Лэйтан Бэйнз
Лэ́йтан Джон Бэйнз (па-ангельску: Leighton John Baines; нарадзіўся 11 сьнежня 1984 году, Кэркбі, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, левы абаронца.
Лэйтан Бэйнз | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 сьнежня 1984[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 170 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2007 2007—2020 |
Ўіган Атлетык Эвэртан |
144 (4) 348 (29) |
Зборныя | ||
2010—2015 | Ангельшчына | 30 (1) |
Клюбная кар’ера
рэдагаваць«Ўіган Атлетык»
рэдагавацьПершым прафэсійным клюбам Бэйнза стаў «Ўіган Атлетык». За час выступаў футбаліста за клюб, «Ўіган» здолеў двойчы рушыць наперад у больш высокую лігу й у выніку прайшоў шлях ад Другога дывізіёну да Прэм’ер-лігі.
«Эвэртан»
рэдагавацьУлетку 2007 году Бэйнз перайшоў у стан «Эвэртану»[4]. Паводле ацэнак СМІ трансфэр футбаліста абыйшоўся клюбу ў 5-6 мільёнаў эўра[5]. У сваім першым сэзоне за новы клюб Бэйнз атрымаў няшмат гульнявой практыкі, правёўшы толькі 29 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах за «Эвэртан», з-за траўмы і добрай формы Філа Ягелкі і Джозэфа Ёбы. У ягоны другі сэзон назіраўся рост гульнявога часу ў сувязі з траўмай Ёбы, у той час як Джолеан Лескат перайшоў гуляць у цэнтар абароны. Дзякуючы гэтым абставінам Бэйнз заняў левы флянг абароны каманды. У гэтым сэзоне Лэйтан двойчы прызначаўся гульцом месяцу «Эвэртану» запар.
Бэйнз забіў свой першы за «Эвэртан» у браму «Портсмуту» 21 сакавіка 2009 году, на Фрэтан Парк. 30 жніўня 2009 году ён забіў на апошняй хвіліне з пэнальці ў пераможным матчы супраць сваёй былой каманды «Ўіган Атлетык». Празь месяц ён выйшаў на пляцоўку з капітанскай повязьзю ў матчы Лігі Эўропы супраць грэцкага АЕКу. [8] У сэзоне 2010—2011 гадоў Бэйнз правёў кожную хвіліну за «Эвэртан» у матчах Прэм’ер-лігі[6], а таксама забіў сем галоў ва ўсіх спаборніцтвах за клюб. Ягоны ўнёсак быў узнагароджаны прызам як лепшаму гульцу клюбу паводле вынікаў сэзону[7].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьДэбют футбаліста ў афіцыйным матчы за зборную адбыўся 4 чэрвеня 2011 году ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2012 года супраць зборнай Швайцарыі. Бэйнз быў адным з прэтэндэнтаў на ўдзел на чэмпіянаце сьвету 2010 году, аднак у выніковы склад не патрапіў.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЛэйтан мае траіх дзяцей разам са сваёй жонкай Рэйчэл[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Leighton Baines // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Leighton Baines // FBref (мн.)
- ^ а б в Leighton Baines // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Защитник «Уигана» Лейтон Бейнс перешел в «Эвертон». Sports.ru
- ^ Baines rejects Sunderland switch. BBC Sport
- ^ Number-crunching makes grim reading for Arsenal's defence. The Guardian
- ^ Baines' Glorious Treble. Everton FC
- ^ England v Egypt – as it happened. The Guardian