Льюіс Льяк

каталянскі сьпявак і кампазытар
Назва гэтага артыкулу — каталёнскае імя. Тут Льяк — прозьвішча бацькі, а Грандэ — прозьвішча маці.

Льюіс Льяк і Грандэ (па-каталянску: Lluís Llach i Grande, вымаўляецца ʎuˈiz ˈʎak; нарадзіўся 7 траўня 1948, Жырона, Гішпанія) — каталёнскі кампазытар і выканаўца песьняў.

Льюіс Льяк
Lluís Llach
Льюіс Льяк на канцэрце ў Парыжы
Дата нараджэньня 7 траўня 1948 (76 гадоў)
Месца нараджэньня Жырона
Грамадзянства Гішпанія
Занятак аўтар-выканаўца, пісьменьнік, палітык, музычны прадусар, палітычны актывіст, выканаўца-запісвальнік
Гады дзейнасьці 1965—2007
Сябра ў Advisory Council for the promotion of a Civic and Social Forum for the Constituent Debate[d][1], Council for the Republic[d][2], Els Setze Jutges[d] і Consell de Govern (Consell per la República)[d][2]
Жанры аўтар песьняў
Інструмэнты сьпеў, фартэпіяна, гітара
Узнагароды
Сайт www.lluisllach.cat

Адзін з галоўных прадстаўнікоў ноба кансо (бел. новы сьпеў) — руху музыкаў і сьпевакоў, што адрыналі дыктатуру Франка, змагаючыся зь ёю мовай песьняў у той час, калі іншыя формы пратэсту каталёнцаў былі забароненыя. Ягоная знакамітая песьня «L’Estaca» аб прагнілым слупе, які вось-вось абрынецца, стала алюзіяй на правячы рэжым. Песьня была перакладзена на шэраг моваў. У 1978 годзе Яцэк Качмарскі напісаў тэкст на польскай мове «Mury». Андрэй Хадановіч напісаў беларускі тэкст песьні «Муры»[3]. Песьню «Муры» выконвае як сам А. Хадановіч, так і Зьміцер Вайцюшкевіч. Як і шматлікім іншым сьпевакам, літаратарам і палітычна актыўным творцам, Льяку давялося пакінуць Гішпанію і жыць у добраахвотнай ссылцы ў Парыжы.

Першыя творы Льюіса Льяка вымагалі аранжыраваньня, у чым дапамагалі, напрыклад, Манэль Камп ці Карлес Касэс; пазьней Льяк заняўся больш складаным гарманічным і мэлядычным пісаньнем. На гітары ён вучыўся іграць самастойна і валодае толькі найпрасьцейшымі акордамі; а ў фортэпіяннай музыцы паказаў добрае валоданьне эўрапейскай музычнай традыцыяй ад Шубэрта да Ана з элемэнтамі Саці і мясцовых эпігонаў кшталту Мампу і Блянкафора. Сваімі натхняльнікамі ў сьпевах Льяк называў Махалію Джэксан і Жака Брэля.

Тэксты песьняў Льюіса вагаюцца ад традыцыйных рамантычных да больш складаных, філязофскіх нізак і да крыху больш гіранічных, палітычна матываваных кампазыцыяў з больш жвавым тэмпам. Ягонымі найбольш улюбёнымі тэмамі ёсьць мора і жыцьцярадасная пазыцыя перад тварам сьмерці.

Акрамя ўласных тэкстаў, Льюіс склаў музыку на словы розных паэтаў — Канстантына Кавафі, Марыюса Торэса, Хасэпа Марыі дэ Сэгары, Пэрэ Кварта і, пэўна, найчасьцей за ўсё, Мікеля Марці і Поля.

Некалькі разоў выступаў як клясычны барытон, у тым ліку зладзіў шэраг прадстаўленьняў у «Рэквіеме» Габрыеля Фарэ.

Свой разьвітальны канцэрт сьпявак зладзіў у вёсцы дзяцінства Баз Эмпурда на Коста Брава (Бэржэс) ў сакавіку 2007 року. Пасьля гэтага займаўся стварэньнем музычнага суправаджэньня для тэатральных пастановак.

Песьня Льюіса Льяка «L’Estaca» стала гімнам каталянскага незалежніцкага руху і рэгулярна выконваецца натоўпам на дэманстрацыях.

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • Com un arbre nu (1972)
  • Viatge a Itaca (1975)
  • Somniem (1979)
  • Verges 50 (1980)
  • I amb el somriure, la revolta (1982)
  • T’estimo (1984)
  • Maremar (1985)
  • Geografia (1988)
  • Un pont de mar blava (1993)
  • Nu (1997)
  • 9 (1998)
  • Temps de revoltes (2000)
  • Jocs (2002)
  • Junts (2003)
  • Poetes (2004)
  • i… (2006)
  • Verges 2007 (2007)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць