе, падчас правядзеньня сойму, кароль Жыгімонт Аўгуст сустракаўся з амбасадарамі ў залях Люблінскага замку, у выніку чаго была падпісана Люблінская унія. Падчас вайны са швэдамі ў замку знаходзіўся кароль Ян Казімер.
У 1824—1826 гг. замак быў адбудаваны ў нэагатычным стылі і стаў выкарыстоўвацца ў якасьці турмы, у т.л. падчас Паўстаньня 1863—1864 гадоў і часоў нямецкай акупацыі 1939—1944 гадоў. З 1957 году ў замку дзейнічае Музэй гісторыі Любліну.
Замкавая капліца
рэдагавацьВерагодна ў XIV стагодзьдзі ва ўсходняй частцы замку была пабудавана капліца Сьвятой Тройцы. У 1418 годзе майстар Андрэй зкончыў працу над фрэскамі, якія ўлучаюць у сябе элемэнты заходняга і ўсходне-бізантыйскага стыляў[3].
Галерэя
рэдагаваць-
Фасад замку
-
Фатаграфія замку 1826 год
-
Галоўная брама
-
Аглядная вежа ў сярэдзіне замку
-
Дзядзінец
-
Фрэска ў капліцы Сьвятой Тройцы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б рэестар помнікаў культурнай спадчыны — 2022.
- ^ A Brief History of Lublin Castle (анг.)
- ^ Tomasz Torbus: Poland. Hrsg.: Hunter Publishing, Inc. 1999, ISBN 3-88618-088-3, S. 86.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛюблінскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў