Луцкі
Лу́цкі[1] — пасёлак і аграгарадок у Беларусі, на рацэ Беліца. Цэнтар Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 1626 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад места Жлобін, за 3,5 км ад чыгуначнай станцыі Луцкае, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 104 км ад Гомелю.
Луцкі | |
Першыя згадкі: | 1920-я |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 1676 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Паштовы індэкс: | 247213 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′13.7″ пн. ш. 29°57′30″ у. д. / 52.970472° пн. ш. 29.95833° у. д.Каардынаты: 52°58′13.7″ пн. ш. 29°57′30″ у. д. / 52.970472° пн. ш. 29.95833° у. д. |
Луцкі на мапе Беларусі Луцкі |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. Пасёлак рос амаль адначасова з павелічэньнем маштабаў распрацоўкі торфу. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 году акупанты спалілі 17 двароў. У 1962 годзе да пасёлку быў далучаны пасёлак торфабрыкетнага заводу «Луцкі». З 24 лістапада 1983 году цэнтар Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну. Працуюць торфабрыкетны завод, музычная школа, бібліятэка, лякарня.
У склад Луцкага сельсавету ўваходзілі (у наш час ня існыя): да 1962 году пасёлак торфабрыкетнага заводу «Луцкі», да 1963 году пасёлак пеньказавода, да 1966 году вёска Кастрычніцкая (да 30 ліпеня 1964 году Тапіла), пасёлкі Гуляйполе, Леніна, Надзежда, Чырвоны Рог, да 1966 году пасёлак Лісіны Лог.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1940 — 19 двароў, 490 жыхароў; 1959 — 592 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 633 гаспадаркі, 1676 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.