Любамір Рэгак
славацкі дыплямат
Лю́бамір Рэ́гак (па-славацку: Ľubomír Rehák; нар. 24 лютага 1970, Топальчаны) — славацкі дыплямат, амбасадар Славаччыны ў Вялікай Брытаніі (з 2015). Магістар, доктар філязофіі.
Любамір Рэгак | |
Ľubomír Rehák | |
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Славацкай рэспублікі пры Двары сьв. Якуба ў Лёндане | |
---|---|
жнівень 2015 — цяперашні час | |
Наступнік: | Міраслаў Улахаўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 лютага 1970 (54 гады) Топальчаны |
Сужэнец: | Дана Рэгакава |
Дзеці: | 2 |
Адукацыя: | Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЛюбамір Рэгак у 1992 року скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, у 1997 абараніў у ім дысэртацыю і атрымаў званьне доктара філязофіі.
Дыпляматычную службу пачаў у Міністэрстве замежных справаў Славаччыны ў Браціславе.
Жанаты, мае двух дзяцей[1]. Валодае ангельскай, маскальскай і партугальскай мовамі, размаўляе таксама па-француску, гішпанску, беларуску і польску.
Дыпляматычная кар’ера
рэдагаваць- 1993—1998 Масква, Расея: асабісты сакратар амбасадара
- 1999—2003 Лісабон, Партугалія: намесьнік амбасадара
- 2004—2006 Браціслава, Славаччына: эўрапейскі карэспандэнт — каардынатар у галіне агульнай замежнай і бясьпечнай палітыкі Эўрапейскага Зьвязу
- 2006—2008 Менск, Беларусь: амбасадар Славаччыны ў Беларусі. У другой палове 2007 выконваў таксама функцыі прадстаўніка Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі
- 2008—2009 Брусэль, Бэльгія: амбасадар — прадстаўнік Славаччыны ў Камітэце Эўразьвязу па палітыцы і бясьпецы
- 2010—2011 Браціслава, Славаччына: генэральны старшыня палітычнага аддзелу Міністэрства замежных справаў Славаччыны
- 2011—2012 Астана, Казахстан: Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар у Казахстане і Кыргыстане[2]
- 2012—2015 Браціслава, Славаччына: палітычны дарадца Міністэрства замежных справаў Славаччыны
- 2015 —2020 Лёндан, Вялікабрытанія: Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар пра Двары сьвятога Якуба (афіцыйнае найменьне каралеўскага двара манарха Аб’яднанага каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі)[1]
- 2020 - Масква, Расея: Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар.[3]
Узнагароды
рэдагаваць- Эўрапейскі дыплямат року-2017[4]
- Рыцар-камандор «За заслугі» Канстантынскага ордэна сьвятога Юрыя(it) (2018)[5]
Няўрадавыя арганізацыі
рэдагаваць- Мэмарыяльная дошка «Дрэва міру» (абацтва Сьвятога Міхала(en) ў Фарнбара, 2019)[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ľubomír REHÁK (славацк.) Veľvyslanec. Veľvyslanectvo Slovenskej republiky v Londýne (7 сакавіка 2016). Праверана 5 лютага 2019 г.
- ^ Ľubomír Rehák (славацк.) veľvyslanci. Osobnosti.sk. Праверана 5 лютага 2019 г.
- ^ https://www.mzv.sk/web/moskva-en/about_us/ambassador(недаступная спасылка)
- ^ Slovak Ambassador in London became European Diplomat of the Year (славацк.). sme.sk (26 красавіка 2017). Праверана 5 лютага 2019 г.
- ^ Westminster: Faith leaders and politicians gather at chivalric investiture Mass. Independent Catholic News (18 лістапада 2018). Праверана 5 лютага 2019 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20200409032953/https://www.tofp.eu/medal/